click here to VIEW OVER 350 PHOTOS ABOUT BREST
english version english version
 Прывітанне, Госць Iмя: Пароль:   Зарэгістравацца Забыліся пароль?
Навігатар сайту
Пачатак
Навіны з Брэста архіў
Даведнік абноўлена
Пра Брэст новае
Фотагалерэя 592
Мапы новае
Сэрвисы
Дыскусыйны форум
Вэб-камера он-лайн

29 Сакавіка 2001
Пракаповіча вартаваў АМАП

 26 сакавіка ў Брэсце адбыўся сход ініцыятыўнай групы падманутых укладчыкаў гарадскога філіяла банка «БелБалтыя», а ранкам 28 сакавіка больш як 150 чалавек сабраліся на плошчы перад будынкам аблвыканкама, каб патрапіць да старшыні Нацбанка Пятра Пракаповіча. Банкір у гэты дзень абяцаў весці прыём грамадзянаў па асабістых заявах і скаргах. У спісе папярэдняга запісу было да 60 прозвішчаў.
Натоўп на плошчы змяніў планы: выкліканы атрад АМАПа ў аўтобусе з зачыненымі вокнамі толькі разгнявіў людзей сталага веку, і яны групай рушылі да ўваходных дзвярэй «белага дома» ўлады. Міліцыянтам з аховы аддалі загад суправаджаць гэтых наведвальнікаў у залу паўпадвальнага памяшкання, куды неўзабаве спусціўся і сам Пракаповіч. На працягу амаль трох гадзінаў не спыняўся непрымірымы дыялог, адзіным станоўчым вынікам якога можна хіба лічыць, што 68-гадовая хворая пенсіянерка атрымае ўсё-такі частку сваіх валютных зберажэнняў у «БелБалтыі» на платную аперацыю ў лякарні. Астатнім было паўторана, што спадзявацца на які-небудзь зрух у справах 3.000 брэсцкіх кліентаў камерцыйнага банка не варта да жніўня. І хаця стомленыя на фармальнай сустрэчы людзі вяла разыходзіліся ад цэнтра горада, аднак АМАП у аўтобусе цікаваў за імі да апошняга. (Галіна БАРАВАЯ, "НАША СВАБОДА")

Крыніца: | Друкаваць

На гэты час няма ніводнага меркавання.
Ты можаш стаць першым!

Гэтая фунцыя толькі для зарэгістраваных карыстальнікаў.


Сopyright © 1999 - 2009 BrestOnline. Усе правы абаронены.
Некаторыя матэр'ялы пададзены толькі па-ангельску.Зваротная сувязь
угору

ByBanner Vitebsk.net CDBrest.com -Internet Store Radio Racyja Brest Forums from CDBrest.com Trade Union movement in Belarus Dinamo Brest Internet Store Brest BOLSHOI - Best Cinema in Brest Rambler's Top100 City of Borisov - unofficial website Productov.net - internet version of Gastranom Дранiкi Belarusian Rating Top 100  09.OPEN.BY