Сваімі пагрозамі «нарабіць шуму» брэсцкія гандляры дробнаштучным таварам дамагліся ад гарадской улады часовай адтэрміноўкі гігіенічнай рэгістрацыі абутку, адзення, кавы, рыбных кансерваў і г.д. Забарона накладзеная толькі на продаж без талона якасці дзіцячых цацак. Праўда, супярэчлівы між прадстаўнікамі ўлады і гандлёвым людам канфлікт даў нараджэнне мясцовай ініцыятыве аб заснаванні так званага сертыфікату даверу між прадаўцом і пакупніком. Паперу з прозвішчам, датай, назвай тавару і яго коштам можа атрымаць кожны, хто робіць пакупку. Хаця гэта і прымітыўная форма абавязацельстваў, але многія лічаць, што яна лепш, чым новы скачок коштаў з-за неабходнасці ўключаць у іх суму за гігіенічную рэгістрацыю. Нагадаем, зараз яна складае ад 2.000 рублёў за кожную рэч на паліцы.
Крыніца: Надзея СВЯТЛІЧНАЯ, Наша Свабода |
Друкаваць
На гэты час няма ніводнага меркавання. Ты можаш стаць першым! | Гэтая фунцыя толькі для зарэгістраваных карыстальнікаў. | |