click here to VIEW OVER 350 PHOTOS ABOUT BREST
english version english version
 Прывітанне, Госць Iмя: Пароль:   Зарэгістравацца Забыліся пароль?
Навігатар сайту
Пачатак
Навіны з Брэста архіў
Даведнік абноўлена
Пра Брэст новае
Фотагалерэя 592
Мапы новае
Сэрвисы
Дыскусыйны форум
Вэб-камера он-лайн

27 Жніўня 2001
Старшыня Берасьцейскага райвыканкаму ва ўсю агітуе за Лукашэнку

 Кiраўнiкам берасьцейскай "вэртыкалi" i ў абласную пракуратуру сёньня накiравана скарга на дзеяньнi намесьнiка старшынi абласной выбарчай камiсii Канстантына Бабко. Выкарыстоўваючы службовыя паўнамоцтвы, Бабко груба парушае выбарчае заканадаўства i агiтуе за Аляксандра Лукашэнку.
На працягу апошнiх дзён журналiсты, незалежныя назiральнiкi i давераныя асобы кандыдата на прэзыдэнта Ўладзiмера Ганчарыка былi сьведкамi некаторых мерапрыемстваў, што ладзiлiся кiраўнiцтвам Берасьцейскага райвыканкаму. Узначальвае мясцовую вэртыкаль Канстантын Бабко. Ён таксама зьяўляецца намесьнiкам старшынi абласной камiсii па выбарах прэзыдэнта Рэспублiкi Беларусь. Але гэта не замiнае спадару Бабко прымаць удзел у мерапрыемствах, дзе гучаць заклiкi галасаваць за Аляксандра Лукашэнку.
Так у пятнiцу, 24 жнiўня, сьведкамi такой агiтацыi былi давераная асоба Ўладзiмера Ганчарыка Леанiд Майструк i прафсаюзны актывiст Георгiй Антанюк. Пра тое, як адрэагаваў адзiн з кiраўнiкоў абласной выбарчай камiсii на прысутнасьць гэтых асобаў на нарадзе ў райвыканкаме, распавядае Георгiй Антанюк.
(Антанюк:) "Бабко абразiў нас, казаў, што мы – нахабнiкi. Потым у сваём выступе пачаў агiтаваць за Лукашэнку. Дагаварыўся да таго, што калi вы выбераце Ганчарыка, а не Лукашэнку, дык ужо 9 верасьня яго звольняць".
Аб парушэньнях Выбарчага кодэксу, якi забараняе сябрам выбарчых камiсiй агiтаваць за каго-небудзь з кандыдатаў, сёньня паведамлена ў аблвыканкам i пракуратуру.
Але пакуль рыхтавалася гэтая заява, ранiцай 27 жнiўня Канстантын Бабко склiкаў яшчэ адну нараду, што адбылася ў Берасьцейскiм райспажыўсаюзе. Спадар Бабко ня толькi асабiста агiтаваў за Лукашэнку, але запатрабаваў, каб агiтацыяй i прапагандай на карысьць гэтага кандыдата займалicя тыя, хто працуе ў вясковых крамах. Старшыня райвыканкаму таксама паведамiў, што на мiнулым тыднi ён сустракаўся з праваслаўнымi сьвятарамi раёну, якiх таксама заклiкалi агiтаваць за Лукашэнку.
Пасьля выступу журналiсты спыталi Канстанцiна Бабко, навошта ён парушае закон. У адказ чыноўнiк заявiў, што будзе прымаць захады, у выпадку, калi iнфармацыя пра сёньняшнюю нараду трапiць у друк. Прадстаўнiкi "Незалежнага назiраньня" зьбiраюцца накiраваць аудыёкасэту з запiсам выступу спадара Бабко ў мiжнародныя структуры, паколькi ня вераць у тое, што мясцовыя ўлады адрэагуюць на гэтыя парушэньнi заканадаўства.

Крыніца: Алег Супрунюк, Берасьце, Беларуская служба Радыё С | Друкаваць

На гэты час няма ніводнага меркавання.
Ты можаш стаць першым!

Гэтая фунцыя толькі для зарэгістраваных карыстальнікаў.


Сopyright © 1999 - 2008 BrestOnline. Усе правы абаронены.
Некаторыя матэр'ялы пададзены толькі па-ангельску.Зваротная сувязь
угору

ByBanner Vitebsk.net CDBrest.com -Internet Store Radio Racyja Brest Forums from CDBrest.com Trade Union movement in Belarus Dinamo Brest Internet Store Brest BOLSHOI - Best Cinema in Brest Rambler's Top100 City of Borisov - unofficial website Productov.net - internet version of Gastranom Дранiкi Belarusian Rating Top 100  09.OPEN.BY