Займаўшае да гэтага адзін паверх будынку па вуліцы Куйбышава ў Брэсце Генеральнае Консульства Польшчы прыкметна расшырыла свае ўладанні. Мясцовыя ўлады перадалі гэтай рэгіянальнай дыпламатычнай місіі ўвесь будынак, які пасля праведзенай рэканструкцыі быў урачыста адкрыты 27 верасня. Цяпер у абноўленай сядзібе Консульства створаны ўсе ўмовы дзеля эфектыўнай працы. У адбыўшыхся з гэтае нагоды ўрачыстасцях прынялі ўдзел старшыня Брэсцкага аблвыканкама Васіль Даўгалёў, кіраўніцтва суседняга Люблінскага ваяводства, прадстаўнікі знешнепалітычнага ведамства Польшчы.
Крыніца: |
Друкаваць
На гэты час няма ніводнага меркавання. Ты можаш стаць першым! | Гэтая фунцыя толькі для зарэгістраваных карыстальнікаў. | |