click here to VIEW OVER 350 PHOTOS ABOUT BREST
english version english version
 Прывітанне, Госць Iмя: Пароль:   Зарэгістравацца Забыліся пароль?
Навігатар сайту
Пачатак
Навіны з Брэста архіў
Даведнік абноўлена
Пра Брэст новае
Фотагалерэя 592
Мапы новае
Сэрвисы
Дыскусыйны форум
Вэб-камера он-лайн

29 Сакавіка 2001
Засудзілі актывіста БНФ за недэкляраваньне на мяжы "Беларускіх Ведамасьцяў"

 Сакратару ўправы Кансэрватыўна-хрысьціянскай партыі БНФ Алесю Чахольскаму адміністрацыйны суд Берасьця даў штраф на 50 мінімальных заробкаў. Гэткі вырак — бо не дэкляраваў на мяжы партыйнае выданьне "Беларускія ведамасьці".
Алесь Чахольскі быў затрыманы на польска-беларускай мяжы 2 сакавіка, калі цягніком Цярэспаль–Берасьце вяртаўся на радзіму. Падставай для затрыманьня стала тое, што спадар Чахольскі вез 745 асобнікаў бюлетэня "Беларускія ведамасьці".
На берасьцейскай мытні Алеся Чахольскага абвінавацілі, што ён адпаведным чынам не задэкляраваў друкаваную прадукцыю. Сёньня ў адміністрацыйным судзе Берасьця спадар Чахольскі спрабаваў давесьці, што ён не абавязаны быў паведамляць мытнікам пра наклад "Беларускіх ведамасьцяў".
Рэч у тым, што мытная дэклярацыя патрабуе зьвестак пра друкаваную прадукцыю, якая мае шкодную для палітычных ды эканамічных інтарэсаў дзяржавы інфармацыю, прапагандуе нацыянальную ды рэлігійную варожасьць. Чахольскі лічыць, што матэрыялы "Беларускіх ведамасьцяў" не падпадаюць пад гэты пункт мытнай дэклярацыі. Гэтых тлумачэньняў судзьдзя Алег Міранюк не прыняў.
Алесю Чахольскаму далі штраф на 50 мінімальных заробкаў. Увесь затрыманы на беларускай мытні наклад "Беларускіх ведамасьцяў" мусіць перайсьці дзяржаве.
Вось як пракамэнтаваў пастанову суда сам спадар Чахольскі:
(Чахольскі: ) "Відавочна, што рашэньне прынялі палітычнае, ніякага суда — гэта фарс. Судзьдзя Міранюк выконваў устаноўку ўладаў, ад яго фактычна нічога не залежала. Улада баіцца слова праўды".
А.Чахольскі паведаміў, што будзе абскарджваць судовае рашэньне ў Берасьцейскім абласным судзе. (Алег Супрунюк, Берасьце, Беларуская служба Радыё Свабода, www.svaboda.org)

Крыніца: | Друкаваць

На гэты час няма ніводнага меркавання.
Ты можаш стаць першым!

Гэтая фунцыя толькі для зарэгістраваных карыстальнікаў.


Сopyright © 1999 - 2009 BrestOnline. Усе правы абаронены.
Некаторыя матэр'ялы пададзены толькі па-ангельску.Зваротная сувязь
угору

ByBanner Vitebsk.net CDBrest.com -Internet Store Radio Racyja Brest Forums from CDBrest.com Trade Union movement in Belarus Dinamo Brest Internet Store Brest BOLSHOI - Best Cinema in Brest Rambler's Top100 City of Borisov - unofficial website Productov.net - internet version of Gastranom Дранiкi Belarusian Rating Top 100  09.OPEN.BY