Да 15 гадоў пазбаўлення волі асуджаны былы супрацоўнік Ленінскага раённага аддзелу аб’яднання «Ахова» горада Брэста Леанід Казека. У траўні 2001 году з табельнай зброі міліцыянера быў забіты 23-гадовы жыхар Брэста. Па дадзеным факце была ўзбуджана крымінальная справа. Трагедыя адбылася падчас ужывання міліцыянерам і трыма яго знаёмымі спіртнога на КПП базы «Белімпартгандаль». Падчас застолля Леанід Казека дастаў з кабуры табельны пісталет Макарава і жартам прапанаваў выстраліць. Пасля гэтага ён прыставіў пісталет да галавы аднаго з удзельнікаў застолля і націснуў на курок. Смяротна траўмаваны 23-гадовы брастаўчанін на наступны дзень памёр у бальніцы. Суд прызнаў міліцыянера вінаватым у забойстве і асудзіў яго да 15 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі строгага рэжыму. Вярхоўны суд Беларусі пакінуў прысуд Брэсцкага абласнога суду без змянення.
Крыніца: Наша Свабода |
Друкаваць
На гэты час няма ніводнага меркавання. Ты можаш стаць першым! | Гэтая фунцыя толькі для зарэгістраваных карыстальнікаў. | |