click here to VIEW OVER 350 PHOTOS ABOUT BREST
english version english version
 Прывітанне, Госць Iмя: Пароль:   Зарэгістравацца Забыліся пароль?
Навігатар сайту
Пачатак
Навіны з Брэста архіў
Даведнік абноўлена
Пра Брэст новае
Фотагалерэя 592
Мапы новае
Сэрвисы
Дыскусыйны форум
Вэб-камера он-лайн

27 Верасьня 2000
Нельга: ні прыехаць, ні судзіцца

 Суд у Берасьці па справе дэпартаванага сьвятара Зьбігнева Караляка адбудзецца, калі ўлады дазволяць яму перасячы мяжу. На 27 верасьня прызначанае пасяджэньне суда Ленінскага раёна Берасьця, на якім будзе разглядацца скарга ксяндза касцёла Узьвіжаньня Сьвятога Крыжа Зьбігнева Кароляка, дэпартаванага беларускімі ўладамі. Нагадаем, што сёлета ўладам удалося выдварыць за межы Беларусі апальнага ксяндза, які карыстаўся вялікай папулярнасьцю ў прыхаджанаў. Грамадзянін Польшчы Зьбігнеў Кароляк з красавіка спрабуе аспрэчыць два адміністрацыйныя спагнаньні, накладзеныя на яго начальнікам Ленінскага РАУС Брэста Аркадзем Касьцючыкам за парушэньне правілаў знаходжаньня на тэрыторыі Беларусі замежных грамадзянаў. Прадстаўнікі суда прынцыпова патрабуюць прысутнасьці Кароляка на судовым пасяджэньні 27 верасьня. Юрыст Ігар Кабалік заявіў, што яўка Кароляка ў суд немагчымая, пакуль дзейнічае пастанова аб дэпартацыі. Разам з тым, на днях юрыст выехаў у Польшчу, каб разам з Каролякам прыехаць да польска-беларускай мяжы: спроба яе перасячы, каб зьявіцца ў суд, Каролякам будзе ўсё ж прадпрынятая.

Па матэр'ялах Радыё РАЦЫЯ
Крыніца: | Друкаваць

На гэты час няма ніводнага меркавання.
Ты можаш стаць першым!

Гэтая фунцыя толькі для зарэгістраваных карыстальнікаў.


Сopyright © 1999 - 2008 BrestOnline. Усе правы абаронены.
Некаторыя матэр'ялы пададзены толькі па-ангельску.Зваротная сувязь
угору

ByBanner Vitebsk.net CDBrest.com -Internet Store Radio Racyja Brest Forums from CDBrest.com Trade Union movement in Belarus Dinamo Brest Internet Store Brest BOLSHOI - Best Cinema in Brest Rambler's Top100 City of Borisov - unofficial website Productov.net - internet version of Gastranom Дранiкi Belarusian Rating Top 100  09.OPEN.BY