У Беларусi выяўлены першы выпадак, калi на СНIД захварэў чалавек, чыя кроў выкарыстоўвалася ў якасьцi донарскай. Берасьцейскiя мэдыкi, якiя зафiксавалi такi выпадак, гавораць, што небясьпека атрымаць ад донара заражаную кроў застаецца i пасьля правядзеньня адпаведных аналiзаў. Паводле словаў галоўнай лякаркі Берасьцейскага абласнога цэнтру прафiлактыкі СНIДу Людмiлы Рудой, напрыканцы мiнулага году была ўзятая кроў 29-гадовага берасьцейца, якi лiчыцца донарам. Першы аналiз, зроблены ў мясцовай лябараторыi, засьведчыў, што кроў пашкоджаная вiрусам iмунадэфiцыту чалавека. Кроў накiравалi ў Менск на паўторны аналiз, якi пацьвердзiў першапачатковы дыягназ берасьцейскiх мэдыкаў. Такiм чынам упершыню ў Беларусi хворым на СНIД прызнаны чалавек, кроў якога была выкарыстаная як донараская. Паводле крынiцаў з цэнтру прафiлактыкі СНIДу ў Берасьцi, раней з крывi, атрыманай ад гэтага донара, былi прыгатаваныя прэпараты. Адна частка прэпарата была пералiтая жыхару Драгiчынскага раёну, якi пакутуе ад захворваньня крывi. Другая – трапiла ў дзiцячы абласны шпiталь. Людмiла Рудая сьцьвярджае, што гэтая кроў не была ўжытая, а зроблены днямi аналiз крывi ў жыхара з Драгiчына не зафiксаваў прысутнасьць у арганiзме вiрусу iмунадэфiцыту чалавека. Выяўленьне першага iнфiкаванага донара, на думку спадарынi Рудой, сьведчыць пра неабходнасьць жорсткага кантролю за станцыямi пералiваньня крывi. Так, у Берасьцi кроў бяруць толькi ў мясцовых донараў, якiя маюць сталае месца жыхарства, працуюць альбо вучацца. Перад тым, як здаць кроў, робiцца мэдычны агляд донараў лекарам-тэрапэўтам. Аднак галоўны лекар абласнога цэнтру прафiлактыкі СНIДу не выключае, што небясьпечная кроў можа трапiць да пацыентаў i пасьля такога кантролю. (Рудая: ) "Гэты донар ужо у нас на кантролi. I ён донарам больш ня будзе. Але нас непакояць iншыя пытаньнi. Таму што iснуе так званы пэрыяд "серанэгатыўнага вакна", калi чалавек ужо заразiўся, але аналiз крывi яшчэ адмоўны. У такiм выпадку гэта можа быць крынiцай iнфэкцыi". Людмiла Рудая таксама паведамiла, што сёлета ў студзенi на Берасьцейшчыне выяўлена больш iнфiкаваных асобаў, чым за мiнулы год. Цяпер на ўлiку ў абласным цэнтры прафiлактыкі СНIДу знаходзяцца 189 чалавек, восем зь якiх ужо памерлi. У вобласьцi не засталося нiводнага раёну, дзе б не было асобаў, якiя заразiлiся гэтым вiрусам.
Крыніца: Алег Супрунюк, Берасьце, Беларуская служба Радыё С |
Друкаваць
На гэты час няма ніводнага меркавання. Ты можаш стаць першым! | Гэтая фунцыя толькі для зарэгістраваных карыстальнікаў. | |