click here to VIEW OVER 350 PHOTOS ABOUT BREST
english version english version
 Прывітанне, Госць Iмя: Пароль:   Зарэгістравацца Забыліся пароль?
Навігатар сайту
Пачатак
Навіны з Брэста архіў
Даведнік абноўлена
Пра Брэст новае
Фотагалерэя 592
Мапы новае
Сэрвисы
Дыскусыйны форум
Вэб-камера он-лайн

Старонка: [1] 2 3 ... Апошняя »

31 Студзеня 2002
Нішчаць Белавескую пушчу

 Белавеская пушча, найстарэйшы запаведнік Эўропы, - гэта старажытны прыродны парк з пракаветнымі дрэвамі: тут захаваліся пяцісотгадовыя дубы дыямэтрам да двух мэтраў, трохсотгадовыя хвоі вышынёю 50 мэтраў. Пушча - гэта непаўторная экасыстэма. Пушча - гэта ўнікальная навуковая база для біёлягаў, эколягаў. Гэта музэй прыроды пад адкрытым небам. Але цяпер Нацыянальны парк перажывае не найлепшыя свае часы.

У мінулыя часы Белавеская пушча была паляўнічай гаспадаркай вялікіх князёў літоўскіх, польскіх каралёў, расейскіх цароў і савецкага Палітбюро. Гэта нацыянальная годнасьць Беларусі й сымбаль нашае краіны. Менавіта зь Белавескай пушчы, з урадавай рэзыдэнцыі Віскулі пачаўся адлік новай эры - распаду СССР і стварэньня маладых незалежных дзяржаваў.

Пушча лічыцца Нацыянальным паркам, але дагэтуль статусу Нацыянальнага парку няма, ёсьць інструкцыі, зацьверджаныя Берасьцейскім аблвыканкамам. Паводле гэтай інструкцыі, Нацыянальны парк павінен выконваць сем наступных задач: ахова прыроды, захаваньне біялягічнай разнастайнасьці, правядзеньне навуковых дасьледаваньняў, маніторынг, разьвіцьцё турызму, экалягічная адукацыя й самае апошняе - гаспадарчая дзейнасьць, якая не супярэчыць прынцыпам аховы прыроды.

Пяць гадоў таму ўнікальны прыродны запаведнік "Белавеская пушча" атрымаў адмысловы дыплём Рады Эўропы, і выкананьне яго ўмоваў і рэкамэндацыяў мусіла стаць важнай праверкай адпаведнасьці ўзнагароджанага аб'екту прынцыпам прыродазахаваньня. На думку беларускіх эколягаў, навукоўцаў, палітыкаў, рэкамэндацыі дыплёму не выконваліся, стан пушчы значна пагоршыўся - замест прыродаахоўных мерапрыемстваў там вядуцца прамыслова-гаспадарчыя працы.

Галоўны рэдактар газэты "Белавеская пушча" Валер Дранчук: - Наведваючы пушчу цягам апошніх пяці гадоў, у пэрыяд дзеяньня гэтага дыплёму Рады Эўропы, мне якраз было бачна: тэндэнцыя ідзе да нарошчваньня менавіта гаспадарчага патэнцыялу, гаспадарчых мэханізмаў. Гэта супярэчыць ня толькі ўмовам і рэкамэндацыям эўрапейскага дыплёму, але й нават нашаму заканадаўству. Белавеская пушча - не звычайны лес, не лесгас, а Нацыянальны парк. Гэта наша ахоўная тэрыторыя.

Сытуацыя ў Белавескай пушчы значна пагоршылася ў 2001 годзе, калі на ахоўнай тэрыторыі актывізаваліся нарыхтоўкі жывога лесу, пачаліся вялікія так званыя "санітарныя высечкі".

Натуральна, Белавеская пушча - гэта вялікая лясная гаспадарка, якая павінна быць рэнтабэльнай і прыносіць прыбыткі. Але цяпер пушча перажывае не найлепшыя свае часы. Не хапае сродкаў на навуковыя дасьледаваньні, на падтрыманьне экалягічнага балянсу. Зьмяняюцца кіраўнікі, звальняюцца навукоўцы, вырубаюцца ўнікальныя расьліны пад прыкрыцьцём санітарных высечак лесу. Безьліч праблемаў, якія пераходзяць ад аднаго кіраўніка да ягоных наступнікаў.

Адлік пушчанскіх праблемаў трэба пачынаць з былога дырэктара запаведніку Васіля Жукава. На яго ўсклалі задачу забясьпечыць эканамічную стабільнасьць і прыбытковасьць Нацыянальнага парку. Для гэтага ён набыў тартак (лесапільню). З гэтаю мэтаю спадар Жукаў узяў валютны крэдыт, які перайшоў у спадчыну ягоным пераемнікам. Сваю задачу Васіль Жукаў выканаў з дакладнасьцю да наадварот. Падчас ягонага кіраўніцтва Белавеская пушча як гаспадарчая адзінка ўвогуле стала стратнаю.

Месца спадара Жукава заступіў ягоны намесьнік Міхаіл Жураўлёў. Аднак ягонае кіраўніцтва супрацоўнікам Нацыянальнага парку нічым асаблівым не запомнілася. З палёгкаю яны ўздыхнулі толькі тады, калі Ўпраўленьне справамі Адміністрацыі прэзыдэнта ўхваліла кандыдатуру Яўгена Смактуновіча. Спадар Смактуновіч - пушчанец у трэцім калене: тут працавалі й ягоны дзед, і бацька. Сам Яўген Смактуновіч вырос у Пушчы, працаваў навуковым супрацоўнікам, а перад прызначэньнем на пасаду дырэктара 3 гады быў галоўным лясьнічым. На жаль, спадар Смактуновіч ачольваў пушчанскую адміністрацыю менш за паўгода. Пасьля таго, як ён прапанаваў выключыць з гаспадаркі набыты былым дырэктарам Васілём Жукавым тартак, ва Ўпраўленьні справамі Адміністрацыі прэзыдэнта палічылі, відаць, што з такім дырэктарам пушча прыбытку не пабачыць. Менавіта таму замест Яўгена Смактуновіча прызначылі Мікалая Бамбізу, шэраговага навукоўца, але выбітнага гаспадара, які праявіў свае здольнасьці яшчэ ў Прыпяцкім запаведніку.

Распавядае наш берасьцейскі карэспандэнт Сяргей Місіюк: - Некалькі год таму Мікалай Бамбіза ачольваў адміністрацыю Прыпяцкага Нацыянальнага парку. І ўжо тады атрымаў сумную вядомасьць сярод незалежных эколягаў, дзякуючы так званым санітарным высечкам лесу. Тэрыторыя, дзе ішлі высечкі, мелі статус павышанай сакрэтнасьці, і ніякіх экспэртаў туды не дапускалі. Пасьля спадар Бамбіза працаваў у Міністэрстве прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяродзьдзя. Менавіта адтуль Упраўленьне справамі Адміністрацыі прэзыдэнта накіравала яго ачольваць Нацыянальны парк "Белавеская пушча". Па неафіцыйных зьвестках, сваю ролю адыграла даўняе знаёмства Мікалая Бамбізы з Галінай Жураўковай, якая ачольвае Ўпраўленьне. Вядома, што іх зьвязвае колішняя сумесная праца на Прыпяці.

У хуткім часе пасьля зьмены кіраўніцтва пушчу наведала адмысловая камісія, у склад якой увайшлі прадстаўнікі Міністэрства лясной гаспадаркі і Ўпраўленьня справамі Адміністрацыі прэзыдэнта. Гэтая камісія дасьледавала некалькі лясных кварталаў, дзе растуць векавыя яліны, і выявіла, што дрэвы стачыў шашаль-тапограф. Паводле рашэньня камісіі, сточаны лес падлягаў зьнішчэньню. Аднак некаторыя супрацоўнікі запаведніку вырашылі, што навала шашаля - вельмі зручная нагода для таго, каб запусьціць тартак і разьлічыцца нарэшце за валютны крэдыт. Зацікаўленасьць у гэтым новага кіраўніцтва Белавескай пушчы ня цяжка было растлумачыць. Атрымлівалася так, што палепшыць справы нацыянальнага парку новы дырэктар зьбіраўся за кошт тае самае прыроды, аховаю якой павінен быў займацца. Пачалі біць у званы навукоўцы й зялёныя. Некалькі недзяржаўных выданьняў, наперш газэта "Белавеская пушча", надрукавалі зварот у абарону пушчы. Вынікам стала стварэньне яшчэ адной камісіі, у склад якой увайшлі адмыслоўцы Нацыянальнай Акадэміі навук, а таксама супрацоўнікі Нацыянальнага парку.

С.М.: - Тады й высьветлілася, што высечка лесу пачалася яшчэ да афіцыйнага дазволу зь Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяродзьдзя. Да таго ж, яна не зьяўлялася дастаткова абгрунтаванаю. Высечку часова спынілі, але цягам бліжэйшых месяцаў аднавілі, і зараз працягваюць зноў. Адміністрацыя Пушчы па-ранейшаму цьвердзіць, што гэта вырубка па-ранейшаму зьяўляецца санітарнаю. Аднак шмат эколягаў называюць яе прамысловаю з-за тых буйнвых масштабаў, якія яна атрымала апошнім часам. Вынікам ўскладненьня сытуацыі вакол тартаку стаўся падзел калектыву Нацыянальнага парку на два лягеры й абвостраная барацьба паміж імі. Цягам апошніх месяцаў былі звольненыя некалькі дзясяткаў спэцыялістаў, якія адважыліся выказаць сваю незадаволенасьць з учынку новага дырэктара. Сярод апошніх быў і намесьнік па навуковай працы, кандыдат біялягічных навук Георгі Казулька. Ён займаў гэтую пасаду цягам апошніх трох гадоў і ўдзельнічаў у распрацоўцы некалькіх міжнародных прыродаахоўных праектаў. Пасьля прызначэньня дырэктарам Мікалая Бамбізы праца па гэтых праектах, што, дарэчы, фінансаваліся з-за мяжы ў той самай валюце, была спыненая. На знак пратэсту Георгі Казулька напісаў заяву аб пераводзе яго на пасаду шараговага навуковага супрацоўніка. Аднак замест гэтага ён атрымаў паведамленьне аб сканчэньні працы ў Нацыянальным парку з фармулёўкаю: "у зьвязку з заканчэньнем кантракту". Наступны кандыдат на звальненьне - Яўген Смактуновіч, які пасьля прызначэньня спадара Бамбізы дырэктарам Нацыянальнага парку зноў вярнуўся на пасаду галоўнага лясьнічага. Ягоная пазыцыя адносна тартаку засталася нязьменнай, і дзячкуючы ёй ён атрымаў ужо два дысцыплінарныя папярэджаньні. Пагражала спадару Смактуновічу й трэцяе, але калі ён пра гэта даведаўся, ня вытрымала сэрца - і галоўны лясьнічы трапіў у шпіталь. Зараз ён вярнуўся да працы, аднак упэўнены, што ў хуткім часе адміністрацыя зноў паспрабуе пазбыцца яго. Нагадаем, што яшчэ міністар лясной прамысловасьці былога СССР спадар Самойленка спрабаваў давесьці мэтазгоднасьць штогадовай высечкі драўніны з 75 тысячаў кубамэтраў, якія вырубаліся з санітарнымі мэтамі, аж да паўмільёна. Тагачасны дырэктар Уладзімер Раманаў здолеў абараніць пракаветную пушчу ад прамысловае высечкі. А што да спадара Бамбізы, то ёсьць падставы меркаваць, што ён на абарону лесу ня стане.

Навукоўцы, эколягі б'юць трывогу, што пушча стала прамысловым аб'ектам, лясной гаспадаркай. Дасьледаваньні, навуковая дзейнасьць адышлі на вельмі далёкі плян.

Кандытат біялягічных навук, былы намесьнік па навуцы Нацыянальнага парку Георгі Казулька: - Сёньняшняя гаспадарчая дзейнасьць супярэчыць прынцыпам аховы прыроды. Калі гаварыць пра тое, што пушча - гэта ня проста нацыянальны парк, а біясфэрны запаведнік, у якім павінна захоўвацца дзікая прырода, першабытны прыродны лес, то сёньня пра пракаветны дзікі лес і гаворкі ісьці ня можа. Сёньня ў Белавескай пушчы наагул няма такога паняцьця - дзікая прырода. Усё максымальна накіраванае на задавальненьне нейкіх гаспадарчых інтарэсаў. А ахову прыроды часьцяком выкарыстоўваюць як прыкрыцьцё гэтых гаспадарчых мэтадаў. Праблема палягае ў тым, што ў нацыянальным парку, у запаветным лесе павінны выкарыстоўвацца спэцыяльныя мэтодыкі й тэхналёгіі, якіх, магчыма, яшчэ й няма, але іх трэба распрацоўваць. Аднак сёньня тут спрабуюць укараніць лясгасаўскія тэхналёгіі. А яшчэ большая праблема ў тым, што ў парку створаная абстаноўка, у якой практычна адсутнічаюць дыскусіі й абмеркаваньне. Навука бяз гэтага бессэнсоўная. Навука - гэта спрэчкі, дыскусіі ў цывілізаваных рамках. Вось гэтага сёньня няма. Жорсткая камандна-адміністратыўная сыстэма, асабліва ў навуцы, бессэнсоўная. У такіх умовах навука, вядома ж, існаваць ня можа.

Два тыдні таму вялікая група вядомых грамадзкіх і навуковых дзеячоў Беларусі выступіла са зваротам да Рады Эўропы. Беларускія эколягі, навукоўцы, дэмакратычная грамадзкасьць устурбаваныя сытуацыяй у Нацыянальным парку "Белавеская пушча". Яны просяць экспэртаў Рады Эўропы не сьпяшацца з тым, каб падоўжыць дзеяньне эўрапейскага дыплёму Белавескай пушчы.

Сярод падпісантаў звароту такія вядомыя ў Беларусі людзі, як народны паэт Беларусі Ніл Гілевіч, акадэмік Радзім Гарэцкі, пісьменьніца Сьвятлана Алексіевіч, прафэсар-фізык Юры Хадыка, галоўны рэдактар газэты "Белавеская пушча" Валер Дранчук, прафэсар-географ Валянцін Яцухна, старшыня Беларускага Хэльсынскага камітэту Тацяна Процька, міжнародны каардынатар "Хартыі-97" Андрэй Саньнікаў, старшыня праваабарончага цэнтру "Вясна" Алесь Бяляцкі.

Выпадак, мякка кажучы, не зусім ардынарны: беларуская інтэлігенцыя заклікала ўплывовую міжнародную арганізацыю не сьпяшацца з падаўжэньнем дзеяньня эўрапейскага дыплёму, накіраваць у Белавескую пушчу экспэртаў, зьдзейсьніць кантрольную праверку выкарыстаньня папярэдніх мэтавых грантаў - і толькі пасьля гэтага прыняць узважанае рашэньне.

Як паведаміла нам супрацоўніца Дэпартамэнту аховы навакольнага асяродзьдзя Рады Эўропы Франсуаза Баэр, 28 студзеня рашэньне прынятае: Рада Эўропы працягнула дзейнасьць эўрапейскага дыплёму яшчэ на 5 гадоў, але з цэлым пакетам рэкамэндацыяў і заўвагаў.

І ўсё ж такі, ці ёсьць выйсьце з гэтай складанай сытупацыі? Меркаваньне кандыдата біялягічных навук Георгія Казулькі.

Г.К.: - Выйсьце? Павінны быць прынятыя цывілізаваныя правілы гульні. А сёньня тут правілы нецывілізаваныя. А гэта залежыць сёньня толькі ад кіраўніцтва. Сёньня кіраўніцтва й у пушчы, і ў Менску не жадае ісьці на нармальныя цывілізаваныя правілы гульні. У прэсе з боку дырэкцыі нацыянальнага парку ўвесь час гаворыцца, што навукоўцы выступаюць супраць гаспадараньня, супраць высечак лесу. Гэта ня так. Мы, навукоўцы, ня супраць гаспадарчых мэтадаў. Мы супраць барбарскіх мэтадаў. Мы выступаем за тое, каб гаспадараньне не супярэчыла прынцыпам аховы прыроды. А гэтага сёньня не атрымліваецца, бо дырэкцыя Нацыянальнага парку жорстка ўкараняе мэтады, якія супярэчыць прынцыпам аховы прыроды.
Дарэчы, наша суседка, Польшча, знайшла цывілізаванае рашэньне. Польская тэрыторыя пушчы - гэта экалягічны прыродны запаведнік, і ні пра якую гаспадарчую дзейнасьць гаворка нават не ідзе.

Крыніца: Іна Студзінская, Radyjo Racyja | Друкаваць | Абмеркаваць (0)

31 Студзеня 2002
Что же это за государство такое...

 С 30 января на базе юридического факультета Брестского государственного университета имени А.С.Пушкина (БрГУ) проходит научно-практическая конференция "Государственность в Беларуси: генезис и перспективы".
Ее организаторами выступают постоянная комиссия по образованию, культуре, науке и научно-техническому прогрессу Палаты представителей Национального собрания Беларуси, Институт государства и права Национальной академии наук Беларуси, Институт социально-политических исследований при Администрации президента и БрГУ, сообщает БелАПАН. На пленарном заседании заслушаны доклады по темам "Белорусское государство. Путь к независимости в конце XX столетия", "Белорусская государственность: оценки прошлого через нынешние реалии", "Национально-государственные интересы Беларуси через призму глобализации", "Эффективно функционирующие политические партии - важный фактор демократизации избирательной системы" и другие. Затем участники конференции будут работать в пяти секциях, на которых планируется заслушать более сотни докладов. В открытии конференции принял участие председатель Брестского облисполкома Василий Долголев. В ее работе участвуют руководители и специалисты ряда белорусских вузов, представители властных структур, депутаты Палаты представителей.

31 Студзеня 2002
Убийство главы брестского филиала "Интеравтотранс" было заказным

 В прокуратуре Брестской области не исключают, что убийство директора брестского филиала республиканского унитарного предприятия "Интеравтотранс" Михаила Зубова было заказным. Однако официально эта версия пока не прозвучала.
Михаил Зубов был убит 24 января около 9 часов вечера во дворе своего дома по улице Орловской в Бресте, сообщает БелАПАН. Неизвестные нанесли ему несколько ударов тупым предметом по голове. С открытой черепно-мозговой травмой Михаил Зубов был доставлен в областную больницу, где, не приходя в сознание, умер. 29 января состоялись похороны. За несколько часов до убийства Михаил Зубов принимал участие в семинаре туристических фирм. По словам знакомых, его сотовый телефон звонил каждые 10-15 минут, однако он ни с кем не разговаривал, ссылаясь на занятость. Через два часа после завершения семинара тело Зубова было найдено во дворе дома. Михаил Зубов имел непосредственное отношение к выдаче разрешений на въезд в Беларусь иностранных туристических автобусов. Кстати, эта проблема и затрагивалась на семинаре 24 января. Представители белорусских туристических фирм выражали недовольство тем, что иностранцы забирают у них работу. Источник в прокуратуре не исключает, что именно внешнеэкономическая деятельность возглавляемого Михаилом Зубовым предприятия стала поводом для расправы над ним. Не исключается также версия бытового убийства.

31 Студзеня 2002
Экс-министра сельского хозяйства отправили на село

 Бывший министр сельского хозяйства и продовольствия Беларуси Юрий Мороз возглавил совхоз-комбинат "Беловежский" Каменецкого района Брестской области.
В свое время Юрий Мороз начинал строительство этого крупнейшего свинокомплекса страны, который в 1982 году был объявлен всесоюзной ударной комсомольской стройкой, но в середине 90-х годов он ушел в Министерство сельского хозяйства. Затем Юрий Мороз был назначен министром сельского хозяйства и продовольствия, а после смещения с этого поста работал вице-президентом "Приорбанка", сообщае БелАПАН. С 1997 года директором "Беловежского" по контракту работал Владимир Макаревич. В конце 2001 года с ним был продлен контракт, однако в середине января 2002-го с формулировкой "по соглашению сторон" контракт был досрочно расторгнут. По информации источников из областного комитета по сельскому хозяйству и продовольствию, причиной тому стало присоединение к "Беловежскому" земель колхоза "Родина". Владимир Макаревич выплатил долги по зарплате работникам этого хозяйства, что вызвало не однозначную реакцию. Юрий Мороз приступил к работе в "Беловежском" 29 января. В настоящее время это хозяйство имеет проблемы с кормами, упали объемы производства.

30 Студзеня 2002
На мяжы «пасуць» каровы

 Яшчэ адну праблему гаспадарчага характару спрабуе вырашыць адмiнiстрацыйным цiскам брэсцкая абласная «вертыкаль». У мiнулы панядзелак на паседжанне выканаўчага камiтэту выклiкалі кiраўнiкоў упраўленняў КДБ, мiлiцыi, мытнi, атрадаў памежнiкаў з Брэсту i Пiнску. Гаспадарнiкi запатрабавалi ад iх справаздачы аб вынiках адмысловых аперацый па спыненні вывазу на тэрыторыю суседнiх абласцей Украiны буйной рагатай жывёлы.
Паводле перапiсу, праведзенага сельсаветчыкамi, вясковыя жыхары цягам мiнулага году выгадавалi для продажу амаль 50 тысяч галоў буйной рагатай жывёлы. Калгасы, райспажыўсаюзы i мясакамбiнаты закупiлi толькi 73% ад гэтай колькасцi. А паколькі разлiчваюцца яны несвоечасова i яшчэ застаюцца вiнныя 40 000 000 рублёў, то людзi шукаюць альтэрнатыўны рынак, найчасцей на Украiне. Мясцовая ўлада, аднак, працiвiцца гэтай эканамiчнай iнтэграцыi з суседзямi, i таму на беларуска-ўкраiнскай мяжы ўзмацняецца абарончы кардон. У рашэннi аблвыканкаму ад 28 студзеня 2002 году «Аб мерах па выкараненні незаконнага перамяшчэння жывёлы праз дзяржаўную мяжу» прадугледжваюцца дадатковыя меры пiльнасцi з боку ўсіх так званых сiлавых структураў рэгiёну. У прыватнасцi, у Кобрынскiм, Маларыцкiм, Iванаўскiм, Пiнскiм, Столiнскiм раёнах камерсантаў з Украiны i Беларусi могуць затрымаць за парушэнне правiлаў уезду ў памежныя зоны. Гэта, па сутнасцi, дазваляе нават участковаму затрымлiваць перавозчыка жывёлы i арыштоўваць ягоны груз.

Крыніца: Галiна БАРАВАЯ, НАША СВАБОДА | Друкаваць | Абмеркаваць (0)

30 Студзеня 2002
Ахвяры з вялiкай дарогi

 Гвалтоўная смерць напаткала ў Брэсце начальнiка тамтэйшага фiлiялу Рэспублiканскага унiтарнага прадпрыемства «Iнтэраўтатранс» Мiхаiла Зубава. Яго даставілі ў рэанiмацыйнае аддзяленне абласной бальнiцы з вулiцы Арлоўскай, непадалёк ад свайго пад’езду. Паводле мiлiцэйскага пратаколу, невядомыя падпiльнавалi М.Зубава ў вячэрнi час i, напаўшы, праламалi яму чэрап. Трагедыя разыгралася ў мiнулы чацвер, 24 студзеня. А днём напярэдаднi ў Брэсце прайшлi сенсацыйныя арышты «падпольнай мытнi». Супрацоўнiкi ўпраўлення Камiтэту па барацьбе з арганiзаванай злачыннасцю i карупцыяй выкрылi арсенал падручных сродкаў, якiя дазвалялі, абмiнаючы мытны тэрмiнал, афармляць грузы ў любую краiну свету. Гэта 59 нумарных асабiстых пячатак мытнiкаў, 14 штампаў мытнi «Заходнi Буг», 4 памежныя i 2 мытныя штампы Лiтоўскай рэспублiкi i штамп службы каранцiннага кантролю. Акрамя таго – капiравальная тэхнiка, звыш 200 чыстых бланкаў з пячаткамi i атрыбутамi разнастайных замежных камерцыйных фiрмаў, больш за 8 тысяч амерыканскiх даляраў. У кватэры з гэтай маёмасцю затрыманыя нiдзе не працуючая 23-гадовая берасцейка i мужчына-праграмiст 1973 году нараджэння, жыхар Брэсцкага раёну.
Аператыўнiкi пакуль адмаўляюцца ад якiх-небудзь каментарыяў па гэтых дзвюх крымiнальных справах, а тым больш не жадаюць прызнаваць магчымае сувязі мiж iмi.

Крыніца: Мiкола НЯЗЛОМНЫ, НАША СВАБОДА | Друкаваць | Абмеркаваць (0)

30 Студзеня 2002
В Бресте задержаны сутенеры

 Троих подозреваемых в преступлении за сводничество задержали сотрудники Ленинского райотдела милиции Бреста во дворе одного из домов по улице Гоголя.
В пресс-центре областного УВД корреспонденту БЕЛТА рассказали, что задержанными оказались двое брестчан - 1961 и 1975 годов рождения и 22-летняя жительница Свислочского района Гродненской области. Было установлено, что они вступили в преступную связь с диспетчером таксопарка и за 50 долларов предлагали двух девушек из Новополоцка и Каменецкого района для оказания интимных услуг. По этому факту возбуждено уголовное дело, проводится следствие.

30 Студзеня 2002
Паперть на таможне

 «БДГ» не раз писала о «принудительной благотворительности», столь любимой нашей исполнительной властью. Что поделаешь, нищая страна — нищая психология. Посевные, уборочные, дожинки, фестивали, праздники, парады... Список проблем бесконечен, как и сама жизнь, вот и приходится выкручиваться за чужой счет. Свой, как известно, пуст. Признаться, работая в Минске в одном симпатичном загранучреждении, куда вход посторонним преграждает бронированная дверь и Венская конвенция о дипломатических отношениях, не думал, что придется столкнуться с этим лично.
На прошлой неделе случилось мне пересекать белорусско-польскую границу. Таможенный досмотр проходил в Бресте на вокзале. Слегка потолкавшись среди местных челноков, которые возят сигареты и спирт в Польшу, оказался у стола миловидной молодой таможенницы. Глаза ее выражали усталость и пренебрежение. Рядом сидела еще одна дама в погонах с ведомственным «Таможенным вестником». Я поздоровался, протянул той, что посимпатичнее, декларацию с вписанной в нее суммой в 300 долларов, поставил перед ней рюкзак. Однако мой интеллигентный вид не вызвал у таможенницы доверия. Валюту пересчитала, рюкзак обыскала, даже перелистала на всякий случай три книги, которые я вез с собой. Потом поинтересовалась: «Есть ли еще при себе деньги?» На кредитные карточки смотреть не захотела — не деньги, мол. Казалось, что служебное любопытство миловидной таможенницы было удовлетворено. Она стала энергично чиркать по декларации, а я — быстро застегивать рюкзак. И тут, как бы невзначай, она спросила, осталась ли при мне белорусская наличность. Не кривя душой, я признался, что есть пару тысяч на обратный путь. Последовал вопрос: «А вы не хотите приобрести «Таможенный вестник»?» Убивая до этого два часа в зале ожидания и отказав себе в «Плейбое», я посчитал, что тратить деньги на «Таможенный вестник» было в моей ситуации нелогично. Ведь я прихватил в дорогу сборник Володина и популярную книгу о внешней политике. Поэтому вежливо отказался. «А жаль!» — вдруг громко произнесла сидевшая рядом дама. Она оказалась настойчивей: «Мы с вами еще не закончили. Так вы будете покупать «Таможенный вестник»?» Только после третьего возражения в мою декларацию с недовольным видом шлепнули печать.
Что поделаешь, мы — нищая страна, и не наша в том вина, что паперть в ней простирается до самой границы.

Крыніца: Сергей КОЛЯДА, Минск, "Белорусская Деловая Газета" | Друкаваць | Абмеркаваць (0)

28 Студзеня 2002
Хто будзе гаспадаром "Брэсцкага піва"?

 На мінулым тыдні камунальнае ўнітарнае прадпрыемства "Брэсцкі камбінат безалькагольных напояў" ператворана ў адкрытае акцыянэрнае таварыства "Брэсцкае піва", і цяпер чакае расейскіх інвэстараў.
Яшчэ напрыканцы мінулага году Камітэт дзяржаўнае маёмасьці Рэспублікі Беларусь даў дазвол на акцыянаваньне Берасьцейскага камбінату безалькагольных напояў. Прыкладна тады ж у друку зьявілася інфармацыя, што ў хуткім часе прадпрыемства павінна падпісаць кантракт з адным з расейскіх бровараў.
Тое, што камбінату інвэстыцыі патрэбны, як паветра, сакрэтам ні для кога не зьяўляецца. За трыццаць год ягонага існаваньня амаль што выпрацавалі рэсурс асноўныя фонды, а тэхналягічнае абсталяваньне патрабуе кардынальнага абнаўленьня. Сродкаў на гэта няма ні ў дзяржавы, ні ў прадпрыемства. У такім становішчы зьнешнія інвэстыцыі - найбольш прыдатнае вырашэньне праблемы.
Берасьцейцы разьлічваюць, што на плечы будучых кампаньёнаў ляжа й цяжар рэклямнае кампаніі. Справа ў тым, што, нягледзячы на высокую якасьць, пацьверджаную пятнаццацю ўзнагародамі на міжнародных выставах, берасьцейскае піва па сваёй папулярнасьці саступае расейскаму - асабліва сярод маладых гараджан.
На сёньняшні дзень найбольш актуальным пытаньнем застаецца схема акцыянаваньня прадпрыемства. Яна пакідае працоўнаму калектыву, як кажуць, мізэрны шанец на самакіраваньне: заплянавана, што супрацоўнікі прадпрыемства будуць мець права набыць толькі дзесяць адсоткаў ад агульнае колькасьці акцыяў. Кантрольны пакет, трэба меркаваць, атрымае дзяржава, астатняе ж возьме патэнцыйны інвэстар. Апошнім часам у гэтай якасьці згадваюць расейскае закрытае акцыянэрнае таварыства "Ачакава" й "Бровары Івана Таранава".
З афіцыйных зьвестак, справа пакуль што не пайшла далей за кансультацыйныя сустрэчы. Аднак у колах, блізкіх да кіраўніцтва "Брэсцкага піва", найбольш верагодным інвэстарам лічаць "Ачакава", які займае трэцяе месца сярод расейскіх бровараў. Да таго ж, і "Ачакава", і берасьцейцы вырабляюць ня толькі піва, але й безалькагольную прадукцыю, у тым ліку - мінэральную ваду. Тут, у адрозьненьне ад "Бровараў Івана Таранава", мае месца поўная адпаведнасьць асартымэнту, што не патрабуе зьмены профілю тэхналягічнага абсталяваньня.
У працоўным калектыве "Брэсцкага піва" ніхто ня супраць расейскіх інвэстыцыяў. Аднак ня можа ня выклікаць абурэньня той факт, што пры вышэйзгаданым раскладзе акцыянаваньня ні дзяржава, ні расейскі інвэстар не пакідаюць супрацоўнікам прадпрыемства магчымасьці прымаць вызначальныя рашэньні на агульным сходзе акцыянэраў. Цікава, што, напрыклад, у саміх "ачакаўцаў" сто адсоткаў акцыяў належыць супрацоўнікам кампаніі.

Крыніца: Сяргей Місіюк, Radyjo Racyja | Друкаваць | Абмеркаваць (0)

28 Студзеня 2002
Пад кантролем КДБ

 Сьледзтва па справе так званае "левае мытні", выкрытае на мінулым тыдні берасьцейскімі супрацоўнікамі Камітэту па барацьбе з арганізаванаю злачыннасьцю, будзе адбывацца пад кантролем Рэспубліканскага ўпраўленьня Камітэту дзяржаўнае бясьпекі.
Сьледчыя ўпэўнены, што затрыманыя на мінулым тыдні праграміст аднае з прыватных фірмаў Берасьця й беспрацоўная дзяўчына былі толькі выканаўцамі ў злачыннай групоўцы, якая займалася высакаякаснаю падробкаю мытных дакумэнтаў.
У кампутарах злачынцаў знаходзіліся базы дадзеных на ўсе аўтамабілі, што пераехалі цераз мяжу зь іхнаю дапамогаю. Вялізная колькасьць іх непрыемна ўразіла апэратыўнікаў. Цяпер асноўная задача - знайсьці арганізатараў, зь якімі, ня выключана, могуць быць так ці інакш зьвязаны супрацоўнікі берасьцейскае мытні.
Справа ў тым, што атрымаць, напрыклад, поўныя сьпісы мытнікаў ды іхныя асабістыя пячаткі бяз пэўнае дапамогі з боку самое мытні амаль немагчыма. Менавіта з гэтае прычыны, трэба меркаваць, справу бярэ пад свой кантроль КДБ.

Крыніца: Сяргей Місіюк, Radyjo Racyja | Друкаваць | Абмеркаваць (0)

Старонка: [1] 2 3 ... Апошняя »


Сopyright © 1999 - 2008 BrestOnline. Усе правы абаронены.
Некаторыя матэр'ялы пададзены толькі па-ангельску.Зваротная сувязь
угору

ByBanner Vitebsk.net CDBrest.com -Internet Store Radio Racyja Brest Forums from CDBrest.com Trade Union movement in Belarus Dinamo Brest Internet Store Brest BOLSHOI - Best Cinema in Brest Rambler's Top100 City of Borisov - unofficial website Productov.net - internet version of Gastranom Дранiкi Belarusian Rating Top 100  09.OPEN.BY