click here to VIEW OVER 350 PHOTOS ABOUT BREST
english version english version
 Прывітанне, Госць Iмя: Пароль:   Зарэгістравацца Забыліся пароль?
Навігатар сайту
Пачатак
Навіны з Брэста архіў
Даведнік абноўлена
Пра Брэст новае
Фотагалерэя 592
Мапы новае
Сэрвисы
Дыскусыйны форум
Вэб-камера он-лайн

Старонка: [1] 2 3 ... Апошняя »

31 Ліпеня 2001
В облисполкоме произошли структурные перемены

 

Управления внешнеэкономической деятельности, промышленности, транспорта и связи, а также торговли, общественного питания и потребительских товаров преобразованы в комитет промышленности и торговли. Созданы также отдел продовольственных ресурсов и отдел реформирования агропромышленного комплекса. Новое управление развития инфраструктуры будет теперь вести вопросы коммунального хозяйства, энергетики и транспорта. Совет по делам религий и национальностей влился в управление обществено-политической информации и социальных отношений.
Особенностью данного преобразования нужно назвать и группу советников, которая создается при председателе облисполкома. В ее составе будет 10 человек. Их главная задача - генерация идей по социально-экономическому развитию области. Все эти организационные преобразования происходят в рамках существующей штатной численности работников Брестского облисполкома.

31 Ліпеня 2001
Міжнародны "круглы стол" журналістаў пройдзе у Белавежскай пушчы

 У Белавежскую пушчу ў пачатку апошняга летняга месяца з'едуцца журналісты з Расіі, Беларусі, Украіны, Малдовы. 2-4 жніўня яны правядуць дыскусію па пытаннях узаемадзеяння СМІ і журналісцкіх арганізацый у справе збліжэння народаў гэтых чатырох дзяржаў. "Круглы стол" пад назвай "Прэса за збліжэнне" арганізуюць Пастаянны камітэт Саюзнай дзяржавы, Кангрэс журналістаў расійскіх СМІ і Цэнтральнае агенцтва развіцця сістэмных інтэграцыйных ініцыятыў. Мерапрыемства падтрымаў Дзяржаўны сакратар Саюзнай дзяржавы Павел Барадзін.
Як стала вядома карэспандэнту БЕЛТА, па выніках дыскусіі намечана прыняць заяву, а таксама зварот да ўсіх сродкаў масавай інфармацыі з заклікам аб'ектыўна асвятляць ход прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі.-

Крыніца: Белта | Друкаваць | Абмеркаваць (0)

30 Ліпеня 2001
Дорожная авария в Бресте завершилась трагедией

 Бесшабашность и молодой пыл привели к гибели водителя и одного из пассажиров, а также к тяжелым увечьям других пассажиров на дороге Брест-Москва.
Как сообщили корреспонденту БЕЛТА в пресс-службе УВД облисполкома, в ночь на 26 июля 17-летний учащийся Пружанского техникума, не имея водительских прав, сел за руль "Ауди-100", принадлежащей его матери. И хотя хорошая дорога не предвещала беды, на большой скорости иномарка въехала в заградительный вал в месте производства дорожных работ. В результате водитель и сидевший впереди 20-летний пассажир погибли на месте. Еще двое ребят 1975 и 1979 года рождения, а также 27-летняя девушка доставлены в больницу.
Примерно в то же время довольно печально завершилось ночное катание на "Ауди-100" для ее пассажиров и на дороге Барановичи-Осиповичи. Автомобилем управлял учащийся Барановичского юридического колледжа, который столкнулся со стоящим на обочине "Фольксваген-Пассатом". Ученица 11-го класса и 20-летний парень попали в больницу.

Крыніца: Брест, Иван Кукса - БЕЛТА | Друкаваць | Абмеркаваць (0)

30 Ліпеня 2001
В карьере под Брестом погиб 10-летний мальчик

 Трагедия случилась в песчаном карьере вблизи деревни Омелино Брестского района. Здесь в результате обвала грунта погиб 10-летний мальчик.Вскоре выяснилось, что вместе с друзьями он копал здесь яму. Подкоп стал причиной обвала грунта, который засыпал ребенка. Спасти его не удалось.

Крыніца: Белта | Друкаваць | Абмеркаваць (0)

30 Ліпеня 2001
У доме адной з брастаўчанак была выяўлена разлітая ртуць

 Вялікую небяспеку для здароўя таіла ў сабе знаходка, якую выявіла ў сваім часовым збудаванні 60-гадовая брастаўчанка.
Як паведамілі карэспандэнту БЕЛТА у прэс-службе ўпраўлення МНС, 29 ліпеня жанчына пазваніла ва ўпраўленне МНС і расказала, што ў час прыбірання памяшкання знайшла ёмістасць прыкладна з 20 грамамі вадкасці, падобнай на ртуць. Звяно хіміка-радыяцыйнай разведкі МНС, якое выехала на месца здарэння, пацвердзіла апасенні гаспадыні. Да таго ж у памяшканні выратавальнікі знайшлі яшчэ нямала шарыкаў разлітага металу. Усяго яны тут сабралі 650 грамаў ртуці, пасля чаго правялі дэмеркурызацыю.
Гэтым выпадкам зацікавілася следчая група Ленінскага РАУС Брэста. Следчыя высветлілі, што часовае збудаванне некаторы час наймаў жыхар Івацэвіцкага раёна, рознарабочы. Два месяцы таму ён выехаў у невядомым напрамку, пакінуўшы пенсіянерцы, як аказалася, такі небяспечны "падарунак".

Крыніца: Белта | Друкаваць | Абмеркаваць (0)

30 Ліпеня 2001
56% зарегистрированных в Брестской области безработных - женщины

 По данным на 1 июля, их количество составило 7 тысяч, причем, возраст 40 процентов ищущих работу женщин не превышает 25 лет.
Если ситуация с женской безработицей в самом Бресте еще более-менее сносная ввиду близости границы (многие ездят в Польшу торговать спиртным и сигаретами), то в районах области она - критическая, сообщает БелАПАН. По словам начальника отдела Брестской областной службы занятости Ларисы Масальской, особенно высок уровень женской безработицы в полесских регионах. Лишь каждое пятое из предлагаемых в области мест предназначено для женщины. Это означает, что за год через службу можно трудоустроить около 800 женщин. Как правило, женщина ищет работу 3 и более месяцев, в то время как мужчина - 1-2 месяца. По-прежнему высоким остается для женщин и риск попасть под сокращение штатов. В настоящее время, по словам Масальской, среди безработных женщин много профессиональных швей, поваров, экономистов, техников различного профиля, товароведов и юристов, уволенных по сокращению. Как показывает практика, после окончания вступительных экзаменов в вузы количество женщин, ищущих работу, увеличивается.

30 Ліпеня 2001
“ЗУБАР” у Берасьцi ўзяў удзел у сьвяце гораду

 Актывiсты моладзевага руху "Зубар" правялi ў Берасьцi шэраг акцыяў, прысьвечаных зьнiклым у Беларусi асобам i маючым адбыцца прэзыдэнцкiм выбарам. Падчас адной з такiх акцыяў мiлiцыя затрымала непаўнагадовага падлетка.
Свае акцыi актывiсты руху "Зубар" ладзiлi ў мiнулыя выходныя, калi ў Берасьцi адзначалi сьвята гораду. Удзельнiкi акцыi зьяўлялiся ў месцах, дзе адбывалiся самыя шматлюдныя мерапрыемствы, i адразу прыцягвалi ўвагу мiнакоў.
Так, у суботу прадстаўнiкi гэтай арганiзацыi ўтварылi адмысловы ланцуг, трымаючы ў руках вялiкiя фотаздымкi знiклых на Беларусi людзей – Юрыя Захаранкi, Вiктара Ганчара, Анатоля Красоўскага, Зьмiцера Завадзкага i намаляванае чырвонай фарбаю пытаньне: "Дзе яны?" На працягу дня такiя ланцужкi раптоўна зьяўлялiся каля Цэнтру моладзевай творчасьцi, на так званым Кобрынскiм плоце, на прыпынках грамадзкага транспарту ды ў iншых месцах.
У нядзелю, калi зарганiзаваныя берасьцейскiмi ўладамi сьвяты ладзiлiся ўжо ў гарадзкiм парку культуры i адпачынку, тут таксама зьявiлiся "Зубры". Пiльныя мiлiцыянты адсочвалi iхны рух па тэрыторыi парку i ўрэшце а полове сёмай вечара затрымалi 14-гадовага хлопца. Непасрэдна затрыманьне праводзiў iнспэктар у справах непаўнагадовых пры адмiнiстрацыi Ленiнскага раёну Берасьця Ўладзiмер Саценка: яму падалося, што пудзiла, якое трымаў у руках падлетак, вельмi нагадвала выяву Аляксандра Лукашэнкi.
Хлопца адвезьлi ў Ленiнскi РАУС, дзе супрацоўнiкi мiлiцыi пагражалi завесьцi на яго крымiнальную справу за ўдзел у гэтай акцыi. Пасьля складаньня пратаколу мiлiцыянты выклiкалi бацькоў затрыманага i адпусцiлi яго дахаты.
Цiкава, што ў той жа час мiлiцыя нiяк не рэагавала на паводзiны iншых маладых людзей, якiя ўвечары 29 лiпеня былі нападпiтку, перакрывалi рух транспарту, кiдалi на праезжую частку бутэлькi з-пад пiва. Сёньня ў Берасьцейскiм гарвыканкаме вымушаныя былi прызнаць, што па колькасьцi правапарушэньняў i пакiнутага сьмецьця гэтаму сьвяту горада ня было роўных.

Крыніца: Беларуская служба Радыё Свабода, www.svaboda.org | Друкаваць | Абмеркаваць (0)

30 Ліпеня 2001
Беларускі крымінал на расійскіх «фальшыўках»

 Істотна паменшыць колькасць патрыманых іншамарак у Брэсце ўдалося групе сваіх і «залётных» махляроў. Адсочваючы па газетных аб’явах прапановы па продажу аўтамабіляў ад 8 гадоў і старэй, купцы прапаноўвалі найбольш зручныя ўмовы. Пры сустрэчы яны перадавалі ўладальніку легкавіка немалую для яго суму валюты ў заклад, а самі ад’язджалі нібыта праверыць аўто на хуткасць. Пакупнікі не вярталіся, а гаспадар не кідаўся ў вышук, бо «баксы» ад іх хоць і былі фальшывымі, але настолькі высокай якасці, што некаторыя і па сённяшні дзень не падазраюць, як іх нахабна абдурылі.
І ўсё-такі пасля шэрагу заяваў міліцыі ўдалося затрымаць жыхароў Слуцка, Салігорска і Брэста, у якіх на руках былі буйныя сумы 100-доларавых і расійскіх купюраў па 500 рублёў. Але на месцы нават дасведчаныя «валютчыкі» не здолелі распазнаць «ліпу». Між тым падследныя зараз прызнаюцца, што выконвалі чужыя загады са Стаўрапольскага краю. Аўтамашыны даверлівых беларусаў пераганяліся ў Расію на перапродаж за сапраўдныя грошы.

Крыніца: Надзея СВЯТЛІЧНАЯ, Наша Свабода | Друкаваць | Абмеркаваць (0)

27 Ліпеня 2001
Берасьцейскiя паплечнiкi Сямена Домаша заклiкаюць яго весьцi барацьбу да канца

 Сябры iнiцыятыўнае групы Сямёна Домаша, што дзейнiчае на Берасьцейшчыне, прынялi сёньня зварот да свайго вылучэнца. Яны заклiкаюць спадара Домаша не здымаць сваю кандыдатуру на карысьць Уладзiмера Ганчарыка й весьцi выбарчую кампанiю да канца.
Гэты зварот быў прыняты падчас паседжаньня iнiцыятыўнае групы, якая зьбiрала ў Берасьцейскай вобласьцi подпiсы на карысьць Сямёна Домаша. Чым была выклiкана неабходнасьць прыняцьця звароту — тлумачыць кiраўнiк абласной iнiцыятыўнай групы вылучэньня гэтага палiтыка на маючых адбыцца прэзыдэнцкiх выбарах Рыгор Бакiевiч.
(Бакiевiч: ) "Сацыялягiчныя дасьледваньнi паказваюць, што толькi разам, толькi ўдвох, яны могуць перакрыць электаральнае поле. Гэта ў першую чаргу, левыя, левы цэнтар i частка электарату Лукашэнкi — будзе галасаваць за Ганчарыка. У той жа час нацыянальна сьвядомыя, правыя, моладзь i рэгiёны аддалi сваю перавагу менавiта Домашу. Улiчваючы гэтыя абставiны i тое, што сёньня зь "пяцёркi" засталася толькi двойка, а рашэньне, прынятае 21 лiпеня вельмi многiмi ставiцца пад сумнеў, мы лiчым, што ня маем правы пазбаўляць людзей права выбару. Толькi разам яны могуць атрымаць перамогу. Гэта быў бы мужны ўчынак i з боку аднаго кандыдата, i з боку другога".
Адзначыў Рыгор Бакiевiч.
Тым часам прадстаўнiкi грамадзянскай iнiцыятывы "Незалежнае назiраньне" паведамляюць пра шматлiкiя парушэньнi заканадаўства падчас кампанii збору подпiсаў за вылучэньне кандыдатаў на прэзыдэнты. Паводле зьвестак назiральнiкаў самая вялiкая колькасьць парушэньняў зьвязана са зборам подпiсаў на карысьць Аляксандра Лукашэнкi. Сябры ягонай iнiцыятыўнай групы зьбiралi подпiсы на прадпрыемствах i ва ўстановах вобласьцi ў працоўны час. Пры гэтым адмiнicтрацыя прадпрыемстваў аказвала цiск на сваiх падначаленых з патрабаваньнямi падпiсвацца толькi за гэтага кандыдата.
Такiя факты зарэгiстраваныя ў Пiнскiм, Кобрыньскiм, Ганцавiцкiм, Лунiнецкiм i Ляхавiцкiм раёнах.
У Баранавiчах прадстаўнiкамi "Незалежнага назiраньня" складзены акт пра парушэньне выбарчага заканадаўства на кiраўнiка фiлii "Прамбудбанку" Марыю Залатухiну i адмiнiстрацыю гiмназii №5, якiя выкарыстоўвалi службовае становiшча падчас збору подпiсаў за Лукашэнку. На заводзе "Атлант" — таксама ў Баранавiчах — тыя, хто падпiсваўся за гэтую кандыдатуру, атрымлiвалi гуманiтарную дапамогу.
Прадстаўнiкi грамадзянскай iнiцыятывы "Незалежнае назiраньне" сьцьвярджаюць, што нават гэтых фактаў дастаткова, каб ЦВК прыняў рашэньне адмовiць Аляксандру Лукашэнку ў рэгiстрацыi падчас цяперашняй прэзыдэнцкай кампанii.

Крыніца: Беларуская служба Радыё Свабода, www.svaboda.org | Друкаваць | Абмеркаваць (0)

27 Ліпеня 2001
У цэнтры Берасьця Мiрон павесiў бел-чырвона-белы сьцяг

 У ноч з 26 на 27 лiпеня ў цэнтры Берасьця — на праспэкце Машэрава i на вулiцы Савецкай — былi ўзьнятыя вялiкiя бел-чырвона-белыя сьцягi.
Адказнасьць за гэта ўзяў на сябе знакамiты Мiрон, якi вырашыў такiм чынам павiншаваць берасьцейцаў з нагоды гадавiны прыняцьця Дэклярацыi дзяржаўнага сувэрэнiтэту Беларусi.
Да ўсяго сапраўным Днём свабоды й незалежнасьцi стаў сёньняшнi дзень для кiраўнiка мясцовае суполкi "Маладога Фронту" Сяржука Бахуна, якi выйшаў на волю пасьля дзесяцi сутак адмiнiстрацыйнага арышту.

Крыніца: Беларуская служба Радыё Свабода, www.svaboda.org | Друкаваць | Абмеркаваць (0)

Старонка: [1] 2 3 ... Апошняя »


Сopyright © 1999 - 2008 BrestOnline. Усе правы абаронены.
Некаторыя матэр'ялы пададзены толькі па-ангельску.Зваротная сувязь
угору

ByBanner Vitebsk.net CDBrest.com -Internet Store Radio Racyja Brest Forums from CDBrest.com Trade Union movement in Belarus Dinamo Brest Internet Store Brest BOLSHOI - Best Cinema in Brest Rambler's Top100 City of Borisov - unofficial website Productov.net - internet version of Gastranom Дранiкi Belarusian Rating Top 100  09.OPEN.BY