click here to VIEW OVER 350 PHOTOS ABOUT BREST
english version english version
 Прывітанне, Госць Iмя: Пароль:   Зарэгістравацца Забыліся пароль?
Навігатар сайту
Пачатак
Навіны з Брэста архіў
Даведнік абноўлена
Пра Брэст новае
Фотагалерэя 592
Мапы новае
Сэрвисы
Дыскусыйны форум
Вэб-камера он-лайн

Старонка: [1] 2 3 ... Апошняя »

31 Кастрычніка 2001
Польские учителя стажировались в Бресте

 В рамках республиканской программы "Белорусы всего мира" более десятка учителей белорусского языка, литературы, истории и культуры из польского города Гайновка повышали свой профессиональный уровень в Бресте. Занятия проводились на протяжении недели на базе областного института повышения квалификации, переподготовки руководящих кадров и специалистов образования.
В ходе своего пребывания на Брестчине польские белорусоведы посетили ряд школ областного центра, провели дискуссии с преподавателями филологического факультета Брестского государственного университета, обменялись опытом с коллегами из Дрогичинского и Ивановского районов. Они также детально познакомились с фольклорными традициями прибужского края, побывали в духовной семинарии и в Жировичском монастыре.

Крыніца: БелТА | Друкаваць | Абмеркаваць (0)

31 Кастрычніка 2001
Свабода слова - на ўліку

 Вышэйшы гаспадарчы суд Рэспублікі Беларусь не прыняў зыскавае заявы незалежнага тыднёвіка "Брестский курьер" да Міністэрства інфармацыі аб скасаваньні папярэджаньня, вынесенага газэце неўзабаве пасьля прэзыдэнцкіх выбараў.
За прычыну вынесенага незалежнаму выданьню папярэджаньня стаў надрукаваны ў адным са жнівенькіх нумароў зварот берасьцейскага абласнога штабу адзінага кандыдата ад дэмакрытчнае супольнасьці Ўладзімера Ганчарыка. Аўтары гэтага звароту выказвалі сваё абурэньне тэндэнцыйнасьцю асьвятленьня выбарчае кампаніі ў дзяржаўных мэдыях і патрабавалі "спыніць цкаваньне дэмакратычных кандыдатаў".
У Дзяржкамдруку, аднак, прынялі гэта за злоўжываньне свабодаю слова й афіцыйна папярэдзілі "Брестский курьер" пра недапушчальнасьць гэтакіх дзеяньняў, матывуючы тым, што зварот падпісаны лідэрамі абласных арганізацыяў грамадзкіх аб'яднаньняў і палітычных партыяў, якія не прайшлі дзяржаўнае рэгістрацыі ў мясцовых органах улады: у прыватнасьці, Аб'яднанае грамадзянскае партыі й Беларускае сацыял-дэмакратычнае партыі "Народная грамада".
Аднак рэдакцыя незалежнага штотыднёвіка не пагадзілася з высновамі чыноўнікаў і палічыла папярэджаньне неабгрунтаваным. Па-першае, зварот быў надрукаваны ў газэце ад імя берасьцейскага абласнога штабу адзінага кандыдата, пра што й паведамлялася ў пачатку тэксту: "Мы, прадстаўнікі берасьцейскага абласнога штабу адзінага кандыдата ад дэмакратычных сілаў на пасаду прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь Уладзімера Ганчарыка…".
Гэтакім чынам, атрымліваецца, што фізычныя асобы, якія падпісалі зварот, дзейнічалі не ад імя сваіх арганізацыяў, а толькі пазначылі сваю прыналежнасьць да іх. Да таго ж, згодна з артыкулам 18 Рэспублікі Беларусь "Аб палітычных партыях", арганізацыйныя структуры зарэгістраваных у краіне палітычных партыяў, якія не зьяўляюцца юрыдычнымі асобамі, не павінны праходзіць дзяржаўнае рэгістрацыі: ім дастаткова стаць на ўлік у мясцовых органах юстыцыі.
На падставе вышэйпералічаных фактаў рэдакцыя газэты "Брестский курьер" выставіла зыск супраць Міністэрства інфармацыі, у якое Дзяржкамдрук быў пераўтвораны Ўказам прэзыдэнта ад 24-га верасьня бягучага году. Аднак спадар Маркоўскі - судзьдзя Вышэйшага гаспадарчага суду Рэспублікі Беларусь, у які была накіравана зыскавая заява, вярнуў яе з прычыны таго, што падпісана яна не галоўным рэдактарам газэты "Брестский курьер", а дырэктарам таварыства з абмежаванай адказнасьцю гэтага друкаванага органа Мікалаем Аляксандравым.
Спадар Маркоўскі ж спасылаецца на артыкул 20-ы Закону Рэспублікі Беларусь "Аб друку і іншых сродках масавай інфармацыі", згодна зь якім інтарэсы рэдакцыі ў зносінах зь юрыдычнымі асобамі, а таксама й у судзе, прадстаўляе галоўны рэдактар. Між тым, спадар Аляксандраў, абраны дырэктарам таварыства, адначасова зьяўляецца й галоўным рэдактарам газэты "Брестский курьер".
Міхаіл Пастухоў, прафэсар права й кіраўнік Цэнтру прававой абароны СМІ пры Беларускай асацыяцыі журналістаў, назваў чыста фармальнымі тыя абставіны, на аснове якіх судзьдзя Вышэйшага гаспадарчага суду вярнуў зыскавую заяву незалежнага штотыднёвіка. Ён лічыць, што абмежаваньні на разгляд гэтае заявы павінны быць скасаваны. Тым часам рэдакцыя "Брестского курьера" зьбіраецца абскардзіць рашэньне суду.

Крыніца: Сяргей Місіюк, Radyjo Racyja | Друкаваць | Абмеркаваць (0)

31 Кастрычніка 2001
Вот приедет барин...

 Ожидается, что во время приезда Александра Лукашенко в Брест 9 ноября будет решен вопрос об отставке председателя Брестского горисполкома Геннадия Мосько и, возможно, новом назначении на этот пост.
Об этом БелаПАН сообщили информированные источники в Брестском облисполкоме. 26 октября на заседании горисполкома Геннадий Мосько сообщил о том, что он написал на имя председателя облисполкома заявление с просьбой освободить его от занимаемой должности. Формальным поводом к тому стали результаты проверки Комитета госконтроля (КГК) по Брестской области, касающиеся организации пассажирских перевозок в Бресте. Геннадий Мосько не пояснил причины своего решения об отставке, однако, поскольку оно было озвучено после заседания, по результатам проверок КГК, многие считают два этих обстоятельства взаимосвязанными. В разговоре с корреспондентом БелаПАН начальник управления организационно-кадровой работы Брестского облисполкома Александр Коледа отметил, что Геннадий Мосько назначался с согласия президента, а значит, на его увольнение также необходимо согласие главы государства. Пока Мосько продолжает исполнять обязанности главы брестской городской "вертикали". Александр Коледа также опроверг слухи о возможном назначении Геннадия Мосько директором ОАО "Брестгазоаппарат". Владелец контрольного пакета акций РАО "Газпром", по словам Коледы, продлил контракт с нынешним директором предприятия Михаилом Иоффе.

31 Кастрычніка 2001
На Брэстчыне становіцца менш здаровых цяжарных жанчын

 У Брэсцкай вобласці ў апошнія гады павялічваецца колькасць цяжарных жанчын, якія маюць розныя паталогіі. Да такога несуцяшальнага вываду прыйшлі медыкі Брэсцкага радзільнага дома. Паводле іх даных, у 1992 годзе колькасць здаровых парадзіх складала палавіну, а сёлета такіх налічвецца ўжо менш як 30 працэнтаў. Гэта адбіваецца і на павелічэнні прыроджаных захворванняў у дзяцей, што адзначаецца ў кожнага чацвёртага малыша, які з''явіўся на свет.
Напрыклад, у гэтым годзе ў 61 хворай на сіфіліс жанчыны нарадзіліся дзеці, у якіх выяўлена тая ж хвароба. Яшчэ 183 парадзіхі мелі іншыя захворванні, якія перадаюцца палавым шляхам. Статыстыка паказвае, што часцей сталі нараджаць наркаманкі. І ў некаторых малышоў, што з''явіліся на свет ад такіх маці, выяўлены прыметы залежнасці ад наркотыкаў. Але асаблівую трывогу ў медыкаў выклікае той факт, што ў гэтым годзе ў вобласці нарадзіліся трое дзяцей ад ВІЧ-інфіцыраваных маці.

Крыніца: Іван Кукса - БЕЛТА | Друкаваць | Абмеркаваць (0)

31 Кастрычніка 2001
Брестчане будут сотрудничать с ТАСИС

 Брестская область намерена принять участие в новом раунде заявок Программы содействия малым проектам приграничного сотрудничества ТАСИС. Об этом сообщил во время прошедшего 30 октября в городе над Бугом информационного семинара ТАСИС заместитель председателя Брестского облисполкома Николай Гордиевич. Сейчас областные структуры определяются ,по какому из трех основных направлений, связанных с утверждением демократических институтов, социальной программой или окружающей средой, будет направлена такая заявка.
По информации исполнительного директора координационного бюро программы ТАСИС в РБ Леонида Орлова, срок подачи заявок заканчивается 18 декабря. А всего в период с 1992 года в Беларуси реализовано 140 проектов в рамках этой программы общей стоимостью около 100 миллионов евро. Леонид Орлов считает, что за последнее время к удачным на Брестчине можно отнести два проекта по приграничному сотрудничеству. Реализация первого из них направлена на строительство таможенного терминала "Козловичи-2" и благоустройство пункта пропуска, а второй связан с мониторингом состояния реки Западный Буг. Сейчас в стадии заключения контрактов находится еще один поддеражнный проект по развитию сотрудничества между Брестской областью и соседним польским Бяльско-Подляским воеводством.

Крыніца: БелТА | Друкаваць | Абмеркаваць (0)

30 Кастрычніка 2001
На границе задержан российский автобус с контрабандой

 Целый иконостас обнаружили на погранпереходе "Варшавский мост" сотрудники таможни "Западный Буг". При досмотре туристического автобуса, следовавшего из Москвы в Германию, в ящиках для белья они нашли спрятанными 26 икон и два складня. Кроме того, в морозильной камере автобуса находилось 35 полукилограммовых банок черной икры. Всю эту контрабанду эксперты оценили более чем в три миллиона рублей. В отношении водителя автобуса таможенники составили два административных протокола, согласно которым он еще должен будет уплатить немалый штраф.

Крыніца: БелТА | Друкаваць | Абмеркаваць (0)

30 Кастрычніка 2001
Для четырех брестчан, из которых двое детей, несчастные случаи окончились смертельным исходом

 Никто не ожидал, что для приехавшего в гости в Брест к сестре 50-летнего жителя Краснодарского края этот визит окажется последним.
Как сообщили корреспонденту БЕЛТА в пресс-службе УВД, 27 октября родственники решили навести порядок на могиле бабушки на городском кладбище. При спиливании веток большого дерева у этой могилы и произошел несчастный случай, окончившийся для гостя трагически. В этот же день 29-летний грузчик являющегося резидентом свободной экономической зоны "Брест" совместного предприятия "Блэк рэд вайт" самовольно сел за руль электропогрузчика, не справился с управлением и также погиб.
Большое горе принесла минувшая суббота и еще для двух семей - из поселка Беловежский Каменецкого района и Бреста. В первом случае на девятилетнего мальчика из погрузчика упал фундаментный блок. Через сутки ребенок умер в Высоковской больнице. А в Брестскую областную больницу был доставлен еще один 9-летний мальчик с сильной травмой черепа. Он упал с крыши магазина "1000 мелочей". И тут врачи были бессильны.

Крыніца: БелТА | Друкаваць | Абмеркаваць (0)

30 Кастрычніка 2001
Камерсанты перабіваюць цану дзяржавы

 Як адзначыў намеснік старшыні Брэсцкага аблвыканкама Эдуард Сакалоў, асноўныя прагнозныя паказчыкі выканалі 70% прадпрыемстваў рэгіёна. На 1 кастрычніка запасы гатовай прадукцыі на складах знізіліся на 18% у параўнанні з адпаведным перыядам мінулага года. Разам з тым 60% стратаў па вобласці прыпадае на прамысловыя прадпрыемствы. У грашовым выражэнні гэта складае 13,4 мільярда рублёў.
Брэсцкая вобласць не выканала два з дзесяці прагнозных паказчыкаў — па росце аб’ёмаў прадукцыі сельскай гаспадаркі і тэмпах росту платных паслугаў. Што да сельскай гаспадаркі, то ў цэлым, сказаў Сакалоў, маюць месца станоўчыя зрухі як у жывёлагадоўлі, так і ў раслінаводстве. Аднак сёлета прагнозныя паказчыкі не выкананыя з-за зніжэння аб’ёмаў вытворчасці бульбы, збожжа і агародніны. Як лічаць у аблвыканкаме, дрэнна праводзіцца закупка маладняку ў насельніцтва — закуплена ўсяго 48% ад плана. Актывізаваліся камерсанты, таму сельскія жыхары прадаюць ім маладняк па больш высокіх цэнах.
На сельскую гаспадарку прыпадае і большая частка даўгоў па зарплаце. Паводле звестак на 26 кастрычніка, яны склалі 762 мільёны рублёў, 741 мільён з іх — даўгі працаўнікам сяла.

Крыніца: Валянціна КАЗЛОВІЧ, Наша Свабода | Друкаваць | Абмеркаваць (0)

30 Кастрычніка 2001
Страйк здабыў адтэрміноўку

 Сваімі пагрозамі «нарабіць шуму» брэсцкія гандляры дробнаштучным таварам дамагліся ад гарадской улады часовай адтэрміноўкі гігіенічнай рэгістрацыі абутку, адзення, кавы, рыбных кансерваў і г.д. Забарона накладзеная толькі на продаж без талона якасці дзіцячых цацак.
Праўда, супярэчлівы між прадстаўнікамі ўлады і гандлёвым людам канфлікт даў нараджэнне мясцовай ініцыятыве аб заснаванні так званага сертыфікату даверу між прадаўцом і пакупніком. Паперу з прозвішчам, датай, назвай тавару і яго коштам можа атрымаць кожны, хто робіць пакупку. Хаця гэта і прымітыўная форма абавязацельстваў, але многія лічаць, што яна лепш, чым новы скачок коштаў з-за неабходнасці ўключаць у іх суму за гігіенічную рэгістрацыю. Нагадаем, зараз яна складае ад 2.000 рублёў за кожную рэч на паліцы.

Крыніца: Надзея СВЯТЛІЧНАЯ, Наша Свабода | Друкаваць | Абмеркаваць (0)

30 Кастрычніка 2001
Дырэктыва на звальненні

 Калгасную працу на адміністрацыйных пасадах мусяць страціць зараз на Брэстчыне 2.600 спецыялістаў з сярэднетэхнічнай і вышэйшай адукацыяй. Гэту лічбу арыфметычным метадам вызначылі ў аблвыканкаме паводле дэклараванага «зверху» скарачэння персаналу ўпраўленцаў да 10 %. У тэлефанаграме, дасланай на месцы, патрабуецца правесці кампанію звальненняў дзеля эканоміі заработнай платы і транспартных выдаткаў. Сацыяльныя гарантыі захоўваюцца ў выпадку пераходу дыпламаваных спецыялістаў на шараговую працу на фермах ці ў паляводстве.
Чарговы кадравы ператрус, аднак, набыў фармальны характар, бо шмат якія канторскія пасады існавалі толькі ў штатным раскладзе, а іншыя былі запоўненыя па сумяшчальніцтве. Нельга прызнаць удалым і прапагандуемы дзеля прыкладу іншым досвед Пінскага райвыканкама, які, сапраўды, дамогся скарачэння 130 чалавек з пасадаў у калгасах. Тут нават ахвотнікі з іх ліку стаць фермерам ужо не паспеюць да вясны атрымаць зямлю і банкаўскія крэдыты.

Крыніца: Галіна БАРАВАЯ, Наша Свабода | Друкаваць | Абмеркаваць (0)

Старонка: [1] 2 3 ... Апошняя »


Сopyright © 1999 - 2008 BrestOnline. Усе правы абаронены.
Некаторыя матэр'ялы пададзены толькі па-ангельску.Зваротная сувязь
угору

ByBanner Vitebsk.net CDBrest.com -Internet Store Radio Racyja Brest Forums from CDBrest.com Trade Union movement in Belarus Dinamo Brest Internet Store Brest BOLSHOI - Best Cinema in Brest Rambler's Top100 City of Borisov - unofficial website Productov.net - internet version of Gastranom Дранiкi Belarusian Rating Top 100  09.OPEN.BY