Паводле апошніх дадзеных запазычанасьць па заробках у Берасьцейскай вобласьці складае 8678,5 мільёнаў рублёў. На 31 студзеня гэтая лічба была значна меншай — 5148,4 мільёны. Сёньня запазычанасьць у адсотках да фонду заробку складае 15,72%. У іншых раёнах сытуацыя горшая, чым у сярэднем па вобласьці. Лідыруе Кобрынскі раён, дзе нявыплачаны заробак складае 56,7% да фонду заробку. У Маларыцкім, Драгічанскім, Іванаўскім і Столінскіх раёнах — ад 40 да 56 %. Больш, чым дзе-небудзь, запазычанасьць у сельскай гаспадарцы. Гэта 6322,6 мільёнаў рублёў. З 98 тысячаў 192 жыхароў Берасьцейшчыны, якія не атрымалі заробак за студзень, 72 тысячы 274 — работнікі калгасаў і саўгасаў. Пазыкі прамысловасьці складаюць 1678,7 мільёнаў. 309,2 мільёны — запазычанасьць будаўнікам, 132,0 мільёнаў — запазычанасьць у сыстэме адукацыі. Практычна ва ўсіх галінах лютаўскія запазычанасьці ў параўнаньні са студзеньскімі вырасьлі. Скараціліся толькі ў аўтамабільнай гаспадарцы вобласьці.
Крыніца: Charter '97 |
Друкаваць
На гэты час няма ніводнага меркавання. Ты можаш стаць першым! | Гэтая фунцыя толькі для зарэгістраваных карыстальнікаў. | |