Раніцай у нядзелю раптоўна памёр 60-гадовы намеснік старшыні Бярозаўскага райвыканкама (Брэсцкая вобласць) Іван Юшкевіч. Сэрца апаратчыка, які курыраваў сацыяльную сферу, не вытрывала фізічную нагрузку ў момант падняцця ім меха цукру ва ўласным гаражы. Тым часам яшчэ не завершана следста па крымінальнай справе кулявога забойства 15 кастрычніка, у дзень выбараў, генеральнага дырэктара дзяржаўнага прамысловага прадпрыемства «Бярозабудматэрыялы» Васіля Басалая. Нагадаем, што ў тую ноч член «верхняй палаты» Нацыянальнага сходу не начаваў дома з нагоды сяброўскага палявання з кампаніяй гасцей з Мінска. Урэшце, адзін з іх прызнаўся ў выпадковым стрэле, з-за якога і загінуў В.Басалай. Пракурорскае следства, аднак, не спяшаецца абвяргаць чуткі, якія напрамую звязваюць смяротнае паляванне з разбэшчанасцю кіруючага чыноўства. Вядома, што для адпачынку на прыродзе былі выкарыстаныя карабіны СКС-10, забароненыя для палявання, якія маюць прыборы начнога бачання. Месца для палявання зноў-такі было абранае «элітнае» – урочышча Гута-Міхаліна ў раёне Пружанскага ваеннага палігона. Па чутках, у аўтамашыне з патушанымі фарамі, побач з Васілём Басалаем знаходзілася і жанчына. І калі ў 2 гадзіны ночы шалёная куля прашыла левую грудзіну чалавека за рулём, то, напэўна, не адна толькі цемра вінаватая ў гэтым. Пра ролю алкаголю ў гэтай трагедыі следчыя распавядаць не жадаюць.
Надзея СВЯТЛІЧНАЯ, Hаша Свабода.
Крыніца: |
Друкаваць
На гэты час няма ніводнага меркавання. Ты можаш стаць першым! | Гэтая фунцыя толькі для зарэгістраваных карыстальнікаў. | |