click here to VIEW OVER 350 PHOTOS ABOUT BREST
english version english version
 Прывітанне, Госць Iмя: Пароль:   Зарэгістравацца Забыліся пароль?
Навігатар сайту
Пачатак
Навіны з Брэста архіў
Даведнік абноўлена
Пра Брэст новае
Фотагалерэя 592
Мапы новае
Сэрвисы
Дыскусыйны форум
Вэб-камера он-лайн

22 Кастрычніка 2006
Рух "За Свабоду" — гэта не партыя Мілінкевіча, кажа лідэр дэмсіл

 


21 кастрычнiка ў Берасцi адбылася сустрэча лiдэра аб'яднаных дэмакратычных сiл Аляксандра Мiлiнкевiча з дэмакратычным актывам горада. Гэта чарговая працоўная сустрэча з шэрагу запланаваных па ўсёй Беларусi паездак, мэтаю каторых ёсць абмеркаванне бягучай палiтычнай i грамадскай сiтуацыi ў краiне.

Берасцейская сустрэча не стала выключэннем: цягам трох гадзiн лiдэр аб'яднаных дэмсiл абмяркоўваў з прадстаўнiкамi палiтычных партый, грамадскiх аб'яднанняў i звычайнымi актывiстамi найбольш актуальныя, часамi вострыя пытаннi. Мясцовая выбарчая кампанiя i маючы адбыцца пасля яе ІІ Кангрэс дэмакратычных сiл, стварэнне руху "За Свабоду" i стратэгiя яго дзейнасцi, праблемы i перспектывы каалiцыi — гэтыя пытаннi занялi галоўную ўвагу ўдзельнiкаў сустрэчы.

Сярод астатняга, А.Мiлiнкевiч распавёў пра каалiцыйную пазiцыю адносна надыходзячых мясцовых выбараў, заклiкаў люзей актыўна браць у iх удзел. "Усе ведаюць: дэмакратычных выбараў не будзе. Наш удзел у выбарах — гэта мiсiянерства, а мы — мiсiянеры, у якiх ёсць чарговы шанец дайсцi да кожнага чалавека. Я таксама пайду на мясцовыя выбары. Каб людзi бачылi, што мы ёсць, што мы не знiклi, што мы — каманда" — лiчыць А.Мiлiнкевiч. Ён паведамiў таксама, што перадвыбарчае пасланне ва ўсiх дэмакратычных кандыдатаў будзе адзiнае.

Лiдэр дэмсiл таксама афiцыйна заявiў берасцейцам пра стварэнне iм руху "За Свабоду": "Сотнi, нават тысячы людзей патрабавалi ад мяне стварэння гэтага руху. Мы не маем права сёння згубiць нiводнага чалавека, таму аб'ядноўваемся. Гэта не будзе партыя Мiлiнкевiча. Гэта будзе аб'яднанне грамадскiх арганiзацый, партый, людзей". Канчатковай мэтаю руху, па словах А.Мiлiнкевiча, будзе правядзене свабодных дэмакратычных выбараў — менавiта тое, што павiнна сёння аб'ядноўваць усiх.

У той жа дзень А.Мiлiнкевiч наведаў Івацэвiчы, Бярозу i Кобрын, дзе таксама правёў шэраг сустрэч з мясцовымi актывiстамi дэмакратычнага руху.

Крыніца: Naviny.by | Друкаваць

На гэты час няма ніводнага меркавання.
Ты можаш стаць першым!

Гэтая фунцыя толькі для зарэгістраваных карыстальнікаў.


Сopyright © 1999 - 2008 BrestOnline. Усе правы абаронены.
Некаторыя матэр'ялы пададзены толькі па-ангельску.Зваротная сувязь
угору

ByBanner Vitebsk.net CDBrest.com -Internet Store Radio Racyja Brest Forums from CDBrest.com Trade Union movement in Belarus Dinamo Brest Internet Store Brest BOLSHOI - Best Cinema in Brest Rambler's Top100 City of Borisov - unofficial website Productov.net - internet version of Gastranom Дранiкi Belarusian Rating Top 100  09.OPEN.BY