click here to VIEW OVER 350 PHOTOS ABOUT BREST
english version english version
 Прывітанне, Госць Iмя: Пароль:   Зарэгістравацца Забыліся пароль?
Навігатар сайту
Пачатак
Навіны з Брэста архіў
Даведнік абноўлена
Пра Брэст новае
Фотагалерэя 592
Мапы новае
Сэрвисы
Дыскусыйны форум
Вэб-камера он-лайн

27 Верасьня 2001
Пераслед удзельнікаў «Незалежнага назірання» ў Брэсце

 З каардынатарам «Незалежнага назірання» за выбарамі Прэзідэнта РБ гутарыць спецыяльны карэспандэнт НАШАЙ СВАБОДЫ
Іна АПАНАСЕНКА, каардынатар «Незалежнага назірання» за выбарамі Прэзідэнта РБ у Брэсцкай вобласці
— Як вы можаце ацаніць сітуацыю ў Брэсце пасля выбараў?
— Як зацішша перад бурай. Супраць людзей, якія працавалі назіральнікамі на парламенцкіх, а зараз на прэзідэнцкіх выбарах, узбуджаюцца крымінальныя справы. Ідзе збор кампраматаў. У асноўным гэта распаўсюд апазіцыйнай прэсы і агітацыйных матэрыялаў. Але самае цікавае, што нікога не «злавілі за руку», а сведкаў незлічона. Людзей, якія працавалі ў «Незалежным назіранні», выклікаюць на допыты ў пракуратуру, з імі праводзяць гутаркі. Людзям адкрыта кажуць, што ідзе збор кампрамату. Я б сказала, што людзей проста запалохваюць. Да такіх гаворкаў падключаныя РАУСы і аблвыканкам. З неафіцыйных крыніцаў стала вядома, што таксама пачынаецца пераслед журналістаў. У раённага каардынатара з Жабінкі адбыўся незаконны вобыск без ягонага ведама. У кватэры проста выламалі дзверы.
— Чаму вы ўпэўненыя, што гэта быў вобыск, а не крадзёж?
— Былі «скрадзеныя» матэрыялы, якія мелі дачыненне менавіта да выбараў. Каму яны патрэбныя? У кватэры знайшлі некалькі налепак «Стоп, Лука».
— У адносінах да вас былі нейкія спробы ўздзеяння?
— 9 верасня ў 23:30 мне патэлефанавалі з аблвыканкама і запрасілі на размову ў аддзел па рабоце з грамадскімі арганізацыямі. Асобу, якая тэлефанавала, вельмі цікавіла сітуацыя на выбарчым участку №74, дзе міжнародныя журналісты, дарэчы, акрэдытаваныя МЗС, выявілі ўскрытую скрыню для галасавання. Але я сказала, што сустрэча можа адбыцца толькі ў пракуратуры ў якасці сведкі па дадзеным факце.
Рыгор ВАРВАШЭВІЧ, назіральнік у Маскоўскай раённай камісіі Брэста
— Вы назіральнік з вопытам. Прымалі ўдзел у назіранні падчас парламенцкіх выбараў. Ці адчувалася розніца?
— У параўнанні з апошнімі парламенцкімі прэзідэнцкія выбары былі больш падрыхтаваныя да фальсіфікацыяў. Я б сказаў, што гэтая кампанія была больш праінструкціраваная. Нам вядомыя факты, калі старшыняў камісіяў пасылалі на інструктаж да начальніка арганізацыйнага аддзела аблвыканкама. Інструктаж праводзіўся таксама і наконт працы назіральнікаў.
— Падчас працы назіральнікам вам чынілі нейкія перашкоды?
— Так. Ведаючы, што мне давядзецца шмат працаваць, я ўзяў адпачынак за свой кошт. Але недзе праз тыдзень мне патэлефанавалі і сказалі, што я павінен тэрмінова выйсці на працу.
24 верасня мяне выклікалі ў суд сведкам па адміністратыўнай справе.
— У сувязі з чым узбуджаная гэтая справа?
— Я маю пасведчанне карэспандэнта рэспубліканскай газеты «Правінцыялка». Згодна з Выбарчым кодэксам РБ, я маю права прысутнічаць на любых выбарчых участках на ўсіх этапах выбарчага працэсу. Як журналіст я вырашыў скарыстацца такім правам. Я выбраў гімназію №5, дзе вучылася мая дачка. 8 верасня я наведаў выбарчы ўчастак №11, які месціцца там, і ніякіх перашкодаў мне там не чынілі. 9 верасня я хацеў паназіраць за падлікам галасоў на гэтым жа выбарчым участку, але шлях мне перакрыў супрацоўнік міліцыі Сцепанюк, які спрабаваў мяне справакаваць. Ён нават дастаў кайданкі. Калі я сказаў, што складу акт аб парушэнні выбарчага заканадаўства, лейтэнант Сцепанюк выклікаў ажно два нарады міліцыі. Мяне завезлі ў Ленінскі РАУС г.Брэста. Там склалі пратакол па арт.166 «Непадпарадкаванне законным патрабаванням міліцыі» і арт.167 ч.3 «Парушэнне заканадаўства аб выбарах». Я разумею, калі б такое абвінавачванне мне вынесла старшыня камісіі, але супрацоўнік міліцыі...
І вось на панядзелак мне было прызначана з’явіцца ў суд. Мяне абараняў юрыст Праваабарончага цэнтра «Вясна» Малей Уладзімір. Знаёмячыся з матэрыяламі, ён заўважыў, што ў дакументах пераблыталі маё імя па бацьку. Я Сямёнавіч, а яны абазвалі мяне Сцяпанавічам. Суддзя Алег Міранюк вынес пастанову адправіць дакументы назад у РАУС на дапрацоўку.
— Пасля выбараў вы даведаліся, што супраць вас узбуджаная справа?
— На рабоце майстар сказала: «У аддзел кадраў паступіў запыт ад Ленінскага РАУС г.Брэста ў сувязі з узбуджэннем справы». Нібыта за абразу прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Я чуў, што падобныя справы ўжо ўзбуджаныя супраць кіраўніка Праваабарончага цэнтра «Вясна» Уладзіміра Вялічкіна і Васіля Андрасюка. Рэч у тым, што апошнім часам у раёне, дзе жыву я і В.Андрасюк, актыўна распаўсюджваецца газета «Президент». Але ні я, ні мой сябра падобнымі рэчамі не займаемся. Няхай возьмуць адбіткі пальцаў...
Гутарыла
Валянціна ЛЕЦКА

Крыніца: НАША СВАБОДА | Друкаваць

На гэты час няма ніводнага меркавання.
Ты можаш стаць першым!

Гэтая фунцыя толькі для зарэгістраваных карыстальнікаў.


Сopyright © 1999 - 2008 BrestOnline. Усе правы абаронены.
Некаторыя матэр'ялы пададзены толькі па-ангельску.Зваротная сувязь
угору

ByBanner Vitebsk.net CDBrest.com -Internet Store Radio Racyja Brest Forums from CDBrest.com Trade Union movement in Belarus Dinamo Brest Internet Store Brest BOLSHOI - Best Cinema in Brest Rambler's Top100 City of Borisov - unofficial website Productov.net - internet version of Gastranom Дранiкi Belarusian Rating Top 100  09.OPEN.BY