Больш за тысячу подпісаў супраць будаўніцтва могільніка для радыёактыўных адходаў сабралі берасьцейскія актывісты руху ЗУБР. Спачатку большасьць людзей у Берасьці нават і ня ведалі аб распачатым будаўніцтве ва ўлюбёным месцы адпачынку большасці жыхароў горада. Мясцовыя ўлады старанна замоўчваюць гэты факт. Дзякуючы зубрам, сітуацыя змянілася. Пасля таго як па горадзе былі распаўсюджаны ўлёткі, ды праведзены некалькі акцыяў, берасцейцы зразумелі, якую небяспеку нясе будаўніцтва. Падчас зборцу подпісаў людзі, прыязьнена ўзгадвалі акцыі, асабліва дзякавалі за ўсе намаганні жадалі посьпехаў. Сабраныя подпісы будуць накіраваныя старшыні Берасцейскага аблвыканкама Даўгалёву, Лукашэнку і "Брэстводбуду", які непасрэдна займаецці узьвядзененем могільніка. Збор подпісаў - толькі частка з запланаваных берасьцейскімі зубрамі акцый, накіраваных на недапушчэньне будаўніцтва побач зь Берасьцем сьмяротна небясьпечнага аб'екту.
Крыніца: zubr-belarus.com |
Друкаваць
На гэты час няма ніводнага меркавання. Ты можаш стаць першым! | Гэтая фунцыя толькі для зарэгістраваных карыстальнікаў. | |