click here to VIEW OVER 350 PHOTOS ABOUT BREST
english version english version
 Прывітанне, Госць Iмя: Пароль:   Зарэгістравацца Забыліся пароль?
Навігатар сайту
Пачатак
Навіны з Брэста архіў
Даведнік абноўлена
Пра Брэст новае
Фотагалерэя 592
Мапы новае
Сэрвисы
Дыскусыйны форум
Вэб-камера он-лайн

30 Студзеня 2002
На мяжы «пасуць» каровы

 Яшчэ адну праблему гаспадарчага характару спрабуе вырашыць адмiнiстрацыйным цiскам брэсцкая абласная «вертыкаль». У мiнулы панядзелак на паседжанне выканаўчага камiтэту выклiкалі кiраўнiкоў упраўленняў КДБ, мiлiцыi, мытнi, атрадаў памежнiкаў з Брэсту i Пiнску. Гаспадарнiкi запатрабавалi ад iх справаздачы аб вынiках адмысловых аперацый па спыненні вывазу на тэрыторыю суседнiх абласцей Украiны буйной рагатай жывёлы.
Паводле перапiсу, праведзенага сельсаветчыкамi, вясковыя жыхары цягам мiнулага году выгадавалi для продажу амаль 50 тысяч галоў буйной рагатай жывёлы. Калгасы, райспажыўсаюзы i мясакамбiнаты закупiлi толькi 73% ад гэтай колькасцi. А паколькі разлiчваюцца яны несвоечасова i яшчэ застаюцца вiнныя 40 000 000 рублёў, то людзi шукаюць альтэрнатыўны рынак, найчасцей на Украiне. Мясцовая ўлада, аднак, працiвiцца гэтай эканамiчнай iнтэграцыi з суседзямi, i таму на беларуска-ўкраiнскай мяжы ўзмацняецца абарончы кардон. У рашэннi аблвыканкаму ад 28 студзеня 2002 году «Аб мерах па выкараненні незаконнага перамяшчэння жывёлы праз дзяржаўную мяжу» прадугледжваюцца дадатковыя меры пiльнасцi з боку ўсіх так званых сiлавых структураў рэгiёну. У прыватнасцi, у Кобрынскiм, Маларыцкiм, Iванаўскiм, Пiнскiм, Столiнскiм раёнах камерсантаў з Украiны i Беларусi могуць затрымаць за парушэнне правiлаў уезду ў памежныя зоны. Гэта, па сутнасцi, дазваляе нават участковаму затрымлiваць перавозчыка жывёлы i арыштоўваць ягоны груз.

Крыніца: Галiна БАРАВАЯ, НАША СВАБОДА | Друкаваць

На гэты час няма ніводнага меркавання.
Ты можаш стаць першым!

Гэтая фунцыя толькі для зарэгістраваных карыстальнікаў.


Сopyright © 1999 - 2008 BrestOnline. Усе правы абаронены.
Некаторыя матэр'ялы пададзены толькі па-ангельску.Зваротная сувязь
угору

ByBanner Vitebsk.net CDBrest.com -Internet Store Radio Racyja Brest Forums from CDBrest.com Trade Union movement in Belarus Dinamo Brest Internet Store Brest BOLSHOI - Best Cinema in Brest Rambler's Top100 City of Borisov - unofficial website Productov.net - internet version of Gastranom Дранiкi Belarusian Rating Top 100  09.OPEN.BY