|
Беларускія памежнікі канфіскавалі 29 кастрычніка ў Берасьці ў грамадзяніна Чэхіі Андрэя Сокупа "палітычна ненадзейныя", на іх думку, матэрыялы. Андрэй Сокуп быў на Беларусі ў якасьці госьця. Ён вез з сабой ў Чэхію беларускія незалежныя газэты, відэакасэты, іншыя друкаваныя матэрыялы. Памежнікі, якія ўчынілі дагляд, угледзелі ў газэтах, што вывозіліся, пагрозу інфармацыйнай бясьпекі краіны. У Сокупа таксама канфіскаваны асабісты партатыўны кампутар.
Крыніца: |
Друкаваць
На гэты час няма ніводнага меркавання. Ты можаш стаць першым! | Гэтая фунцыя толькі для зарэгістраваных карыстальнікаў. | |
|