click here to VIEW OVER 350 PHOTOS ABOUT BREST
english version english version
 Прывітанне, Госць Iмя: Пароль:   Зарэгістравацца Забыліся пароль?
Навігатар сайту
Пачатак
Навіны з Брэста архіў
Даведнік абноўлена
Пра Брэст новае
Фотагалерэя 592
Мапы новае
Сэрвисы
Дыскусыйны форум
Вэб-камера он-лайн

26 Жніўня 2001
Узбекскага хлопчыка ў РБ не хочуць лячыць бясплатна

 Суд Мінскага раёна не задаволіў скаргу сям’і Ганбярдзіевых на адмову ўрачоў Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтра дзіцячай анкалогіі і гематалогіі лячыць іх сына.
Сям’я узбекаў Ганбярдзіевых жыве ў Брэсце без прапіскі. Нядаўна ў іх захварэў двухгадовы сын. Па дапамогу бацькі звярнуліся ў рэспубліканскі цэнтр дзіцячай анкалогіі, паколькі ў дзіцяці выяўлена «злаякасная пухліна». У цэнтры дзіцяці правялі адзін сеанс хіміятэрапіі, але далей лячыць бясплатна адмовіліся, паколькі хлопчык не з’яўляецца грамадзянінам Беларусі. Вярнуўшыся ў Брэст, бацькі звярнуліся па дапамогу ў брэсцкую абласную бальніцу, дзе дзіця некаторы час праходзіла сімптаматычнае лячэнне. Аднак, як сцвярджаюць урачы, яму неабходна лячэнне менавіта ў рэспубліканскім цэнтры.
Пасля таго, як суд не задаволіў скаргу бацькоў, узбекскі хлопчык фактычна застаўся без дапамогі. Бацькі маюць намер адкрыць спецыяльны рахунак, паколькі ў Брэсце знайшлося шмат людзей, гатовых аказаць сям’і фінансавую дапамогу. Для лячэння неабходна сабраць каля 15 тысяч долараў ЗША.

Крыніца: Валянціна КАЗЛОВІЧ, Наша Свабода | Друкаваць

На гэты час няма ніводнага меркавання.
Ты можаш стаць першым!

Гэтая фунцыя толькі для зарэгістраваных карыстальнікаў.


Сopyright © 1999 - 2008 BrestOnline. Усе правы абаронены.
Некаторыя матэр'ялы пададзены толькі па-ангельску.Зваротная сувязь
угору

ByBanner Vitebsk.net CDBrest.com -Internet Store Radio Racyja Brest Forums from CDBrest.com Trade Union movement in Belarus Dinamo Brest Internet Store Brest BOLSHOI - Best Cinema in Brest Rambler's Top100 City of Borisov - unofficial website Productov.net - internet version of Gastranom Дранiкi Belarusian Rating Top 100  09.OPEN.BY