click here to VIEW OVER 350 PHOTOS ABOUT BREST
english version english version
 Прывітанне, Госць Iмя: Пароль:   Зарэгістравацца Забыліся пароль?
Навігатар сайту
Пачатак
Навіны з Брэста архіў
Даведнік абноўлена
Пра Брэст новае
Фотагалерэя 592
Мапы новае
Сэрвисы
Дыскусыйны форум
Вэб-камера он-лайн

29 Сьнежня 2000
"Цветатрон" працягвае справу

 У Берасьцi адмiнiстрацыя заводу "Цветатрон" працягвае цiск на сябраў прафсаюзу радыёэлектроннай прамысловасьцi. Мэта застаецца ранейшай – прымусiць рабочых перайсьцi ў новы прафсаюз, што ствараецца кiраўнiцтвам аб'яднаньня "Iнтэграл", у якое ўваходзiць i бераcьцейскi завод. Напярэдаднi Новага году гэты цiск набыў дзiўныя формы. Толькi некалькi чалавек на заводзе "Цветатрон" напiсалi пiсьмовыя заявы, у якiх пагаджаюцца перайсьцi ў новы прафсаюз, што будзе цалкам падпарадкаваны адмiнiстрацыi прадпрыемства. Гэтая iдэя ня толькi не карыстаецца на заводзе падтрымкай, але i выклiкае ў рабочых пратэст, бо адмiнiстрацыя робiць гэта незаконна, пра што ўжо пасьпела заявiць пракуратура Маскоўскага раёну Берасьця. Цяпер кiраўнiцтва "Цветатрону" пайшло iншым шляхам: быў ададзены загад разьвезьцi калядныя падарункi па iнтэрнатах, дзе жывуць работнiцы заводу, што зьнаходзяцца ў дэкрэтным адпачынку. Але перад тым, як уручыць падарунак, работнiцам прапаноўвалася падпiсаць лiст аб уступленьнi ў прафсаюз аб'яднаньня "Iнтэграл". Пры гэтым нават не ставiлася пытаньне аб тым, цi знаёмыя людзi са статутам новага прафсаюзу i цi жадаюць яны ўвогуле сыходзiць зь прафсаюзу работнiкаў радыёэлектроннай прамысловасьцi. Некаторыя з бацькоў вымушаны былi пакiдаць свае подпiсы пад згаданым лiстом, каб не пазбавiць роднае дзiця падарунка. Але нават тыя, хто паставiў свае подпiсы, успрымаюць гэтыя дзеяньнi адмiнiстрацыi заводу як сапраўдны шантаж i гавораць, што вырашаць сябрамi якога прафсаюзу заставацца – гэта справа бацькоў i нельга гэтыя пытаньнi вырашаць зь выкарыстаньнем дзiцячых калядных падарункаў. Цiкава, што арганiзоўваць гэтую справу кiраўнiцтва "Цветатрону" даручыла загадчыцы заводскiх iнтэрнатаў Ларысе Мажайскай. Менавiта ёй пракуратура Маскоўскага раёну Берасьця вынесла папярэджаньне за парушэньне заканадаўства аб выбарах. У кастрычнiку падчас выбараў у Палату прадстаўнiкоў, спадарыня Мажайская прымушала тых, хто жыве ў iнтэрнатах, прыняць удзел у датэрмiновым галасаваньнi. Цяпер актывiсты дзеючага прафсаюзу таксама ня выключаюць магчымасьцi звароту ў праваахоўчыя органы, каб прыцягнуць Ларысу Мажайскую да адказнасьцi за парушэньне закону.

Радыё Свабода
Крыніца: | Друкаваць

На гэты час няма ніводнага меркавання.
Ты можаш стаць першым!

Гэтая фунцыя толькі для зарэгістраваных карыстальнікаў.


Сopyright © 1999 - 2009 BrestOnline. Усе правы абаронены.
Некаторыя матэр'ялы пададзены толькі па-ангельску.Зваротная сувязь
угору

ByBanner Vitebsk.net CDBrest.com -Internet Store Radio Racyja Brest Forums from CDBrest.com Trade Union movement in Belarus Dinamo Brest Internet Store Brest BOLSHOI - Best Cinema in Brest Rambler's Top100 City of Borisov - unofficial website Productov.net - internet version of Gastranom Дранiкi Belarusian Rating Top 100  09.OPEN.BY