click here to VIEW OVER 350 PHOTOS ABOUT BREST
english version english version
 Прывітанне, Госць Iмя: Пароль:   Зарэгістравацца Забыліся пароль?
Навігатар сайту
Пачатак
Навіны з Брэста архіў
Даведнік абноўлена
Пра Брэст новае
Фотагалерэя 592
Мапы новае
Сэрвисы
Дыскусыйны форум
Вэб-камера он-лайн

27 Лістапада 2000
Гарачы тарыф

 У Берасьці плату за гарачую ваду павысілі ў 8 разоў, у той час, калі Міністэрства эканомікі ўстанавіла тарыф - кошт на ваду можна павышаць толькі на 30%. Рабочы Рыгор Варвашэвіч падаў у суд на гарадзкія ўлады. Варвашэвіч патрабуе матэрыяльнай кампэнсацыю ў памеры 250 тысяч рублёў. Сумма тлумачыцца тым, што Варвашэвіч падлічыў: прыкладна столькі за месяц працы атрымлівае кіраўнік аблвыканкаму Васіль Даўагалёў.
24 лістапада на 10 гадзін раніцы было прызначанае чарговае (па ліку 3-е) паседжаньне суда Ленінскага раёну г.Берасьця па грамадзянскім зыску рабочага заводу "Колератрон" Рыгора Варвашэвіча да абласнога выканаўчага камітэту аб парушэньні правоў спажыўцоў. Справа тычылася незаконнага паышэньня тарыфаў на гарачую ваду. Інтарэсы ісца прадстаўляў юрыст праваабарончага цэнтра "Вясна" Уладзімір Малей.
Прысутнічаць на судовым працэсе пажадала больш за 30 чалавек, але ня ўсе жадаючыя былі дапушчаныя ў залю судовых паседжаньняў. Судзьдзя Сьвятлана Ільлюшына перанесла судовае паседжаньне на 14 сьнежня, у сувязі з тым, што адказчык Рыгор Козел (прадстаўнік аблвыканкаму) і прадстаўнік пракуратуры Ленінснкага раёну не зьявіліся на паседжаньне. Кіраўнік справамі аблвыканкаму Козел патлумачыў сваю адсутнасьць тым, што неабходна зрабіць запыт і прадаставіць у суд дадатковыя доказы. Выконваючы абавязкі пракурора Леніскага раёну Вістуноў зьвярнуўся да судзьдзі з просьбай правесьці судовае паседжаньне без удзелу пракурора. Ісьцец Варвашэвіч упэўнены: "Просьбы перанесьці судовае паседжаньне неабгрунтаваныя, а пракуратура разумее незаконнасьць нарматыўных актаў аблвыканкаму, таму вырашыла ўхіліцца ад удзелу".

Па матэр'ялах Хартыі'97.
Крыніца: | Друкаваць

На гэты час няма ніводнага меркавання.
Ты можаш стаць першым!

Гэтая фунцыя толькі для зарэгістраваных карыстальнікаў.


Сopyright © 1999 - 2008 BrestOnline. Усе правы абаронены.
Некаторыя матэр'ялы пададзены толькі па-ангельску.Зваротная сувязь
угору

ByBanner Vitebsk.net CDBrest.com -Internet Store Radio Racyja Brest Forums from CDBrest.com Trade Union movement in Belarus Dinamo Brest Internet Store Brest BOLSHOI - Best Cinema in Brest Rambler's Top100 City of Borisov - unofficial website Productov.net - internet version of Gastranom Дранiкi Belarusian Rating Top 100  09.OPEN.BY