click here to VIEW OVER 350 PHOTOS ABOUT BREST
english version english version
 Прывітанне, Госць Iмя: Пароль:   Зарэгістравацца Забыліся пароль?
Навігатар сайту
Пачатак
Навіны з Брэста архіў
Даведнік абноўлена
Пра Брэст новае
Фотагалерэя 592
Мапы новае
Сэрвисы
Дыскусыйны форум
Вэб-камера он-лайн

Старонка: [1] 2 

26 Сакавіка 2002
Брэст выйдзе на мітынг

 28 сакавіка на брэсцкім стадыёне «Будаўнік» пройдзе мітынг у рамках агульнанацыянальнага адзінага дня прафсаюзных дзеянняў. Рашэнне аб гэтым прыняў прэзідыум Брэсцкага абласнога аб’яднання прафсаюзаў.
На пашыраным сходзе 11 сакавіка брэсцкія прафсаюзы падтрымалі акцыю пратэсту, ініцыяваную Федэрацыяй прафсаюзаў Беларускай (ФПБ). 13 сакавіка ў аблвыканкам была пададзена заяўка з просьбай дазволіць правядзенне мітынгу на стадыёне «Будаўнік» 28 сакавіка з 17.30 да 19.00. Аблвыканкам акцыю санкцыянаваў. Аднак некаторыя карэктывы ў планы прафсаюзаў Брэсцкай вобласці ўнесла рашэнне кіраўніцтва ФПБ аб правядзенні ў Мінску замест маштабнай акцыі пратэсту прафсаюзнага сходу. Тым не менш кіраўніцтва абласнога аб’яднання пастанавіла, што мітынг у Брэсце адбудзецца. Пакуль, праўда, невядома, колькі людзей удасца сабраць, бо многія абкамы прафсаюзаў акцыі не падтрымліваюць. Разам з тым удзельнічаць у мітынгу плануюць прадстаўнікі Свабоднага прафсаюзу Беларускага, Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Народная Грамада), а таксама Партыі камуністаў Беларускай.

Крыніца: Валянціна КАЗЛОВІЧ, НАША СВАБОДА | Друкаваць | Абмеркаваць (0)

24 Сакавіка 2002
Як ачысціць брэсцкія «памыі»?

 Трывожнае становішча ў басейне ракі Заходні Буг разгледжана на адмысловай міжнароднай навуковай канферэнцыі ў горадзе Седльцах, арганізаванай польскім Цэнтрам еўрапейскай інфарматыкі. У прысутнасці экспертаў грамадскіх фондаў і структураў Еўрасаюзу нашыя найбліжэйшыя суседзі занепакоена абмяркоўвалі маруднае прасоўванне ў Беларусі супольнага праекту па развіцці Брэсцкіх ачышчальных збудаванняў, аварыйны стан якіх пагражае чысціні памежнай ракі. А сёння вусце Бугу – найважнейшая крыніца вады для больш як 2,5 мільёнаў насельнікаў Польшчы.
Усяго за 800 метраў ад добра вядомага ўсім памежнага пераходу «Варшаўскі мост», што ля Брэсту, кожныя суткі цяпер выліваецца ў лагуны (штучныя вадаёмы-адстойнікі) да 125 тысяч кубічных метраў брудных гарадскіх сцёкаў. Гэта крытычная нагрузка, бо ачышчальныя збудаванні 1969 году, нарошчаныя ў 1981 і 1992 гадах, ужо зноў запоўненыя пад завязку глеевымі адкладаннямі. Каб павялічыць месца для збору большай колькасці сцёкаў, трэба ачысціць дно рэзервуараў ад 250 тысячаў тон вязкага асадку. Будаваць новыя адстойнікі немагчыма: у рызыкоўнай блізкасці ад русла Бугу 8 рукатворных сажалак займаюць ажно 40 гектараў.
Грошы заўжды абмінаюць гэты смярдзючы брэсцкі аб’ект, а спусташэнне гарадской казны дзеля пабудовы Лядовага палацу толькі дадало ў трубы бруднай вільгаці і развеяла спадзяванні на дзяржфінансаванне праекту па апрацоўцы глею на ачышчальных збудаваннях. Пры такім перакосе прыярытэтаў нашыя суседзі па Балтыйскім рэгіёне адчулі сябе ў ролі закладнікаў экалагічнай катастрофы. Таму яшчэ з 2000 году Еўрасаюз накіроўвае па лініі гуманітарнай праграмы ТАCIS у Брэст адмыслоўцаў Дацкага агенцтва аховы навакольнага асяроддзя (DЕРА) і Польскага нацыянальнага фонду аховы навакольнага асяроддзя. На месцы замежныя эксперты прыйшлі да высновы, што магчыма рэканструяваць адзін з будынкаў, каб заснаваць тут механічнае абязводжванне глеевых адкладанняў. З гэтага арганічнага рэчыва можна мець нават пэўную гаспадарчую карысць. І хоць прадстаўнікі ЕС адразу прапанавалі зручныя ўмовы супольнага праекту, абяцаючы пастаўку з Даніі дзвюх тэхналагічных установак, наш бок спрабаваў выцыганіць яшчэ большыя льготы. Урэшце толькі на другі год стала вядома, што на праект «Скарачэнне экалагічнай пагрозы ад назапашанага глеевага асадку ў Брэсце» трэба 750 тысячаў амерыканскіх даляраў. 47% гэтай сумы выдаткоўвае DEPA (Данія), 35% – Польскі фонд аховы навакольнага асяроддзя, 10% – ТАСІS і толькі 8% мае адшукаць Брэсцкі гарвыканкам. Аднак, паколькі гэтыя выдаткі загадзя не былі вылучаны ў асобны артыкул гарадскога бюджэту на бягучы год, пачатак рэалізацыі еўрапраекту застаецца праблематычным. За сваю грашовую долю гаспадары «памыйніцы» павінны зрабіць рэканструкцыю будынку для мантажу ў ім абсталявання з Даніі.

Крыніца: Галіна БАРАВАЯ, "НАША СВАБОДА" | Друкаваць | Абмеркаваць (0)

21 Сакавіка 2002
«...и думать о красе ногтей»

 Студентка 4-го курса Брестского технического университета Виктория Рубанюк стала обладательницей гран-при 5-го Московского чемпионата по арт-дизайну ногтей, который прошел на днях в российской столице. Единственная представительница Беларуси на конкурсе победила 150 участниц, которые представляли разные регионы России.
Брестчанка полгода совмещает учебу с работой мастера по дизайну и наращиванию ногтей в брестском салоне "Континенталь". В прошлом году Виктория Рубанюк была названа лучшей в этом виде искусства среди мастеров Бреста, сообщает БелАПАН. Чемпионат проходит в Гостином дворе и состоял из двух туров. Жюри покорила работа дизайнера под названием "Увертюра весны". На ногтях были изображены насекомые с музыкальными инструментами: кузнечик - за роялем, стрекоза - со скрипкой, пчела - с виолончелью, жук - с трубой, муравей - с тромбоном, а в качестве дирижера - комар. Все фигурки были выполнены из акрила, лески и натурального волоса. Виктория получила приглашение участвовать в чемпионате стран СНГ и Восточной Европы, который в сентябре состоится в Москве. Летом следующего года девушка отправится на чемпионат мира в Лас-Вегас.

21 Сакавіка 2002
Берасьцейцы супраць могільніку

 Актывісты незарэгістраванага руху "Зубр" распачалі сярод жыхароў Берасьця збор подпісаў пад патрабаваньнем спыніць будаўніцтва могільніку для радыяактыўных адкідаў ля вёскі Струга, што на мяжы Берасьцейскага й Маларыцкага раёнаў.
Могільнік будзе збудаваны побач са шматлікімі дачнымі паселішчамі й грыбнымі лясамі. Плянуецца, што ён стане месцам захаваньня радыяактыўнае глебы з так званага аб'екту "802", які знаходзіўся літаральна ў цэнтры Берасьця. Там цягам некалькіх дзесяцігодзьдзяў адбывалася перагрузка ўранавае руды.
Жыхары вёсак, што знаходзяцца побач з могільнікам, неаднаразова зьвярталіся да абласных уладаў і дэпутатаў вясковае рады з патрабаваньнямі спыніць будоўлю. Іхны зварот у Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяродзьдзя падтрымаў старшыня Вялікарыцкае вясковае рады Віктар Кірычун. Аднак выканаўчыя ўлады не адмянілі свайго рашэньня. На сёньняшні дзень падрыхтоўка тэрыторыі для будучага могільніку ўжо скончаная, і арганізацыя "Берасьцевадбуд", якое Берасьцейскі аблвыканкам даручыў будаўніцтва гэтага аб'екту, распачала асноўны этап свае працы.
У падтрымку патрабаваньняў мясцовых жыхароў выступілі грамадзкія арганізацыі Берасьця. Яны рыхтуюць адмысловы зварот, які будзе накіраваны прэзыдэнту Лукашэнку, у Палату прадстаўнікоў Народнага сходу, старшыні Берасьцейскага аблвыканкаму й адміністрацыі " Берасьцевадбуд". У гэтым звароце, сярод іншага, гаворыцца: "Будаўніцтва магільніку прывядзе да павелічэньня захворваньняў і пагаршэньня экалягічнае сытуацыі ў горадзе".
Збор подпісаў пад зваротам вядуць сябры Руху супраціву "Зубр". Яны ўжо наведалі жыхароў тых вёсак, што знаходзяцца паблізу ад палігону, і цяпер зьбіраюць подпісы ў абласным цэнтры. Берасьцейцы падпісваюцца ахвотна, і на сёньняшні дзень колькасьць подпісаў дасягнула ўжо некалькіх соцень.

Крыніца: Ігнат Чарнецкі, Radyjo Racyja | Друкаваць | Абмеркаваць (0)

21 Сакавіка 2002
"Зубры" требуют прекратить строительство могильника радиоактивных отходов

 19 марта в Бресте активисты незарегистрированной организации "Зубр" начали сбор подписей под требованием прекратить строительство могильника для радиоактивных отходов в Брестском районе.
Могильник строится в 20 километрах от областного центра, неподалеку от дачных поселков Жемчужина, Дубок и Боровая, в районе обширных лесных массивов. Решение о его строительстве принято на уровне областных властей. Сюда должен быть доставлен радиоактивный грунт с объектов "802" и "Западный", которые находятся в центре Бреста, и на которых долгое время производилась перегрузка урановой руды, сообщает БелАПАН. Жители находящихся рядом с могильником деревень неоднократно обращались к властям и депутатам с требованием прекратить строительство могильника, однако решение не отменили. В поддержку требований жителей выступили общественные организации, в том числе инициативная группа незарегистрированной организации "Зубр". В обращении, которое предполагается отправить президенту, в Палату представителей Национального собрания, председателю Брестского облисполкома и начальнику "Брестводстроя", говорится, что строительство могильника приведет к резкому росту заболеваемости, ухудшению экологической обстановки в городе. "В Беларуси есть территории, загрязненные после аварии на ЧАЭС. Логично было бы, если бы радиоактивный грунт был захоронен именно там, а не в одном из чистых мест страны", - говорится в обращении.

18 Сакавіка 2002
У Берасьці абрабаваны офіс праваабарончага цэнтру “Вясна”

 Ноччу з 16 на 17 сакавіка невядомыя зламілі замок кватэры, дзе разьмяшчаецца офіс Берасьцейскага абласнога аддзелу праваабарончага цэнтру «Вясна», і вынесьлі два кампутары, два маніторы, прынтар, тэлефон-факс, мадэм, сканэр, дыктафоны, фотаапарат, магнітафон. Па факце крадзяжу кампутаровай тэхнікі распачатая крымінальная справа паводле артыкулу 205 ч.3 Крымінальнага кодэксу РБ.

Крыніца: Хартыя'97 | Друкаваць | Абмеркаваць (0)

16 Сакавіка 2002
У Берасьці прайшла трохдзенная сустрэча гарадоў-партнэраў Польшчы і Беларусі

 Але прадстаўнiкi афiцыйнай польскай дэлегацыi пачалi ад'яжджаць яшчэ ўчора, расчараваныя хадою гэтага мерапрыемства.
Пра плённасьць сустрэчы, упершыню арганiзаванай Беларускай асацыяцыяй пародненых гарадоў, сьведчыць той факт, што ўчора ўвечары ледзь не была сарваная прэсавая канфэрэнцыя. Да журналiстаў прыйшлi пасол Рэспублiкi Польшчы ў Беларусi Марыюш Машкевiч ды прадстаўнiкi некаторых польскiх гарадоў. Афiцыйныя беларускiя асобы прэсавую канфэрэнцыю праiгнаравалi.
У асацыяцыi пародненых гарадоў растлумачылi, што адбылося гэта не наўмысна: маўляў, польскiя журналiсты ў Берасьце не прыехалi, а iхныя беларускiя калегi былi заўважаныя толькi падчас адкрыцьця сустрэчы.
Мiж тым, ад пачатку беларускi й польскi бакi па-рознаму камэнтавалi мэты арганiзаванага мерапрыемства. Польскiя ўдзельнiкi казалi пра неабходнасьць пашырэньня культурных, экалягiчных ды спартовых кантактаў i пэрспэктывы спрошчанага перасячэньня беларуска-польскай мяжы.
Так, войт гмiны Тэрэспаль Кшыштаф Iванюк заўважыў, што ад цэнтру Берасьця да месца ягонай працы ў памежным польскiм горадзе пяць кiлямэтраў. Але каб пераадолець гэты шлях праз памежны пераход, звычайным грамадзянам патрэбна ў сярэднiм 12 гадзiнаў. Спадар Iванюк бачыць выйсьце ў будаўнiцтве на мяжы каля Берасьця пешаходнага маста. Паводле словаў войта Тэрэспалю, гэтая прапанова зацiкавiла прэм'ер-мiнiстра Польшчы. Затое беларускiя ўлады пакiнулi яе без увагi.
Старшыня Менскага гарвыканкаму Мiхаiл Паўлаў, якi адначасова ўзначальвае Беларускую асацыяцыю пародненых гарадоў, агiтаваў польскiх удзельнiкаў сустрэчы ўкладаць грошы ў беларускую эканамiку i пашыраць кантакты з афiцыйнымi ўладамi.
Пераканаць у мэтазгоднасьцi такiх кантактаў павiнны былi сёньняшнiя экскурсii ў свабодную эканамiчную зону, акцыянэрнае таварыства "Дываны Брэста" i лядовы палац. Але шмат хто з палякаў ад гэтай праграмы адмовiўся i ад'ехаў на радзiму.
Дарэчы, у амбасадара Польшчы на Беларусi журналiсты спыталi, чаму ў адрозьненьнi ад Лукашэнкi прэзыдэнт Аляксандар Квасьнеўскi не прыслаў вiншавальную тэлеграму ўдзельнiкам берасьцейскай сустрэчы. На што Марыюш Машкевiч адказаў: "У Польшчы прэзыдэнт не прызначае кiраўнiкоў выканаўчай улады, i яны самастойна прымаюць рашэньне аб удзеле ў падобных сустрэчах".

Крыніца: Алег Супрунюк, Берасьце, Беларуская служба Радыё С | Друкаваць | Абмеркаваць (0)

14 Сакавіка 2002
Затрымалі разбуральнікаў могілак

 У ноч з 11 на 12 сакавіка на Трышынскіх могілках у Брэсце былі разбураны і пашкоджаны 29 помнікаў.
З паведамленнем пра тое, што невядомыя разбураюць помнікі, у міліцыю звярнуўся выпадковы мінак. На могілкі аператыўна выехала дзяжурная група.
На месцы злачынства быў затрыманы 20-гадовы брэстаўчанін, астатнім удалося збегчы. 12 сакавіка супрацоўнікі міліцыі затрымалі трох яго саўдзельнікаў. Усе яны – непрацуючыя жыхары абласнога цэнтра. Дваіх з падазроных арыштавалі, дваіх – пакуль толькі затрымалі.
Цяпер на могілках праводзіцца агляд. Паводле слоў падазроных, яны не знаходзяцца ні ў якіх дэструктыўных сектах. Яны прызналіся, што акт вандалізму на найстарэйшых могілках у цэнтры гораду яны ўчынілі ў нецвярозым стане.

Крыніца: Валянціна КАЗЛОВІЧ, НАША СВАБОДА | Друкаваць | Абмеркаваць (0)

14 Сакавіка 2002
У Берасьцейскай вобласьці растуць запазычанасьці па заробку

 Паводле апошніх дадзеных запазычанасьць па заробках у Берасьцейскай вобласьці складае 8678,5 мільёнаў рублёў. На 31 студзеня гэтая лічба была значна меншай — 5148,4 мільёны. Сёньня запазычанасьць у адсотках да фонду заробку складае 15,72%. У іншых раёнах сытуацыя горшая, чым у сярэднем па вобласьці.
Лідыруе Кобрынскі раён, дзе нявыплачаны заробак складае 56,7% да фонду заробку. У Маларыцкім, Драгічанскім, Іванаўскім і Столінскіх раёнах — ад 40 да 56 %. Больш, чым дзе-небудзь, запазычанасьць у сельскай гаспадарцы. Гэта 6322,6 мільёнаў рублёў.
З 98 тысячаў 192 жыхароў Берасьцейшчыны, якія не атрымалі заробак за студзень, 72 тысячы 274 — работнікі калгасаў і саўгасаў. Пазыкі прамысловасьці складаюць 1678,7 мільёнаў. 309,2 мільёны — запазычанасьць будаўнікам, 132,0 мільёнаў — запазычанасьць у сыстэме адукацыі. Практычна ва ўсіх галінах лютаўскія запазычанасьці ў параўнаньні са студзеньскімі вырасьлі. Скараціліся толькі ў аўтамабільнай гаспадарцы вобласьці.

Крыніца: Charter '97 | Друкаваць | Абмеркаваць (0)

13 Сакавіка 2002
Аблога "Вежы"

 12 сакавіка Берасьцейскі абласны суд вынес рашэньне зьліквідаваць цэнтар падтрымкі грамадзкіх ініцыятываў "Вежа", чым істотна абцяжарыў працу ўсяе сеткі грамадзкіх арганізацыяў у вобласьці. Закрыцьцё "Вежы" выклікала шырокі рэзанас ў Беларусі й за яе межамі. Пратэст з гэтае нагоды выказала Міжнародная Хэльсынская фэдэрацыя.
12 сакавіка судзьдзя Берсьцейскага абласнога суда Георгі Дзьмітрук вынес рашэньне спыніць дзеяньне Цэнтру падтрымкі грамадзянскіх ініцыятываў "Вежа", па позве ўпраўленьня юстыцыі Берасьцейскага гарвыканкаму. Аднак кіраўніца "Вежы" Іна Кулей упэўненая, што арганізацыя паўстане зноў. Абаронцамі "Вежы" былі берасьцейскі адвакат Сяргей Сьмірноў, экспэрт Дзяржаўнай Думы РФ Барыс Звозскаў і юрыст правабарончай арганізацыі "Вясна" Ўладзімер Лабковіч. Інтарэсы ўпраўленьня юстыцыі рэпрэзэнтавалі Віктар Дзяткоў і пакурор Станіслаў Вяршыла.
Пра падставы закрыцьця "Вежы" апавядае Іна Кулей: - Першае папярэджаньне ад упраўленьня юстыцыі Берасьцейскага гарвыканкаму мы атрымалі 13 верасьня летась. У ім гаварылася, што мы ня мелі права ладзіць сацыялягічнае апытаньне разам з грамадзкай ініцыятывай "Дзедзіч" у рамках мабілізацыйнае кампаніі. Другі пункт: недапушчальнасьць выкарыстаньня скарочанай назвы арганізацыі ва ўлётках. "Вежа" не выпускала гэтых улётак. Другое папярэджаньне вынесьлі 5 кастрычніка за выкарыстаньне назвы "Берасьцейскі" заміж "Брэсцкі" й адраса "вул. Савецкіх памежнікаў, 52" заміж "Савецкіх пагранічнікаў, 52". Мы ўжылі такое напісаньне на сваім фірмовым блянку. У лютым упраўленьне юстыцыі зьвярнулася ў абласны суд па справе ліквідацыі грамадзкага аб'яднаньня, па-першае таму, што ў бюлетэні "Вежы" - "Каліва" - было зьмешчанае інтэрвію з прадстаўнікамі незарэгістраваных арганізацыяў "Дзедзіч" і Малады Фронт, а па-другое, была абвестка аб працы "прававой клінікі", у якой студэнты юрыдычных факультэтаў меліся даваць прававую дапамогу небагатым жыхарам гораду. Мы лічым сябе гаспадарамі справы ўзбуджэньня грамадзянскай актыўнасьці людзей на Берсьцейшчыне. Мы зьбіраемся абскардзіць рашэньне абласнога суду ў Вярхоўным судзе Беларусі.
У выпадку, калі рашэньне суду застанецца ў моцы, "Вежа" зарэгіструецца пад іншым назовам. Аднак чальцам "Вежы" давядзецца мець справу з тым жа сп. Дзятковым, які дамагаўся яе закрыцьця.
І.К.: - Спадар Дзяткоў вельмі глыбока займаецца справай рэгістрацыі грамадзкіх арганізацый Берасьцейшчыны. У нас некаторыя арганізацыі рэгіструюцца па году.
Міжнародная Хэльсынская фэдэрацыя, якая мае статус дарадцы пры ААН, выступіла з пратэстам супраць перасьледу "Вежы". Польская Хэльсынская фундацыя па правох чалавека накіравала А.Лукашэнку ліст, дзе гаворыцца, што ў гэтым выпадку Беларусь парушае абавязкі, якія ўзяла на сябе, падпісаўшы Пакт аб палітычных і грамадзянскіх правох (ICCPR). Гэтая гісторыя не ўпрыгожвае рэпутацыі нашай краіны, яна сталася магчымай з-за асаблівасьцяў мэнталітэту спэцыялістаў Берасьцейскага ўпраўленьня юстыцыі. Той жа сп. Дзяткоў стаўся экспэртам у справах грамадзкіх арганізацыяў, 27 гадоў прапрацаваўшы у КДБ.
Летась 27 студзеня быў абрабаваны офіс "Вежы". Злодзеі ўзламалі дзьверы й зьнесьлі ўсю аргтэхніку: 6 кампутараў, прынтэр, мадэм, сканэр, факс. Іх не спалохала суседзтва раённага суду й паста міліцыі. Прыкладна тады ж невядомыя зламысьнікі абакралі 4 рэсурсавыя цэнтры ў іншых гарадох Беларусі. Ва ўсіх пяцёх выпадках сьледзтва было безвыніковым.

Зь дзейнасьцю "Вежы" можна пазнаёміцца на сайце www.vezha.by

Крыніца: Сьвятлана Курс, "Радые Рацыя" | Друкаваць | Абмеркаваць (0)

Старонка: [1] 2 


Сopyright © 1999 - 2008 BrestOnline. Усе правы абаронены.
Некаторыя матэр'ялы пададзены толькі па-ангельску.Зваротная сувязь
угору

ByBanner Vitebsk.net CDBrest.com -Internet Store Radio Racyja Brest Forums from CDBrest.com Trade Union movement in Belarus Dinamo Brest Internet Store Brest BOLSHOI - Best Cinema in Brest Rambler's Top100 City of Borisov - unofficial website Productov.net - internet version of Gastranom Дранiкi Belarusian Rating Top 100  09.OPEN.BY