Паводле звестак на 16 гадзін, 29 кастрычніка у Брэсцкай вобласці прагаласавалі 48,7 працэнта выбаршчыкаў. Баранавіцкая сельская акруга № 6, Івацэвіцкая № 10 і Пінская сельская акруга № 5 па-ранейшаму наперадзе: тут на выбары прыйшлі больш за 50 працэнтаў выбаршчыкаў. Нават Пінская гарадская акруга № 14 пасля 14 гадзін праявіла актыўнасць: на ўчасткі прыйшлі 33,9 працэнта выбаршчыкаў. Самай складанай застаецца сітуацыя ў Лунінецкай акрузе № 12. Тут на 55 участках працуюць каля сотні назіральнікаў ад партый і грамадскіх аб,яднанняў. Яны зазначаюць, што кандыдат у дэпутаты Васіль Гаргун, парушаючы Выбарчы кодэкс, ходзіць па ўчастках. Свае паводзіны ён тлумачыць тым, што з,яўляецца дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу. Іншых сур,ёзных парушэнняў пакуль не зафіксавана. У тэлефоннай размове з карэспандэнтам БелаПАН другі кандыдат па гэтай акрузе журналіст Марыя Юрко выказала вялікую падзяку назіральнікам, якія прыехалі, каб не дапусціць фальсіфікацый на карысць Гаргуна.
У Бярозаўскай акрузе № 8 выбары зноў азмрочыліся смерцю службовай асобы: як мяркуецца, ад інсульту ноччу памёр намеснік старшыні райвыканкама, які курыраваў сацыяльную сферу, Іван Юшкевіч. Нагадаем, што напярэдадні першага туру быў забіты член Савета Рэспублікі, гендырэктар прадпрыемства "Бярозабудматэрыялы" Васіль Басалай. Паводле звестак на 16 гадзін, у Бярозаўскай акрузе прагаласавалі 47,4 працэнта выбаршчыкаў. Як паведаміла карэспандэнту БелаПАН старшыня камісіі Ніна Мядзведзь, сёння ў акрузе паказваліся толькі два назіральнікі - прадстаўнікі Украіны.
Крыніца: |
Друкаваць
На гэты час няма ніводнага меркавання. Ты можаш стаць першым! | Гэтая фунцыя толькі для зарэгістраваных карыстальнікаў. | |