click here to VIEW OVER 350 PHOTOS ABOUT BREST
english version english version
 Прывітанне, Госць Iмя: Пароль:   Зарэгістравацца Забыліся пароль?
Навігатар сайту
Пачатак
Навіны з Брэста архіў
Даведнік абноўлена
Пра Брэст новае
Фотагалерэя 592
Мапы новае
Сэрвисы
Дыскусыйны форум
Вэб-камера он-лайн

Старонка: [1] 2 3 ... Апошняя »

27 Верасьня 2001
Берасьцейскія памежнікі рыхтуюцца сустрэць уцекачоў з Афганістану

 Берасьцейскія памежнікі не выключаюць, што ў сувязі зь цяперашнімі падзеямі вакол Афганістану павялічыцца колькасьць афганцаў, якія пажадаюць трапіць на Захад празь Беларусь.
Як паведаміў Радыё Свабода прэсавы сакратар Берасьцейскай памежнай групы Зьміцер Дзявятаў, сярод тых, хто спрабуе нелегальна перасячы беларуска-польскую мяжу апошнім часам пераважаюць выхадцы з азіяцкіх рэгіёнаў, асабліва з Пакістану ды Афганістану.
Напачатку верасьня каля вёскі Агароднікі Берасьцейскага раёну беларускія памежнікі затрымалі адразу 23 грамадзянаў Афганістану, якія спрабавалі трапіць у Польшчу нелегальна. Паколькі гэтых асобаў пры спробе парушыць дзяржаўную мяжу затрымалі ўпершыню, суд вырашыў выслаць іх з тэрыторыі Беларусі.
Разам з тым кіраўніцтва берасьцейскай памежнай групы сьцьвярджае, што польскі бок абмежаваў мажлівасьць трапіць у гэтую краіну для тых грамадзянаў азіяцкага рэгіёну, якія жадаюць легальна перасячы мяжу.
У прыватнасьці, у беларускіх памежнікаў ёсьць зьвесткі, што яшчэ да цяперашніх падзеяў вакол Афганістану некаторых грамадзянаў гэтай краіны не пусьцілі ў Польшчу па сапраўдных дакумэнтах. Падставай стала тое, што афганцы ня мелі адпаведнай візы адной з заходніх дзяржаваў, а таму маглі застацца ў Польшчы на няпэўны час.
Па словах Зьмітра Дзявятава, зараз высьвятляюць, што і наяўнасьць такіх візаў не дае гарантыі, што ейны ўладальнік трапіць у Польшчу.
Берасьцейскія памежнікі ўважліва сочаць за падзеямі, што адбываюцца зараз у Афганістане і вакол гэтай краіны. Пачатак буйной вайсковай апэрацыі можа прывесьці да масавага сыходу насельніцтва. Шмат людзей з Афганістану будзе шукаць паратунку на Захадзе і паспрабуе трапіць у Беларусь.
Магчымасьці такога разьвіцьця падзеяў не выключаюць ня толькі памежнікі, але і міліцыянты. Ва ўпраўленьні ўнутраных справаў аблвыканкаму паведамілі, што сёлета зь Берасьцейшчыны дэпартавалі больш за паўсотні іншаземцаў, якія парушылі правілы свайго знаходжаньня ў Беларусі.

Крыніца: Алег Супрунюк, Берасьце, Беларуская служба Радыё С | Друкаваць | Абмеркаваць (0)

27 Верасьня 2001
Пераслед удзельнікаў «Незалежнага назірання» ў Брэсце

 З каардынатарам «Незалежнага назірання» за выбарамі Прэзідэнта РБ гутарыць спецыяльны карэспандэнт НАШАЙ СВАБОДЫ
Іна АПАНАСЕНКА, каардынатар «Незалежнага назірання» за выбарамі Прэзідэнта РБ у Брэсцкай вобласці
— Як вы можаце ацаніць сітуацыю ў Брэсце пасля выбараў?
— Як зацішша перад бурай. Супраць людзей, якія працавалі назіральнікамі на парламенцкіх, а зараз на прэзідэнцкіх выбарах, узбуджаюцца крымінальныя справы. Ідзе збор кампраматаў. У асноўным гэта распаўсюд апазіцыйнай прэсы і агітацыйных матэрыялаў. Але самае цікавае, што нікога не «злавілі за руку», а сведкаў незлічона. Людзей, якія працавалі ў «Незалежным назіранні», выклікаюць на допыты ў пракуратуру, з імі праводзяць гутаркі. Людзям адкрыта кажуць, што ідзе збор кампрамату. Я б сказала, што людзей проста запалохваюць. Да такіх гаворкаў падключаныя РАУСы і аблвыканкам. З неафіцыйных крыніцаў стала вядома, што таксама пачынаецца пераслед журналістаў. У раённага каардынатара з Жабінкі адбыўся незаконны вобыск без ягонага ведама. У кватэры проста выламалі дзверы.
— Чаму вы ўпэўненыя, што гэта быў вобыск, а не крадзёж?
— Былі «скрадзеныя» матэрыялы, якія мелі дачыненне менавіта да выбараў. Каму яны патрэбныя? У кватэры знайшлі некалькі налепак «Стоп, Лука».
— У адносінах да вас былі нейкія спробы ўздзеяння?
— 9 верасня ў 23:30 мне патэлефанавалі з аблвыканкама і запрасілі на размову ў аддзел па рабоце з грамадскімі арганізацыямі. Асобу, якая тэлефанавала, вельмі цікавіла сітуацыя на выбарчым участку №74, дзе міжнародныя журналісты, дарэчы, акрэдытаваныя МЗС, выявілі ўскрытую скрыню для галасавання. Але я сказала, што сустрэча можа адбыцца толькі ў пракуратуры ў якасці сведкі па дадзеным факце.
Рыгор ВАРВАШЭВІЧ, назіральнік у Маскоўскай раённай камісіі Брэста
— Вы назіральнік з вопытам. Прымалі ўдзел у назіранні падчас парламенцкіх выбараў. Ці адчувалася розніца?
— У параўнанні з апошнімі парламенцкімі прэзідэнцкія выбары былі больш падрыхтаваныя да фальсіфікацыяў. Я б сказаў, што гэтая кампанія была больш праінструкціраваная. Нам вядомыя факты, калі старшыняў камісіяў пасылалі на інструктаж да начальніка арганізацыйнага аддзела аблвыканкама. Інструктаж праводзіўся таксама і наконт працы назіральнікаў.
— Падчас працы назіральнікам вам чынілі нейкія перашкоды?
— Так. Ведаючы, што мне давядзецца шмат працаваць, я ўзяў адпачынак за свой кошт. Але недзе праз тыдзень мне патэлефанавалі і сказалі, што я павінен тэрмінова выйсці на працу.
24 верасня мяне выклікалі ў суд сведкам па адміністратыўнай справе.
— У сувязі з чым узбуджаная гэтая справа?
— Я маю пасведчанне карэспандэнта рэспубліканскай газеты «Правінцыялка». Згодна з Выбарчым кодэксам РБ, я маю права прысутнічаць на любых выбарчых участках на ўсіх этапах выбарчага працэсу. Як журналіст я вырашыў скарыстацца такім правам. Я выбраў гімназію №5, дзе вучылася мая дачка. 8 верасня я наведаў выбарчы ўчастак №11, які месціцца там, і ніякіх перашкодаў мне там не чынілі. 9 верасня я хацеў паназіраць за падлікам галасоў на гэтым жа выбарчым участку, але шлях мне перакрыў супрацоўнік міліцыі Сцепанюк, які спрабаваў мяне справакаваць. Ён нават дастаў кайданкі. Калі я сказаў, што складу акт аб парушэнні выбарчага заканадаўства, лейтэнант Сцепанюк выклікаў ажно два нарады міліцыі. Мяне завезлі ў Ленінскі РАУС г.Брэста. Там склалі пратакол па арт.166 «Непадпарадкаванне законным патрабаванням міліцыі» і арт.167 ч.3 «Парушэнне заканадаўства аб выбарах». Я разумею, калі б такое абвінавачванне мне вынесла старшыня камісіі, але супрацоўнік міліцыі...
І вось на панядзелак мне было прызначана з’явіцца ў суд. Мяне абараняў юрыст Праваабарончага цэнтра «Вясна» Малей Уладзімір. Знаёмячыся з матэрыяламі, ён заўважыў, што ў дакументах пераблыталі маё імя па бацьку. Я Сямёнавіч, а яны абазвалі мяне Сцяпанавічам. Суддзя Алег Міранюк вынес пастанову адправіць дакументы назад у РАУС на дапрацоўку.
— Пасля выбараў вы даведаліся, што супраць вас узбуджаная справа?
— На рабоце майстар сказала: «У аддзел кадраў паступіў запыт ад Ленінскага РАУС г.Брэста ў сувязі з узбуджэннем справы». Нібыта за абразу прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Я чуў, што падобныя справы ўжо ўзбуджаныя супраць кіраўніка Праваабарончага цэнтра «Вясна» Уладзіміра Вялічкіна і Васіля Андрасюка. Рэч у тым, што апошнім часам у раёне, дзе жыву я і В.Андрасюк, актыўна распаўсюджваецца газета «Президент». Але ні я, ні мой сябра падобнымі рэчамі не займаемся. Няхай возьмуць адбіткі пальцаў...
Гутарыла
Валянціна ЛЕЦКА

Крыніца: НАША СВАБОДА | Друкаваць | Абмеркаваць (0)

27 Верасьня 2001
Бешеный кот покусал детей

 Три человека, в том числе два ребенка, пострадали от укусов домашнего кота, который оказался бешеным.
ЧП случилось в Дрогичинском районе. Любимец семьи проявил агрессивность и покусал двоих девочек 1993 года рождения, жительниц Дрогичина и деревни Симоновичи Дрогичинского района, которые гостили в деревне Переспа этого же района. Кроме того, этим же котом был укушен 25-летний мужчина, житель Березы. Все пострадавшие взяты на медучет, и проходят курс антирабических прививок. Как сообщает "Брестский курьер", по информации ветеринарной службы областного комитета по сельскому хозяйству и продовольствию, в этом году на Брестчине было выявлено 65 бешеных животных. Чаще всего это были лисы. Болеют бешенством и домашние животные - коровы, лошади, коты и собаки. Отмечены случаи, когда дикие животные приходят в деревни. Так, в этом году женщину в собственном доме покусал бешеный волк. Нередко страдают дети, которые жалеют больных котов и собак. К счастью, из людей бешенством пока никто не заболел.

27 Верасьня 2001
Скончыўся Трэйці нацыянальны фэстываль беларускіх фільмаў

 Урачыстае закрыцьцё Трэйцяга нацыянальнага фэстывалю беларускіх фільмаў адбылося ўвечары 26 верасьня ў Берасьцейскім абласным тэатры драмы й музыкі. За пяць дзён фэстывалю гледачы й журы прагледзелі 14 мастацкіх, сем анімацыйных і 25 дакумэнтальных фільмаў. Галоўны прыз "Крыштальны бусел" - за лепшае ўвасабленьне нацыянальнай тэмы - не ўручаўся. Не вызначыла журы на чале зь літоўскім кінарэжысэрам Гіцісам Лукшасам і ляўрэата ў намінацыі за лепшую жаночую ролю. Найбольшую колькасьць прызоў атрымала стужка "У жніўні 44-га" рэжысэра Міхаіла Пташука. Яна атрымала ўзнагароды ў трох намінацыях - за лепшы мастацкі фільм, за лепшую мужчынскую ролю (актор Яўген Міронаў), за лепшае гукавое рашэньне (гукаапэратар Сяргей Чупроў). Лепшым анімацыйным фільмам фэстывалю названая "Дзівосная вячэра на куцьцю" рэжысэра Ірыны Кадзюковай ("Беларусьфільм"), лепшым дакумэнтальным - твор Віктара Аслюка "Андрэевы камяні" (студыя "Летапіс"), а лепшай студэнцкай працай - "Нябога" рэжысэра й апэратара ў адной асобе Ларысы Кабэрнік ("Беларускі відэацэнтар").

Крыніца: Radyjo Racyja | Друкаваць | Абмеркаваць (0)

26 Верасьня 2001
В Бресте взяли автоугонщиков

 Сотрудники управления по Брестской области Комитета по борьбе с организованной преступностью и коррупцией задержали четверых жителей Беларуси, которым предъявлено обвинение в совершении шести автоугонов.
Как сообщили БелаПАН в пресс-службе УВД Брестского облисполкома, 24 сентября сотрудники УКБОПиК задержали жителей Бреста, Кобрина и Витебска, которые входили в состав межрегиональной преступной группы, занимавшейся кражами и реализацией автомобилей. Возглавлял ее 35-летний житель Кобрина. Автомобили крали под заказ. У оперативников имеется информация о том, что преступления совершались в Бресте, Полоцке и Солигорске. В момент задержания были готовы к отправке заказчикам два автомобиля. На их двигателях преступники перебили номера, необходимые документы были подделаны. Предполагается, что в преступной группе были задействованы еще два человека, которые в настоящее время находятся в розыске.

26 Верасьня 2001
Брестчане увидят "Мир самоцветов"

 С 25 сентября по 1 октября в общественно-культурном центре Бреста проходит выставка-ярмарка "Мир самоцветов".
Свои работы здесь представляют различные школы камнерезного и ювелирного искусства из России, Украины и Беларуси. Как сообщает областная газета "Заря", трижды в течение выставки девушки из модельного агентства "Элефант" продемонстрируют посетителям авторские работы приезжих ювелиров и камнерезов. Подобный показ в Беларуси состоится впервые. Кроме того, на всеобщее обозрение будут выставлены лучшие минералогические образцы единственного в Беларуси школьного музея из Гродно, методисты которого проведут бесплатные экскурсии для школьников города и области. Несколько стендов отведены минералам и горным породам из фондов Брестского областного краеведческого музея.

26 Верасьня 2001
На брестском рынке жилья появится новый застройщик

 Известное в стране акционерное общество "Забудова" намерено принять активное участие в решении жилищной проблемы в Брестской области.
Как отмечалось на недавно состоявшемся совещании в облисполкоме, в котором приняли участие руководители "Забудовы", фирма собирается собственными силами проектировать и строить в городе над Бугом малоэтажное жилье. Как сообщает "Вечерний Брест", облисполком поручил соответствующим службам рассмотреть вопрос о продаже "Забудове" в собственность ряда зданий и сооружений недействующего завода КПД-1 для создания производственной базы ЗАО "Забудова-Брест". Также было поручено Брестскому гор- и райисполкомам решить вопрос о выделении строительной фирме земельного участка для строительства комплекса индивидуальных 2-3-этажных жилых домов из современных строительных материалов.

26 Верасьня 2001
На Брестчине грабят магазины средь бела дня

 25 сентября в Брестской области совершено два дерзких вооруженных ограбления магазинов.
Как сообщили БелаПАН в пресс-службе УВД Брестского облисполкома, в половине пятого утра в магазин "Усход" по улице Тельмана в Барановичах зашли двое мужчин в масках и, угрожая ножом и пистолетом, забрали из кассы 400 тысяч рублей. Несмотря на то, что продавец позвонила в милицию через три минуты после ограбления, план-перехват "Сирена" результатов не принес: преступники пока не установлены и не задержаны. В тот же день, около 14 часов, было совершено разбойное нападение на магазин в деревне Понятичи Пинского района. Двое преступников, угрожая пистолетом, забрали из кассы магазина 200 тысяч рублей. Грабители уехали на автомобиле. Через 15 минут сотрудники ГАИ Пинского РОВД задержали двоих мужчин, 23-летних жителей Пинска. У одного из них изъят газовый пистолет.

25 Верасьня 2001
Крэпасьць змагаецца

 25 верасьня мэмарыяльнаму комплексу "Берасьцейская крэпасьць-герой" спаўняецца 30 гадоў.
Мэмарыял, які зьяўляецца самым буйным у сьвеце, быў створаны за рэкордна кароткі тэрмін - усяго за два гады. Генэральны плян быў зацьверджаны пастановаю Савету Міністраў БССР 6 лістапада 1969 году. Ініцыятарам стварэньня мэмарыялу быў Пятро Машэраў, які прыклаў шмат намаганьняў, каб гэтая задума стала рэальнасьцю.
У 1957 годзе адбыўся першы конкурс праектаў, у якім бралі ўдзел прадстаўнікі амаль што ўсіх рэспублік былога Саюзу. Сярод іх былі й спэцыялісты-дойліды, і простыя грамадзяне. Нават дзеці рыхтавалі свае праекты. Ня шмат хто ведае пра тое, што ў Берасьцейскім інжынэрна-будаўнічым інстытуце была зарганізаваная адмысловая выстава ўсіх праектаў, аднак зь цягам часу яны кудысьці зьніклі.
Цікава, што аўтары некаторых праектаў зьмяшчалі самую мэмарыяльную частку па-за межамі крэпасьці, прыкладна ля таго месца, дзе зараз знаходзіцца цэнтральны ўваход-"зорка". На задуму аўтараў гэтых праектаў, самі руіны павінны былі застацца некранутымі. Аднак, як гэта часта бывае, перамог не аўтарытэт прафэсіяналаў, а загад чыноўнікаў - і праект быў "прывязаны" да цэнтральнае часткі крэпасьці - цытадэлі.
Прынамсі, на практыцы рэалізаваная была толькі частка таго, што плянавалася напачатку. Напрыклад, праект прадугледжваў будаўніцтва адмысловага помніка на Паўночнай высьпе, дзе жылі камандзеры са сваімі сем'ямі. Гэты помнік быў бы прысьвечаны пакутам жанок і дзетак абаронцаў крэпасьці, якія разьдзялілі лёс сваіх мужоў і бацькоў у першыя дні вайны. Аднак стварэньне першай і асноўнае часткі мэмарыяльнага комплексу патрабавала столькі сродкаў, што выдаткі перавысілі заплянаваныя. Таму цалкам уся грандыёзная будоўля так і не была скончаная.
Дарэчы, аўтарскі калектыў праекту мэмарыяльнага комплексу так і ня быў вылучаныны на Ленінскую прэмію. Існуе меркаваньне, што сама ідэя стварэньня мэмарыялу атрымала не найлепшае ўвасабленьне. Штучныя канструкцыі дамінуюць над самою крэпасьцю. Былі дэмантаваныя фрагмэнты шэрагу ацалелых будынкаў. Напрыклад, зьнесьлі частку Белага палацу. Калi абвалiлася частка паўночна-заходнiх кружных казармаў, тагачасны камандуючы Беларускае ваеннае акругі маршал Цiмашэнка загадаў цалкам разабраць завалы, i цяпер ад казармаў засталiся толькi падмуркі.
Сёньня мэмарыяльны комплекс жыве й, як раней, змагаецца. Асноўныя цяжкасьцi - эканамiчныя. Не стае сродкаў на падтрыманьне ўсiх дэталяў мэмарыялу ў належным стане. Не хапае нават тых грошаў, што пералiчылi на аднаўленьне комплексу нашы блiзкiя й не зусiм блізкія суседзi, у тым ліку Расея, Грузiя й Малдова.

Крыніца: Сяргей Місіюк, Radyjo Racyja | Друкаваць | Абмеркаваць (0)

25 Верасьня 2001
Разбітая «Масква»

 На раздзяляльнай паласе Маскоўскай шашы ў Брэсце ад наезду аўтамашынай разбіты чырвоны знак з надпісам «Масква» і выявай «залатой» пяцікутнай зоркі. Ніхто не прыбірае пашкоджаную да пачварнага выгляду архітэктурную форму ўжо цягам тыдня, што дае падставы для шматлікіх з’едлівых чутак у горадзе. Насельніцтва яшчэ памятае, як аўральным чынам рамантавалі гэты кавалак галоўнай вуліцы і дабудоўвалі паблізу царкву да сустрэчы А.Лукашэнкі і маскоўскага патрыярха Аляксія ІІ. Матэрыяльныя затраты на паказуху аказаліся настолькі спусташальнымі для гарадскога бюджэту, што зараз не хапае мізеру сродкаў, каб аднавіць «разбомбленую» Маскву ў чарадзе вулічных сімвалаў гарадоў-герояў.

Крыніца: "Наша Свабода" | Друкаваць | Абмеркаваць (0)

Старонка: [1] 2 3 ... Апошняя »


Сopyright © 1999 - 2008 BrestOnline. Усе правы абаронены.
Некаторыя матэр'ялы пададзены толькі па-ангельску.Зваротная сувязь
угору

ByBanner Vitebsk.net CDBrest.com -Internet Store Radio Racyja Brest Forums from CDBrest.com Trade Union movement in Belarus Dinamo Brest Internet Store Brest BOLSHOI - Best Cinema in Brest Rambler's Top100 City of Borisov - unofficial website Productov.net - internet version of Gastranom Дранiкi Belarusian Rating Top 100  09.OPEN.BY