click here to VIEW OVER 350 PHOTOS ABOUT BREST
english version english version
 Прывітанне, Госць Iмя: Пароль:   Зарэгістравацца Забыліся пароль?
Навігатар сайту
Пачатак
Навіны з Брэста архіў
Даведнік абноўлена
Пра Брэст новае
Фотагалерэя 592
Мапы новае
Сэрвисы
Дыскусыйны форум
Вэб-камера он-лайн

30 Жніўня 2001
Агітатары на турбазе

 Прадстаўнікі ўладных структураў Берасьця зноў парушаюць выбарчае заканадаўства, праводзячы агітацыю за Аляксандра Лукашэнку.
Чарговы выпадак агітацыі за кандыдата Аляксандра Лукашэнку ў працоўны час зафіксаваны супрацоўнікамі раённага штабу Ўладзімера Ганчарыка. 29 жніўня прадстаўнікі мясцовых уладаў наведалі турбазу "Белае возера" ў Берасьцейскім раёне, дзе правялі сустрэчу з пэрсаналам. Падчас гэтае сустрэчы яны адказвалі на пытанні прысутных і заклікалі іх аддаць свае галасы за Аляксандра Лукашэнку. У якасьці агітатараў на гэтым сходзе выступілі старшыня сельскагаспадарчага калектыўнага прадпрыемства "Астрамечава" Аляксей Скакун, які зьяўляецца даверанай асобай Аляксандра Лукашэнкі, старшыня Знаменскага сельсавету Алена Батрачанка, намесьнік старшыні Берасьцейскага райвыканкаму Васіль Хвацік і галоўны доктар раённага тэрытарыяльнага мэдычнага аб'яднання Ніна Федарук.
Сябра раённага штабу Ўладзімера Ганчарыка Зьміцер Трафіменка, які прысутнічаў на гэтай сустрэчы, паведаміў, што людзі выказвалі сваё абурэнне фактам яе правядзеньня ў працоўны час. На паўтары гадзіны праца турбазы была літаральна спаралізаваная: мясцовая крама не працавала, а сустрэчу пэрсаналу з новапрыбылымі прыйшлося перанесьці.
Штаб Уладзімера Ганчарыка мае намер даслаць інфармацыю пра гэты інцыдэнт у пракуратуру, бо прадстаўнікі ўлады ізноў парушылі Выбарчы кодэкс, згодна зь якім забараняецца праводзіць такога кшталту сустрэчы ў працоўны час. Да таго ж, арт. 73 Кодэксу таксама забараняе прыцягненьне асобаў, якія знаходзяцца ў падначаленьні ці ў іншай службовай залежнасьці, да зьдзяйсьнення ў працоўны час дзейнасьці, што спрыяе абраньню таго ці іншага кандыдата.

Крыніца: Сяргей Місіюк, Радые Рацыя | Друкаваць

На гэты час няма ніводнага меркавання.
Ты можаш стаць першым!

Гэтая фунцыя толькі для зарэгістраваных карыстальнікаў.


Сopyright © 1999 - 2008 BrestOnline. Усе правы абаронены.
Некаторыя матэр'ялы пададзены толькі па-ангельску.Зваротная сувязь
угору

ByBanner Vitebsk.net CDBrest.com -Internet Store Radio Racyja Brest Forums from CDBrest.com Trade Union movement in Belarus Dinamo Brest Internet Store Brest BOLSHOI - Best Cinema in Brest Rambler's Top100 City of Borisov - unofficial website Productov.net - internet version of Gastranom Дранiкi Belarusian Rating Top 100  09.OPEN.BY