Напярэдадні Новага года ў Брэсце стала больш яшчэ на адзін музей. Як расказаў у гутарцы з карэспандэнтам БЕЛТА начальнік абласнога ўпраўлення культуры Рыгор Бысюк, у Брэсцкай крэпасці-героі завершана рэканструкцыя Паўднёвых казарм, дзе і адкрываецца мастацкі музей. Работы тут вяліся на працягу апошніх двух з палавінай гадоў, і за гэты час было асвоена больш за 300 мільёнаў рублёў. Паводле слоў Рыгора Бысюка, стварэнне гэтай музейнай установы ставіла дзве мэты. Па-першае, неабходна было ратаваць Паўднёвыя казармы цытадэлі, якія з''яўляюцца помнікам архітэктуры і якія знаходзіліся ў сумным стане. А па-другое, з-за недахвату дэманстрацыйных плошчаў толькі ў запасніках абласнога краязнаўчага музея сабралася больш за 1200 мастацкіх работ брэсцкіх мастакоў, якія практычна не экспанаваліся. У хуткім часе іх змогуць убачыць гледачы ў новым мастацкім музеі, выставачная плошча якога перавышае адну тысячу квадратных метраў. Чакаецца, што першая экспазіцыя гэтых мастацкіх твораў будзе адкрыта да чарговай гадавіны Вялікай Перамогі.
Крыніца: Іван Кукса - БЕЛТА |
Друкаваць
На гэты час няма ніводнага меркавання. Ты можаш стаць першым! | Гэтая фунцыя толькі для зарэгістраваных карыстальнікаў. | |