|
Васьмёра назіральнікаў ад Беларускага Гэльсынскага Камітэту ды іншых дэмакратычных арганізацыяў не былі ўчора дапушчаныя на выбарчыя ўчасткі Баранавіцкай сельскай выбарчай акругі №6, што аб’ядноўвае Баранавіцкі ды Ляхавіцкі раёны. Паводле старшыні Баранавіцкага аддзяленьня БГК Вячаслава Болбата, усе ўчастковыя камісіі, дзе меліся быць назіральнікі, былі своечасова папярэджаныя аб гэтым. Аднак, учора прадстаўнікі Гэльсынскага камітэту, зьявіўшыся на ўчасткі, сутыкнуліся з перашкодамі. Некаторых не пусьцілі нават на парог адразу. Іншых старшыні камісіяў, параіўшыся з мясцовай вэртыкальлю, выправоджвалі за дзьверы ўжо ў часе галасаваньня. У некаторых выпадках ня грэбавалі нават ужываньнем фізычнай сілы.
Працяг на Радыё Свабода.
Крыніца: |
Друкаваць
На гэты час няма ніводнага меркавання. Ты можаш стаць першым! | Гэтая фунцыя толькі для зарэгістраваных карыстальнікаў. | |
|