Па рашэнюні кіраўніцтва Брэсцкага аблвыканкаму двум чыноўнікам абласнога камітэту па сельскай гаспадарцы і харчаваньню аб'яўленыя вымовы з наступным разглядам пытаньня аб іх адпаведнасьці займаемым пасадам. Паводле зьвестак БелаПАН, на пасяджэньні аблвыканкаму 26 лютага прыводзіліся прыклады, якія сьведчылі пра тое, што зімоўка жывёлы ў калгасах і саўгасах вобласьці прайшла горш, чым чакалася: зьнізілася пагалоўе, дрэнна наладжана праца па аднаўленьні статка, слабая дысцыпліна сярод кіруючых кадраў. Размова йшла, у прыватнасьці, аб гаспадарках Брэсцкага, Ганцавіцкага і Маларыцкага раёнаў. У выніку старшыні абласнога камітэту па сельскай гаспадарцы і харчаваньню Якаву Бухавецкаму і яго намесьніку Пятру Сухоцкаму ўказана на неналежны кантроль за выкананьнем рашэньняў улад, а двум намесьнікам - Аляксею Трацюку і Уладзіміру Мілашэўскаму - аб'яўленыя вымовы. На пасяджэньні прынята рашэньне актывізаваць працу ў жывёлагадоўлі - павялічыць вытворчасьць малака і мяса на 10 адсоткаў у параўнаньні з адпаведным перыядам 2000 года, а да 1 красавіка аднавіць пагалоўе жывёлы.
Крыніца: |
Друкаваць
На гэты час няма ніводнага меркавання. Ты можаш стаць першым! | Гэтая фунцыя толькі для зарэгістраваных карыстальнікаў. | |