У Брэсце польскім бокам экстрадуецца ў Беларусь асабліва небяспечны злачынец-рэцыдывіст Сяргей Дзёўкш. Міліцыя нашай краіны вышуквала яго са жніўня 2001 года. Яму інкрымінуецца ўчыненне некалькіх злачынстваў, сярод якіх забойства маёра міліцыі Ігара Кашкана. Злачынец быў заяўлены ў міжнародны вышук. 14-га чэрвеня гэтага года яго затрымалі ў Варшаве. Некалькі месяцаў паліцыя суседняй краіны праводзіла расследаванне: ёсць падазрэнні, што ў Польшчы злачынец, які мае не адну судзімасць, учыніў яшчэ адно асабліва цяжкае злачынства.
Крыніца: Белтэлерадыёкампанія |
Друкаваць
На гэты час няма ніводнага меркавання. Ты можаш стаць першым! | Гэтая фунцыя толькі для зарэгістраваных карыстальнікаў. | |