Жывым, цэлым і здаровым быў знойдзены ў другой палове дня 26 верасня згубіўшыся ў мінулую суботу ў лесе каля вескі Жытлін Івацэвіцкага раёну хлопчык, якому ў лістападзе будзе толькі два гады. Толькі на чацверты дзень, прабыўшы ў густой і забалочанай лясной дзялянцы 73 гадзіны, Віця Кузьменя выйшаў насустрач салдату Паўлу Кусцінскаму, які разам з сябрамі шукаў дзіця. Пошук згубіўшагася дзіцяці шоў не спыняючыся цягам чатырох дзён пад кіраўніцтвам начальніка Івацэвіцкага РАУС Івана Ладыгі. 26 верасня ў ім прыняло ўдзел ужо 80 чалавек. Дзіўна тое, што хлопчык быў знойдзены за некалькі сотняў метраў ад таго мейсца, дзе згубіўся. і дзе быў абгледжаны кожны куст. Віця быў абсалютна здаровым, але галодным і троху абадраны галінамі, прв тым, што тэмпература ўначы апускалася да дзвух ступняў мароза. Згубіўся Віця Кузьменя ў першай палове дня 23 верасня, калі разам з бацькам на матацыкле приыехаў у лес. Бацька вырашыў пасабіраць грыбоў, а малога аставіў ненадоўга каля матацыкла. Калі вярнуўся, дзіцяці побач ужо не было. Ен тады зьвярнуўся ў міліцыю, пасля чаго адразу пачаліся пошукі. І хаця кожны новы дзень узмацняў трывогу за лёс хлопчыка, бацькі і ўсе, хто ўдзельнічаў у пошуках, не гублялі надзеі. Гэты выпадак не аставіла абыякавымі шматлікіх жыхароў рэспублікі, якія званілі ў райаддзел міліцыі, раілі, як лепей весці пошукі. Былі нават званкі са спачуваннямі да бацькоў. На шчасце, на гэты раз найгоршага не адбылося. Зараз івацэвіцкі мауглі знаходзіцца ў раённай бальніцы на абследаванні.
Крыніца: |
Друкаваць
На гэты час няма ніводнага меркавання. Ты можаш стаць першым! | Гэтая фунцыя толькі для зарэгістраваных карыстальнікаў. | |