click here to VIEW OVER 350 PHOTOS ABOUT BREST
english version english version
 Прывітанне, Госць Iмя: Пароль:   Зарэгістравацца Забыліся пароль?
Навігатар сайту
Пачатак
Навіны з Брэста архіў
Даведнік абноўлена
Пра Брэст новае
Фотагалерэя 592
Мапы новае
Сэрвисы
Дыскусыйны форум
Вэб-камера он-лайн

13 Сакавіка 2002
Аблога "Вежы"

 12 сакавіка Берасьцейскі абласны суд вынес рашэньне зьліквідаваць цэнтар падтрымкі грамадзкіх ініцыятываў "Вежа", чым істотна абцяжарыў працу ўсяе сеткі грамадзкіх арганізацыяў у вобласьці. Закрыцьцё "Вежы" выклікала шырокі рэзанас ў Беларусі й за яе межамі. Пратэст з гэтае нагоды выказала Міжнародная Хэльсынская фэдэрацыя.
12 сакавіка судзьдзя Берсьцейскага абласнога суда Георгі Дзьмітрук вынес рашэньне спыніць дзеяньне Цэнтру падтрымкі грамадзянскіх ініцыятываў "Вежа", па позве ўпраўленьня юстыцыі Берасьцейскага гарвыканкаму. Аднак кіраўніца "Вежы" Іна Кулей упэўненая, што арганізацыя паўстане зноў. Абаронцамі "Вежы" былі берасьцейскі адвакат Сяргей Сьмірноў, экспэрт Дзяржаўнай Думы РФ Барыс Звозскаў і юрыст правабарончай арганізацыі "Вясна" Ўладзімер Лабковіч. Інтарэсы ўпраўленьня юстыцыі рэпрэзэнтавалі Віктар Дзяткоў і пакурор Станіслаў Вяршыла.
Пра падставы закрыцьця "Вежы" апавядае Іна Кулей: - Першае папярэджаньне ад упраўленьня юстыцыі Берасьцейскага гарвыканкаму мы атрымалі 13 верасьня летась. У ім гаварылася, што мы ня мелі права ладзіць сацыялягічнае апытаньне разам з грамадзкай ініцыятывай "Дзедзіч" у рамках мабілізацыйнае кампаніі. Другі пункт: недапушчальнасьць выкарыстаньня скарочанай назвы арганізацыі ва ўлётках. "Вежа" не выпускала гэтых улётак. Другое папярэджаньне вынесьлі 5 кастрычніка за выкарыстаньне назвы "Берасьцейскі" заміж "Брэсцкі" й адраса "вул. Савецкіх памежнікаў, 52" заміж "Савецкіх пагранічнікаў, 52". Мы ўжылі такое напісаньне на сваім фірмовым блянку. У лютым упраўленьне юстыцыі зьвярнулася ў абласны суд па справе ліквідацыі грамадзкага аб'яднаньня, па-першае таму, што ў бюлетэні "Вежы" - "Каліва" - было зьмешчанае інтэрвію з прадстаўнікамі незарэгістраваных арганізацыяў "Дзедзіч" і Малады Фронт, а па-другое, была абвестка аб працы "прававой клінікі", у якой студэнты юрыдычных факультэтаў меліся даваць прававую дапамогу небагатым жыхарам гораду. Мы лічым сябе гаспадарамі справы ўзбуджэньня грамадзянскай актыўнасьці людзей на Берсьцейшчыне. Мы зьбіраемся абскардзіць рашэньне абласнога суду ў Вярхоўным судзе Беларусі.
У выпадку, калі рашэньне суду застанецца ў моцы, "Вежа" зарэгіструецца пад іншым назовам. Аднак чальцам "Вежы" давядзецца мець справу з тым жа сп. Дзятковым, які дамагаўся яе закрыцьця.
І.К.: - Спадар Дзяткоў вельмі глыбока займаецца справай рэгістрацыі грамадзкіх арганізацый Берасьцейшчыны. У нас некаторыя арганізацыі рэгіструюцца па году.
Міжнародная Хэльсынская фэдэрацыя, якая мае статус дарадцы пры ААН, выступіла з пратэстам супраць перасьледу "Вежы". Польская Хэльсынская фундацыя па правох чалавека накіравала А.Лукашэнку ліст, дзе гаворыцца, што ў гэтым выпадку Беларусь парушае абавязкі, якія ўзяла на сябе, падпісаўшы Пакт аб палітычных і грамадзянскіх правох (ICCPR). Гэтая гісторыя не ўпрыгожвае рэпутацыі нашай краіны, яна сталася магчымай з-за асаблівасьцяў мэнталітэту спэцыялістаў Берасьцейскага ўпраўленьня юстыцыі. Той жа сп. Дзяткоў стаўся экспэртам у справах грамадзкіх арганізацыяў, 27 гадоў прапрацаваўшы у КДБ.
Летась 27 студзеня быў абрабаваны офіс "Вежы". Злодзеі ўзламалі дзьверы й зьнесьлі ўсю аргтэхніку: 6 кампутараў, прынтэр, мадэм, сканэр, факс. Іх не спалохала суседзтва раённага суду й паста міліцыі. Прыкладна тады ж невядомыя зламысьнікі абакралі 4 рэсурсавыя цэнтры ў іншых гарадох Беларусі. Ва ўсіх пяцёх выпадках сьледзтва было безвыніковым.

Зь дзейнасьцю "Вежы" можна пазнаёміцца на сайце www.vezha.by

Крыніца: Сьвятлана Курс, "Радые Рацыя" | Друкаваць

На гэты час няма ніводнага меркавання.
Ты можаш стаць першым!

Гэтая фунцыя толькі для зарэгістраваных карыстальнікаў.


Сopyright © 1999 - 2008 BrestOnline. Усе правы абаронены.
Некаторыя матэр'ялы пададзены толькі па-ангельску.Зваротная сувязь
угору

ByBanner Vitebsk.net CDBrest.com -Internet Store Radio Racyja Brest Forums from CDBrest.com Trade Union movement in Belarus Dinamo Brest Internet Store Brest BOLSHOI - Best Cinema in Brest Rambler's Top100 City of Borisov - unofficial website Productov.net - internet version of Gastranom Дранiкi Belarusian Rating Top 100  09.OPEN.BY