click here to VIEW OVER 350 PHOTOS ABOUT BREST
english version english version
 Прывітанне, Госць Iмя: Пароль:   Зарэгістравацца Забыліся пароль?
Навігатар сайту
Пачатак
Навіны з Брэста архіў
Даведнік абноўлена
Пра Брэст новае
Фотагалерэя 592
Мапы новае
Сэрвисы
Дыскусыйны форум
Вэб-камера он-лайн

28 Лютага 2003
НА БЕРАСЬЦЕЙШЧЫНЕ ПРЫМУШАЮЦЬ ГАЛАСАВАЦЬ ДАТЭРМІНОВА

 Прадстаўнiкi выканаўчай улады i кiраўнiкi прадпрыемстваў на Берасьцейшчыне пiльна адсочваюць хаду датэрмiновага галасаваньня. Сваiх падначаленых яны прымушаюць iсьцi на выбарчыя ўчасткi пад пагрозай звальненьня.


Амаль з усiх рэгiёнаў Берасьцейскай вобласьцi прыходзяць зьвесткi пра тое, што датэрмiновае галасаваньне адбываецца пад прымусам. Людзей, асаблiва тых, хто працуе ў дзяржаўных установах, абавязваюць прыйсьцi на выбарчыя ўчасткi яшчэ да 2 сакавiка. Вось што, напрыклад, паведамiў старшыня Пiнскага аддзяленьня Беларускага Гельсынскага камiтэту Вiктар Ярашук:

(Ярашук: ) “Тэлефанавалi ўчора ўвесь дзень, людзi абрывалi правады, прыходзiлi да iх i кажуць: “Iдзiце нават з працы галасаваць датэрмiнова. Калi ня пойдзеце, будуць пытаньнi”. Могуць нават звольнiць. Людзi плачуць: “Мы не жадаем, але ж куды можам падзецца!” Гэта, у першую чаргу, навучальныя ўстановы (але ня ўсе), прадпрыемствы гандлю, харчаваньня, ЖКГ i гэтак далей. Людзей выганяюць — i тыя iдуць, хоць i ня вельмi жадаюць. I ўжо даволi высокiя адсоткi: там, дзе iнтэрнаты, ўжо ўвогуле за 10 адсоткаў”.

Да гэтага можна дадаць, што настаўнiкам школаў загадалi кантраляваць удзел у выбарах бацькоў сваiх вучняў. А ў некаторых берасьцейскiх будаўнiчых арганiзацыях бугальтэрыя адмаўляецца выплачваць супрацоўнiкам аванс i камандзiровачныя, пакуль тыя не прагаласуюць датэрмiнова.

Крыніца: Алег Супрунюк, Берасьце, www.svaboda.org | Друкаваць

На гэты час няма ніводнага меркавання.
Ты можаш стаць першым!

Гэтая фунцыя толькі для зарэгістраваных карыстальнікаў.


Сopyright © 1999 - 2008 BrestOnline. Усе правы абаронены.
Некаторыя матэр'ялы пададзены толькі па-ангельску.Зваротная сувязь
угору

ByBanner Vitebsk.net CDBrest.com -Internet Store Radio Racyja Brest Forums from CDBrest.com Trade Union movement in Belarus Dinamo Brest Internet Store Brest BOLSHOI - Best Cinema in Brest Rambler's Top100 City of Borisov - unofficial website Productov.net - internet version of Gastranom Дранiкi Belarusian Rating Top 100  09.OPEN.BY