click here to VIEW OVER 350 PHOTOS ABOUT BREST
english version english version
 Прывітанне, Госць Iмя: Пароль:   Зарэгістравацца Забыліся пароль?
Навігатар сайту
Пачатак
Навіны з Брэста архіў
Даведнік абноўлена
Пра Брэст новае
Фотагалерэя 592
Мапы новае
Сэрвисы
Дыскусыйны форум
Вэб-камера он-лайн

13 Лютага 2002
Сябру "Народнай Грамады" ў Берасьці адмовiлі ў аднаўленьнi на працы

 Cуд Ленiнскага раёну Берасьця адмовiў кiраўнiку гарадзкой арганiзацыi БСДП (Народная Грамада) Георгiю Руцкаму ў аднаўленьнi на працы. Паплечнiкi спадара Руцкага па партыi лiчаць, што ён пазбаўлены працоўнага месца за свае палiтычныя погляды.
Георгi Руцкi, старшыня Берасьцейскай гарадзкой арганiзацыi Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыi (Народная Грамада), быў звольнены з працы летась пры канцы году.
Фармальнай падставай для звальненьня спадара Руцкага, якi займаў пасаду кiраўнiка раённай дзяржаўнай iнспэкцыi па насеньню, было заканчэньне тэрмiну працоўнага кантракту. Але сябры Беларускага Гельсынскага камiтэту Iгар Маслоўскi i Анатоль Ляўковiч, якiя прысутнiчалi на сёньняшнiм паседжаньнi суду, зьвярнулi ўвагу на iншую акалiчнасьць. Спадар Руцкi не атрымлiваў спагнаньняў за сваю службовую дзейнасьць i агучаныя на ягоны адрас прэтэнзii зьвязаныя з актыўным удзелам у палiтычным жыцьцi Берасьцейшчыны.
Георгi Руцкi цягам апошнiх васьмi гадоў быў заняты ў выбарчых кампанiях рознага ўзроўню, а летась узначальваў у Берасьцi раённы штаб адзiнага кандыдата ад шырокай грамадзянскай каалiцыi Ўладзiмера Ганчарыка. Мясцовыя сацыял-дэмакраты сьцьвярджаюць, што менавiта ўдзел у прэзыдэнцкiх выбарах на баку альтэрнатыўнага кандыдата зьявiўся галоўнай падставай для звальненьня Георгiя Руцкага з працы ў дзяржаўнай установе.

Крыніца: Алег Супрунюк, Берасьце, Беларуская служба Радыё С | Друкаваць

На гэты час няма ніводнага меркавання.
Ты можаш стаць першым!

Гэтая фунцыя толькі для зарэгістраваных карыстальнікаў.


Сopyright © 1999 - 2008 BrestOnline. Усе правы абаронены.
Некаторыя матэр'ялы пададзены толькі па-ангельску.Зваротная сувязь
угору

ByBanner Vitebsk.net CDBrest.com -Internet Store Radio Racyja Brest Forums from CDBrest.com Trade Union movement in Belarus Dinamo Brest Internet Store Brest BOLSHOI - Best Cinema in Brest Rambler's Top100 City of Borisov - unofficial website Productov.net - internet version of Gastranom Дранiкi Belarusian Rating Top 100  09.OPEN.BY