click here to VIEW OVER 350 PHOTOS ABOUT BREST
english version english version
 Прывітанне, Госць Iмя: Пароль:   Зарэгістравацца Забыліся пароль?
Навігатар сайту
Пачатак
Навіны з Брэста архіў
Даведнік абноўлена
Пра Брэст новае
Фотагалерэя 592
Мапы новае
Сэрвисы
Дыскусыйны форум
Вэб-камера он-лайн

Старонка: [1] 2 3 ... Апошняя »

31 Студзеня 2001
Папярэджаньне незалежнай газэце "Брестский курьер"

 Рэдакцыя незалежнай газэты "Брестский курьер" атрымала папярэджаньне Дзяржкамдруку за парушэньне Закону "Аб друку ды iншых сродках масавай iнфармацыi". Гэта другое папярэджаньне сёлета, таму ўлады могуць распачаць закрыцьцё газэты.
Першае сёлета папярэджаньне газэта "Брестский курьер" атрымала адразу па калядных сьвятах. Дзяржкамдрук абвiнавацiў рэдакцыю ў тым, што яна не паведамiла ў вызначаны законам тэрмiн пра зьмену свайго юрыдычнага адрасу.
Галоўны рэдактар газэты Мiкалай Аляксандраў заявiў, што гэтага не зрабілі з тэхнiчных прычынаў, бо выданьне рыхтуе дакумэнты для перарэгiстрацыi. Пасьля перарэгістрацыі рэдакцыя якраз плянавала афiцыйна паведамiць Дзяржкамдруку пра новае месца свайго знаходжаньня.
31 студзеня "Брестский курьер" атрымаў яшчэ адзiн лiст з гэтай дзяржаўнай установы, у якiм паведамляецца, што рэдакцыi далі другое папярэджаньне. Цяпер газэту абвiнавачваюць у парушэньнi 5 артыкулу Закона аб друку.
Пункт 9 артыкулу 5 Закону аб друку сьцьвярджае, што нельга выкарыстоўваць сродкі масавай iнфармацыi для распаўсюду iнфармацыi ад iмя палiтычных партыяў, прафэсiйных саюзаў ды iншых грамадзкiх абьяднаньняў, якiя не прайшлi дзяржаўнай перарэгiстрацыі.
Увагу чыноўнiкаў Дзяржкамдруку прыцягнула газэтная публiкацыя пра паседжаньне Каардынацыйнай рады "Рэгiянальная Беларусь", якое адбылося ў Берасьцi ў лiстападзе мiнулага году. Лiст Дзяржкамдруку паведамляе, што "Рэгiянальная Беларусь" не зарэгiстраваная ва Ўпраўленьнi юстыцыi Берасьцейскага аблвыканкаму, а таму матэрыялам пра паседжаньне Каардынацыйнай рады газэта нiбыта парушыла закон.
Рэдакцыя "Брестского курьера" ня згодная з гэтай высновай i мае намер абскардзiць вынесенае газэце папярэджаньне праз Найвышэйшы гаспадарчы суд Беларусi. У рэдакцыi лiчаць, што сваёй публiкацыяй газэта не распаўсюджвала зьвестак ад iмя якiх-небудзь палiтычных партыяў цi грамадзкiх аб'яднаньняў, а толькi паведамляла пра падзею.
Кiраўнiцтва "Брестского курьера" не выключае, што сапраўдная прычына дадзеных папярэджаньняў iншая. Напярэдаднi важных палiтычных падзеяў улады спрабуюць пазбавiцца адной з самых масавых незалежных рэгіянальных газэтаў. Цяпер, пасьля другога папярэджаньня, Дзяржкамдрук мае падставы iнiцыяваць працэдуру закрыцьця згаданай газэты.
Супрацоўнікі "Брестского курьера" сьцьвярджаюць, што гатовыя да такога разьвiцьця падзеяў i абяцаюць, што не пакінуць берасьцейскiх чытачоў без незалежнага выданьня.

Алег Супрунюк, "Радые Свабода"

31 Студзеня 2001
Brestsky Kuryer receives warning for publishing information

 The Belarusian State Committee on the Press has issued an official warning to the Brest-based private weekly Brestsky Kuryer for an article about the coordinating council "Regional Belarus," which is not registered with the justice authorities. Regional Belarus is led by Semyon Domash, one of the potential single candidates from the united opposition in this year's presidential election. Belarus' media law bars newspapers from publishing information signed by unregistered organizations. The newspaper intends to contest the warning in court, Nikolai Aleksandrov, Brestsky Kuryer editor-in-chief, told BelaPAN on Wednesday. Brestsky Kuryer has received two warnings in 2001. The first one was issued for its failure to promptly inform the authorities about its new legal address. Two warnings in one year allow the State Press Committee to initiate court proceedings for closing down the publication.

31 Студзеня 2001
В Бресте задержан гражданин Словакии

 Сотрудники брестской милиции задержали 29 января гражданина Словакии, который стрелял в местного жителя из газового пистолета. Как сообщили БЕЛТА в пресс-службе МВД, о происшествии заявил работник местной железной дороги. Он сообщил, что в фойе общежития по улице Скрипникова неизвестный дважды выстрелил в него из газового пистолета. Оперативники установили, что преступление совершил словак, приехавший по частному приглашению в Брест из немецкого Кобленца. Кроме незарегистрированного газового пистолета у гостя изъято три патрона и столько же детонаторов и запалов, а также 40 килограммов химического порошка для изготовления пиротехнических изделий. Ведется следствие.

31 Студзеня 2001
Почти все население Дивина пострадало от неизвестной инфекции

 Эпидемиологи еще не дали окончательный ответ на вопрос: какая хворь уложила в постель почти все население деревни Дивин Кобринского района, хотя по клиническим признакам заболевание похоже на грипп. Ежедневно с жалобами на недомогание к медикам обращаются 60 - 70 человек. Как сообщает "Вечерний Брест", столь мощный эпидподъем в отдельном населенном пункте некоторые специалисты объясняют неиммунностью населения. В течение последних лет грипп обходил дивинцев стороной, по этой причине организм и потерял сопротивляемость к болезни. Для полноты картины медикам необходимо изучить эпидемиологическую ситуацию в сопредельном регионе Украины. Это единственный подобный очаг заболевания в Брестской области.(БДГ)

30 Студзеня 2001
Атрута – са сталоўкі

 З дыягназам таксікаінфекцыі, выкліканай патагенным стафілакокам, у Баранавічах шпіталізаваныя 14 навучэнцау ПТВ-61. Яшчэ 6 іхніх аднагодкаў атрымалі медычную дапамогу на месцы, калі яны шматразова ванітавалі. Такі сумны вынік абедзеннага харчавання ў сталоўцы вучэльні, якую абслугоўвае арэнднае прадпрыемства гарадскога грамадскага харчавання.
Галоўны санітарны ўрач Брэсцкай вобласці Валянціна Качан паведаміла, што ўспышку інфекцыі выклікала ялавічына з кухонных запасаў, на якія скончыўся тэрмін захоўвання. Эпідэмічнае расследаванне гэтага пагражае жорсткімі дысцыплінарнымі і штрафнымі пакараннямі як кулінараў, так і іх кіраўнікоў.

Надзея СВЯТЛІЧНАЯ, "Наша Свабода"

30 Студзеня 2001
Кульбіты ва ўладзе за месца ў «палаце»

 41-гадовы берасцейскі чыноўнік Аляксандр Працэвіч ужо ў трэці раз імкнецца стаць дэпутатам. Яшчэ ў лістападзе 1996 года дырэктар берасцейскай СШ №30 апынуўся ў ліку няўдачнікаў з-за таго, што вынікі выбараў у Вярхоўны Савет былі ануляваны. Праўда, удзел у гонцы з праграмай на вернасць Лукашэнку прынёс яму пасаду намесніка старшыні гарвыканкама.
15 кастрычніка 2000 года насельніцтва Брэста ў большасці сваёй байкаціравала выбары, а ад тых, хто прыйшоў, А.Працэвіч атрымаў 22.177 «чорных шароў» супраць.
Недаверу землякоў, аднак, чыноўнік супрацьпаставіў сілу ўлады. Са сваёй пасады намесніка старшыні гарвыканкама ён нечакана «перакульваецца» ніжэй – у гарадскі аддзел адукацыі, намеснікам загадчыка. Там неўзабаве «падседзеў» шэфа, і зараз А.Працэвіч – уладар усёй школьнай арміі ў 300-тысячным горадзе, якая паслухмяна вышыхтавана пад сцягі і лозунгі кульбітнага вертыкальшчыка.

Надзея СВЯТЛІЧНАЯ, "Наша Свабода"

30 Студзеня 2001
Берасцейскую «Вежу» не разбураць

 Дадатковыя звесткі з’яўляюцца зараз па факце рабаўніцтва ў ноч з 26 на 27 студзеня камп’ютэрнай тэхнікі ў офісе Берасцейскага цэнтра падтрымкі грамадскіх ініцыятываў «Вежа».
Як паведаміла кіраўнік цэнтра Іна Кулей, пасля 2 дзён фармальна-маруднага следства, зараз міліцэйскія асочнікі больш дасканала і пільна вывучаюць на месцы сляды ўзлому і выкрадання 6 камп’ютэраў, прынтэра, мадэма, сканера і факса. Гэта абнадзейвае, хаця сябры цэнтра, па словах Іны Кулей, схільныя лічыць, што рабаўніцтва, як і ў папярэдніх 4 выпадках у іншых інфармацыйных цэнтрах Беларусі, было заказным і спланаваным.
Берасцейская «Вежа» падтрымлівае выданні малога накладу ў рэгіёне, якія не абыходзяць увагай цяперашнюю кампанію давыбараў у «палатку». Акрамя таго, цэнтр мае ва ўсіх трох акругах абласнога горада сваіх незалежных наглядальнікаў. Магчыма, што была дадзена каманда паслабіць гэтую сілу.
Тым часам «Вежа» працягвае працу, і ў офіс сюды людзей стала прыходзіць яшчэ болей, чымсьці да рабаўніцтва.

Мікола НЯЗЛОМНЫ, "Наша Свабода"

30 Студзеня 2001
"Свободная зона" ў няволі

 Управа ў справах друку Берасьцейскага абласнога выканаўчага камітэту днямі забараніла выдаваць дадатак "Свободная зона" да рэгіянальнае газэты "Брестский курьер". У дадатку была зьмешчана інфармацыя на эканамічную тэматыку. Аднак у Берасьці шырылася пагалоска, што прычынаю забароны сталася надрукаваньне ў "Свободной зоне" мэдычнага дыягназу Аляксандру Лукашэнку.
Першы выпуск "Свободной зоны" быў прысьвечаны праблемам бізнэсу, прадпрымальніцтва й эканомікі Берасьцейшчыны. Аніякіх "крамольных" матар'ялаў у выпуску не было. Я гутару зь Мікалаем Аляксандравым, галоўным рэдактарам газэты "Брестский курьер".
В.М.: - Пры якіх акалічнасьцях быў забаронены друк дадатку да вашае газэты?
М.А.: - Мы подготовили все необходимые бумаги для типографии, и все шло нормально, спокойно, ритмично, а за полчаса до того, как отправлять газету вместе со вкладышем в печать, вдруг раздается звонок из типографии: "Мы не можем напечатать - у вас нет договора". Ежели бы они нам сказали заранее, да хотя бы за два часа до этого, что договор нужен, - то, разумеется, мы бы предоставили им все необходимое. Но за полчаса до печатного цикла уже не было руководства в типографии - с кем же заключать договор?! Как мы потом выяснили, инициатива не печатать исходила от Управления по печати облисполкома, а персонально - от начальника управления Георгия Степановича Томашевича. Полосы оказались у него, и несколько часов кабинет его был закрыт, пленки с набранными материалами путешествовали по кабинетам облисполкома. Их не устроило название газеты - "Свободная зона". В предверии президентских выборов они не захотели выпускать на рынок прессы Брестской области новое, независимое от них, издание. На следующий день мы отпечатали эту газету в Минске безо всяких препятствий отдельным изданием, а не в качестве вкладыша.
В.М.: - Скажэце, калі ласка, а якая "крамольная" інфармацыя зьмяшчалася ў дадатку "Свободная зона"?
М.А.: - Абсолютно никакой. Было интервию с председателем Союза предпринимателей Брестской области Николаем Деменчуком, материал о сотрудничестве бизнеса Польши и Беларуси. Мы освободили этот вкладыш от политики.
Забарона на друк "Свободной зоны" дзіўным чынам супала з абрабаваньнем берасьцейскага рэсурсавага цэнтру "Вежа". На думку Мікалая Аляксандрава, гэта невыпадковае супадзеньне.
М.А.: - "Вежа" ведь занималась изданием бюллетеней независимых… Есть здесь аналогии определенные. В ограблении "Вежы" ведь много странного…
В.М.: - Як Вы думаеце, забарона "Свободной зоны" - гэта ініцыятыва берасьцейскіх уладаў або гэта загад зь Менску?
М.А.: - Чиновная среда ведь очень чутка к разным веяниям, которые откуда-то исходят. Я не могу ответить утвердительно, что созванивались, дескать, с Минском, с Администрацией президента или какими-то службами, которые курируют Брестскую область. Может быть, это инициатива и местной власти.
Берасьцейская вэртыкаль пачала актыўна рыхтавацца да прэзыдэнцкіх выбараў. Неўзабаве можна чакаць чарговых дзеяньняў як цэнтральнае ўлады, гэтак і рэгіянальных вэртыкаляў на абмежаваньне свабоды слова й дзейнасьць грамадзкіх арганізацый. Ад супрацьстаяньня рэжыму й нешматлікіх астраўкоў свабоднага грамадзтва, відавочна, не ўхіліцца.

Віктар Мухін, "Радые Рацыя"

29 Студзеня 2001
Моладзь актывізуецца

 Напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў назіраецца значная актывізацыя ў маладзёжным асяродку. Днямі на рэгіянальным узроўні прайшлі адразу два важныя маладзёжныя форумы. У вёсцы Брашэвічы на Брэстчыне прадстаўнікі маладзёжных арганізацыяў вобласці выпрацавалі праграму сумесных дзеянняў, канчатковая мэта якой – мабілізаваць і заахвоціць моладзь прыйсці на выбары. Удзел у сустрэчы, арганізаванай Цэнтрам рэгіянальнага супрацоўніцтва з Белаазёрска пры падтрымцы Брэсцкага цэнтра «Вежа», узялі прадстаўнікі 14 арганізацыяў з 8 раёнаў. Маладзёжныя лідэры падпісалі «Пагадненне пра супрацоўніцтва», у якім задэкларавалі намер змагацца за незалежнасць краіны. Першачарговай задачай, безумоўна, абвешчаная мабілізацыя моладзі на прэзідэнцкую гонку. Падобныя сустрэчы, як і інфармацыйны абмен, мусяць стаць пастаяннымі для рэгіёна.(Наша Свабода)

29 Студзеня 2001
Працяг справы пра выставу "Каты й ахвяры"

 1.300 подпісаў грамадзянаў сабраныя ў Берасьці пад зваротам аднавіць выставу "Каты й ахвяры", зачыненую 27 студзеня рашэньнем Берасьцейскага Гарвыканкаму. Улады зьвярнулі ўвагу на выставу пасьля таго, як адной з маладых наведніц стала млосна, - выйшла вуснае распараджэньне зачыніць экспазыцыю. Арганізатары не падпарадкаваліся - і тады выстава была зачыненая распараджэньнем гарвыканкаму. Улічваючы цікавасьць да выставы, ейныя арганізатары зьвярнуліся да ўладаў гораду з просьбаю аднавіць дзейнасьць экспазыцыі.


Старонка: [1] 2 3 ... Апошняя »


Сopyright © 1999 - 2008 BrestOnline. Усе правы абаронены.
Некаторыя матэр'ялы пададзены толькі па-ангельску.Зваротная сувязь
угору

ByBanner Vitebsk.net CDBrest.com -Internet Store Radio Racyja Brest Forums from CDBrest.com Trade Union movement in Belarus Dinamo Brest Internet Store Brest BOLSHOI - Best Cinema in Brest Rambler's Top100 City of Borisov - unofficial website Productov.net - internet version of Gastranom Дранiкi Belarusian Rating Top 100  09.OPEN.BY