click here to VIEW OVER 350 PHOTOS ABOUT BREST
english version english version
 Прывітанне, Госць Iмя: Пароль:   Зарэгістравацца Забыліся пароль?
Навігатар сайту
Пачатак
Навіны з Брэста архіў
Даведнік абноўлена
Пра Брэст новае
Фотагалерэя 592
Мапы новае
Сэрвисы
Дыскусыйны форум
Вэб-камера он-лайн

26 Верасьня 2000
КІРАЎНІК БРЭСЦКАГА АДДЗЯЛЕННЯ БХК А.ЛЯЎКОВІЧ НАВАЖАНЫ БАЙКАТАВАЦЬ ВЫБАРЫ Ў АКРУЗЕ, ДЗЕ ЯМУ АДМОВІЛІ Ў РЭГІСТРАЦЫІ

 

Кіраўнік Брэсцкага аддзялення Беларускага Хельсінкскага камітэта, старшыня рэгіянальнага аддзялення Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Народная Грамада), дацэнт Брэсцкага дзяржуніверсітэта Анатоль Ляўковіч наважаны праводзіць "блакаду акругі", у якой яму адмовілі ў праве быць кандыдатам у дэпутаты.
Ляўковіч, разам з васьмю прэтэндэнтамі на мандат у парламенце, мусіў балаціравацца кандыдатам у дэпутаты па Брэсцкай-Цэнтральнай акрузе № 2, аднак акруговая выбарчая камісія адмовіла яму ў рэгістрацыі. Скарга Ляўковіча ў Цэнтрвыбаркам на неабгрунтаванасць адмовы ў рэгістрацыі не была задаволена, а днямі Вярхоўны суд Беларусі вынес канчатковы вердыкт - Ляўковіча не рэгістраваць. Прычын адмовы ў рэгістрацыі некалькі: у акруговай выбарчай камісіі былі прэтэнзіі да працы ініцыятыўнай групы: знойдзены парушэнні ў падпісных лістах. Аднак самым галоўным аргументам супраць рэгістрацыі стаў няўказаны Ляўковічам у дэкларацыі даход у суме 882 рублі за лекцыю ў недзяржаўным тэхнікуме бізнесу і права.

У размове з карэспандэнтам БелаПАН Анатоль Ляўковіч заявіў: "Фактычна выбаршчыкі маёй акругі пастаўлены ва ўмовы, калі іх пазбаўляюць выбару - члены акруговай выбарчай камісіі самі і за ўсіх вырашылі, каго вылучаць і падтрымліваць. Яны выказалі недавер не Ляўковічу, а тым 7,5 тысячы грамадзян, якія падпісаліся за маё вылучэнне ў якасці кандыдата ў дэпутаты". На думку Анатоля Ляўковіча, нельга лічыць нармальным і той факт, што акруговую выбарчую камісію ўзначальвае галоўны тэхнолаг ААТ "Дываны Брэста", паколькі прадпрыемства вылучыла свайго кандыдата на выбары.

Анатоль Ляўковіч мае намер звярнуцца да сваіх патэнцыяльных выбаршчыкаў з заклікам байкатаваць выбары. Якія яшчэ дзеянні будуць прадпрымацца для "блакады акругі", Ляўковіч не канкрэтызаваў.
Валянціна КАЗЛОВІЧ, БелаПАН.
Крыніца: | Друкаваць

На гэты час няма ніводнага меркавання.
Ты можаш стаць першым!

Гэтая фунцыя толькі для зарэгістраваных карыстальнікаў.


Сopyright © 1999 - 2008 BrestOnline. Усе правы абаронены.
Некаторыя матэр'ялы пададзены толькі па-ангельску.Зваротная сувязь
угору

ByBanner Vitebsk.net CDBrest.com -Internet Store Radio Racyja Brest Forums from CDBrest.com Trade Union movement in Belarus Dinamo Brest Internet Store Brest BOLSHOI - Best Cinema in Brest Rambler's Top100 City of Borisov - unofficial website Productov.net - internet version of Gastranom Дранiкi Belarusian Rating Top 100  09.OPEN.BY