У брэсцкіх бальніцах адбываецца планамерная замена работнікаў-мігрантаў з суседняй Украіны грамадзянамі Рэспублікі Беларусь. Гэта выклікана заканчэннем тэрміну дзейнасці бясплатнай ліцэнзіі на прыцягненне замежнай рабочай сілы, якую лячэбныя ўстановы прыгранічнага горада мелі на працягу апошніх трох гадоў. Расказвае Святлана Вячорка: У аддзеле кадраў Брэсцкай гарадской шматпрофільнай бальніцы афармляюць дакументы на звальненне апошніх украінскіх работнікаў. На іх месцы ўжо набрана 80 чалавек, якія стаялі на ўліку ў мясцовых цэнтрах занятасці. Пакуль наконт работы навічкоў тут робяць асцярожныя прагнозы. (Галіна Галюк, начальнік аддзела кадраў Брэсцкай гарадской шматпрофільнай бальніцы) Вячорка: Да нядаўняга часу ў якасці малодшага медыцынскага і тэхнічнага персаналу ў гарадскіх бальніцах працавалі выключна гармадзяне Украіны. Так павялося яшчэ з савецкіх часоў. Нізкааплатная цяжкая праца санітарак лічылася непрывабнай і непрэстыжнай у жыхароў пагранічнага горада. Аднак сітуацыя змяналася. І пры наяўнасці ўласнага рынку працы выкарыстанне замежнай рабочай сілы Дэпартамент па міграцыі палічыў немэтазгодным. Цяпер за ліцэнзійную дзейнасць лячэбным установам, як і ўсім астатнім арганізацыям, трэба будзе заплаціць немалы дзяржаўны падатак. (Наталля Стахавец, намеснік галоўнага ўрача абласной бальніцы) Вячорка: Такую пазіцыю адміністрацыі падтрымліваюць і ў аддзяленнях лячэбнай установы. (Раіса Гагарына, загадчык гематалагічнага аддзялення) Вячорка: У абласной міграцыйнай службе такія довады лічаць непераканаўчымі. (Валянціна Юрчанка, начальнік абласной міграцыйнай службы) Вячорка: Рашэнне Дэпартамента па міграцыі пакуль не закранула сферу сельскагаспадарчай вытворчасці, дзе таксама задзейнічана праца замежных грамадзян. Аднак ходзяць чуткі, што неўзабаве выключэнняў не будуць рабіць ні для кога, і ўся ліцэнзійная дзейнасць у недалёкай будучыні стане платнай.
Крыніца: Belteleradiocompany |
Друкаваць
На гэты час няма ніводнага меркавання. Ты можаш стаць першым! | Гэтая фунцыя толькі для зарэгістраваных карыстальнікаў. | |