41-гадовы берасцейскі чыноўнік Аляксандр Працэвіч ужо ў трэці раз імкнецца стаць дэпутатам. Яшчэ ў лістападзе 1996 года дырэктар берасцейскай СШ №30 апынуўся ў ліку няўдачнікаў з-за таго, што вынікі выбараў у Вярхоўны Савет былі ануляваны. Праўда, удзел у гонцы з праграмай на вернасць Лукашэнку прынёс яму пасаду намесніка старшыні гарвыканкама. 15 кастрычніка 2000 года насельніцтва Брэста ў большасці сваёй байкаціравала выбары, а ад тых, хто прыйшоў, А.Працэвіч атрымаў 22.177 «чорных шароў» супраць. Недаверу землякоў, аднак, чыноўнік супрацьпаставіў сілу ўлады. Са сваёй пасады намесніка старшыні гарвыканкама ён нечакана «перакульваецца» ніжэй – у гарадскі аддзел адукацыі, намеснікам загадчыка. Там неўзабаве «падседзеў» шэфа, і зараз А.Працэвіч – уладар усёй школьнай арміі ў 300-тысячным горадзе, якая паслухмяна вышыхтавана пад сцягі і лозунгі кульбітнага вертыкальшчыка.
Надзея СВЯТЛІЧНАЯ, "Наша Свабода"
Крыніца: |
Друкаваць
На гэты час няма ніводнага меркавання. Ты можаш стаць першым! | Гэтая фунцыя толькі для зарэгістраваных карыстальнікаў. | |