click here to VIEW OVER 350 PHOTOS ABOUT BREST
english version english version
 Прывітанне, Госць Iмя: Пароль:   Зарэгістравацца Забыліся пароль?
Навігатар сайту
Пачатак
Навіны з Брэста архіў
Даведнік абноўлена
Пра Брэст новае
Фотагалерэя 592
Мапы новае
Сэрвисы
Дыскусыйны форум
Вэб-камера он-лайн

Старонка: [1] 2 3 ... Апошняя »

30 Верасьня 2000
Уладзе патрэбны грошы

 У пятніцу, 29 верасьня, з 17-00 па 18-00 гадзін, каля паўсотні бусаў прыватных таксічак арганізаванай калёнай з запаленымі фарамі і ўключанай аварыйнай сігналізацыяй праехалі па цэнтральных вуліцах Брэста.

Вадзіцелі такім чынам выказвалі пратэст у адказ на патрабаванні ўладаў устанаўліваць у бусе лічыльнікі, дзеля татальнага канролю іхніх даходаў і будучай зачэпкі кантралюючых органаў у парушэнні касавый дысцыпліны. У цяперашні час вадзіцелі плоцяць падаткі ў цвёрдых сумах і зачэпак каб іх штрафаваць ва уладаў няма. Таму ўлады прыдумалі такі ход.

29 Верасьня 2000
Hесанкцыянаваны пiкет у Берасьцi

 

У Берасьцi адбыўся несанкцыянаваны пiкет, удзельнiкi якога заклiкалi жыхароў гораду адмовiцца ад удзелу ў выбарах у гэтак званую «Палату прадстаўнiкоў». Адначасова берасьцейцам нагадалi пра маючы адбыцца «Марш свабоды-3» i прапанавалi далучыцца да згаданай акцыi.
Пiкет адбыўся на вулiцы Савецкай у цэнтры Берасьця i быў заўважаны мясцовымi жыхарамi. Удзельнiкi акцыi распаўсюджвалi ўлёткi з заклiкамi да суайчыньнiкаў няўдзельнiчаць у восеньскiх выбарах, а таксама адмысловыя выпускi газэтаў «Рабочы», «Народная Воля» i «Наша Свабода», прысьвечаныя байкоту гэтых выбараў.

Працяг на Радыё Свабода.

28 Верасьня 2000
Рядовой житель Бреста бросил вызов облисполкому

 

Рабочий брестского завода "Цветотрон" Григорий Варвашевич предъявил иск к Брестскому облисполкому о возмещении материального и морального ущерба, связанного с увеличением тарифов на горячее водоснабжение.

Фактически это первый за последнее время случай, когда обычный налогоплательщик в качестве народного заступника решил потягаться с областной "вертикалью". Жилец, семья которого проживает в 4-комнатной квартире, в данном случае указал на нарушение Закона "О защите прав потребителей", которое выразилось в том, что с него и членов его семьи в мае-июне с.г. удержали лишние деньги - за горячее водоснабжение квартиры.
Как это получилось? Оказывается, задним числом, еще 30 мая, Брестский облисполком своим распоряжением (N 273-р) постановил, что, начиная с 15 мая, стоимость одной гигакалории тепла, отпускаемой населению на горячее водоснабжение и отопление, составляет Byb 3675, то есть в 8,2 раза больше, чем было до того. Таким образом, вроде как взбесился тариф за горячее водоснабжение. Видимо, пойти на этот рискованный шаг областную власть, которую с марта с.г. возглавил Василий Долголев, заставила непростая ситуация с исполнением областного бюджета. В то время (по состоянию на начало мая) его доходы были исполнены только на 22,3% при нормативе 33,3%, то есть задолженность бюджета в середине мая составила почти Byb 2 млрд. Ждать ликвидации дефицита бюджета за счет заработавших заводов пришлось бы до второго пришествия. И тогда в облисполкоме решили поправить положение дел за счет кошелька рядовых налогоплательщиков

27 Верасьня 2000
Нельга: ні прыехаць, ні судзіцца

 Суд у Берасьці па справе дэпартаванага сьвятара Зьбігнева Караляка адбудзецца, калі ўлады дазволяць яму перасячы мяжу. На 27 верасьня прызначанае пасяджэньне суда Ленінскага раёна Берасьця, на якім будзе разглядацца скарга ксяндза касцёла Узьвіжаньня Сьвятога Крыжа Зьбігнева Кароляка, дэпартаванага беларускімі ўладамі. Нагадаем, што сёлета ўладам удалося выдварыць за межы Беларусі апальнага ксяндза, які карыстаўся вялікай папулярнасьцю ў прыхаджанаў. Грамадзянін Польшчы Зьбігнеў Кароляк з красавіка спрабуе аспрэчыць два адміністрацыйныя спагнаньні, накладзеныя на яго начальнікам Ленінскага РАУС Брэста Аркадзем Касьцючыкам за парушэньне правілаў знаходжаньня на тэрыторыі Беларусі замежных грамадзянаў. Прадстаўнікі суда прынцыпова патрабуюць прысутнасьці Кароляка на судовым пасяджэньні 27 верасьня. Юрыст Ігар Кабалік заявіў, што яўка Кароляка ў суд немагчымая, пакуль дзейнічае пастанова аб дэпартацыі. Разам з тым, на днях юрыст выехаў у Польшчу, каб разам з Каролякам прыехаць да польска-беларускай мяжы: спроба яе перасячы, каб зьявіцца ў суд, Каролякам будзе ўсё ж прадпрынятая.

Па матэр'ялах Радыё РАЦЫЯ

27 Верасьня 2000
Івацэвіцкі мауглі

 Жывым, цэлым і здаровым быў знойдзены ў другой палове дня 26 верасня згубіўшыся ў мінулую суботу ў лесе каля вескі Жытлін Івацэвіцкага раёну хлопчык, якому ў лістападзе будзе толькі два гады. Толькі на чацверты дзень, прабыўшы ў густой і забалочанай лясной дзялянцы 73 гадзіны, Віця Кузьменя выйшаў насустрач салдату Паўлу Кусцінскаму, які разам з сябрамі шукаў дзіця.
Пошук згубіўшагася дзіцяці шоў не спыняючыся цягам чатырох дзён пад кіраўніцтвам начальніка Івацэвіцкага РАУС Івана Ладыгі. 26 верасня ў ім прыняло ўдзел ужо 80 чалавек. Дзіўна тое, што хлопчык быў знойдзены за некалькі сотняў метраў ад таго мейсца, дзе згубіўся. і дзе быў абгледжаны кожны куст. Віця быў абсалютна здаровым, але галодным і троху абадраны галінамі, прв тым, што тэмпература ўначы апускалася да дзвух ступняў мароза.
Згубіўся Віця Кузьменя ў першай палове дня 23 верасня, калі разам з бацькам на матацыкле приыехаў у лес. Бацька вырашыў пасабіраць грыбоў, а малога аставіў ненадоўга каля матацыкла. Калі вярнуўся, дзіцяці побач ужо не было. Ен тады зьвярнуўся ў міліцыю, пасля чаго адразу пачаліся пошукі. І хаця кожны новы дзень узмацняў трывогу за лёс хлопчыка, бацькі і ўсе, хто ўдзельнічаў у пошуках, не гублялі надзеі.
Гэты выпадак не аставіла абыякавымі шматлікіх жыхароў рэспублікі, якія званілі ў райаддзел міліцыі, раілі, як лепей весці пошукі. Былі нават званкі са спачуваннямі да бацькоў. На шчасце, на гэты раз найгоршага не адбылося.
Зараз івацэвіцкі мауглі знаходзіцца ў раённай бальніцы на абследаванні.

27 Верасьня 2000
Адкрыта сядзіба Генеральнага консульства Польшчы ў Брэсце

 Займаўшае да гэтага адзін паверх будынку па вуліцы Куйбышава ў Брэсце Генеральнае Консульства Польшчы прыкметна расшырыла свае ўладанні. Мясцовыя ўлады перадалі гэтай рэгіянальнай дыпламатычнай місіі ўвесь будынак, які пасля праведзенай рэканструкцыі быў урачыста адкрыты 27 верасня. Цяпер у абноўленай сядзібе Консульства створаны ўсе ўмовы дзеля эфектыўнай працы. У адбыўшыхся з гэтае нагоды ўрачыстасцях прынялі ўдзел старшыня Брэсцкага аблвыканкама Васіль Даўгалёў, кіраўніцтва суседняга Люблінскага ваяводства, прадстаўнікі знешнепалітычнага ведамства Польшчы.

27 Верасьня 2000
"Пагроза для дзяржавы"

 Васіль Андрасюк з праваабарончай арганізацыі "Вясна" быў арыштаваны ў Брэсце 26 верасня за распаўсюджванне газеты, што заклікала байкатаваць кастрычніцкія "парламянцкія выбары".
Сп. Андрасюк прасядзеў дзве гадзіны ў пастарунку. Міліцыя канфіскавала ў яго 67 копіяў газеты "Рабочы". Актывіст праваабарончага руху цяпер павінен заплаціць штраф за "распаўсюджванне матэр'ялаў, якія ўяўляюць пагрозу для дзяржавы, публічнага парадку, правоў і інтарэсаў грамадзянаў"

27 Верасьня 2000
ОКОЛО ДЕСЯТИ ХОЗЯЙСТВ МАЛОРИТСКОГО РАЙОНА БРЕСТСКОЙ ОБЛАСТИ ПОСТРАДАЛО ОТ НАШЕСТВИЯ ВОЛКОВ

 Об этом сообщил Интерфаксу начальник Малоритского общества охотников и рыболовов Иван Шумшовец. Он отметил, что теперь, согласно распоряжению райисполкома, на колхозных фермах этого района вместе со сторожами несут круглосуточную вахту охотники. А бригады местного общества охотников и рыболовов намерены устраивать облавы на хищников. По словам Ивана Шумшовца, в колхозах "Малоритский", "40 лет БССР", "Победа" и других хозяйствах не досчитались в этом месяце по одному, а то и по два теленка. Личные хозяйства и жители района от серых хищников, к счастью, не пострадали. Иван Шумовец считает, что заметное увеличение количества волков произошло из-за того, что долгое время их не отстреливали. Ранее за отстрел хищников охотникам давали премии, а вот в последнее время власти этого уже не делали. Сейчас местное руководство решило снова премировать охотников, сообщил Иван Шумовец.

26 Верасьня 2000
КІРАЎНІК БРЭСЦКАГА АДДЗЯЛЕННЯ БХК А.ЛЯЎКОВІЧ НАВАЖАНЫ БАЙКАТАВАЦЬ ВЫБАРЫ Ў АКРУЗЕ, ДЗЕ ЯМУ АДМОВІЛІ Ў РЭГІСТРАЦЫІ

 

Кіраўнік Брэсцкага аддзялення Беларускага Хельсінкскага камітэта, старшыня рэгіянальнага аддзялення Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Народная Грамада), дацэнт Брэсцкага дзяржуніверсітэта Анатоль Ляўковіч наважаны праводзіць "блакаду акругі", у якой яму адмовілі ў праве быць кандыдатам у дэпутаты.
Ляўковіч, разам з васьмю прэтэндэнтамі на мандат у парламенце, мусіў балаціравацца кандыдатам у дэпутаты па Брэсцкай-Цэнтральнай акрузе № 2, аднак акруговая выбарчая камісія адмовіла яму ў рэгістрацыі. Скарга Ляўковіча ў Цэнтрвыбаркам на неабгрунтаванасць адмовы ў рэгістрацыі не была задаволена, а днямі Вярхоўны суд Беларусі вынес канчатковы вердыкт - Ляўковіча не рэгістраваць. Прычын адмовы ў рэгістрацыі некалькі: у акруговай выбарчай камісіі былі прэтэнзіі да працы ініцыятыўнай групы: знойдзены парушэнні ў падпісных лістах. Аднак самым галоўным аргументам супраць рэгістрацыі стаў няўказаны Ляўковічам у дэкларацыі даход у суме 882 рублі за лекцыю ў недзяржаўным тэхнікуме бізнесу і права.

У размове з карэспандэнтам БелаПАН Анатоль Ляўковіч заявіў: "Фактычна выбаршчыкі маёй акругі пастаўлены ва ўмовы, калі іх пазбаўляюць выбару - члены акруговай выбарчай камісіі самі і за ўсіх вырашылі, каго вылучаць і падтрымліваць. Яны выказалі недавер не Ляўковічу, а тым 7,5 тысячы грамадзян, якія падпісаліся за маё вылучэнне ў якасці кандыдата ў дэпутаты". На думку Анатоля Ляўковіча, нельга лічыць нармальным і той факт, што акруговую выбарчую камісію ўзначальвае галоўны тэхнолаг ААТ "Дываны Брэста", паколькі прадпрыемства вылучыла свайго кандыдата на выбары.

Анатоль Ляўковіч мае намер звярнуцца да сваіх патэнцыяльных выбаршчыкаў з заклікам байкатаваць выбары. Якія яшчэ дзеянні будуць прадпрымацца для "блакады акругі", Ляўковіч не канкрэтызаваў.
Валянціна КАЗЛОВІЧ, БелаПАН.

25 Верасьня 2000
"БрэстБытХім" стаў расейскім

 22 верасня на ААА "Брэсцкі завод бытавой хіміі" адбыўся надзвычайны сход акцыянераў. Расійскі акцыянер прадпрыемства, фірма "Ост-Вест корпорэйшн", здолела прад'явіць на ім кантрольны пакет акцыяў "Брэстбытхіма". У агульнай колькасці, у выніку мэтанакіраванай скупкі акцыяў працоўнага калектыву, да сходу "ОВК" валодала каля 53% каштоўных папераў заводу. Першым крокам новых акцыянераў "Брэстбытхіма" стала зняцце ў прысутнасці прадстаўнікоў гарадской адміністрацыі старой дырэкцыі заводу на чале з Ірынай Галімавай. Дарэчы, знаходзячыся ў запланаваным адпуску, яна ўсе ж такі зьявілася 22 верасня на заводзе. Але толькі для таго, каб канчаткова развітацца з ім. А заменіць яе на пасадзе дырэктара "Брэстбытхіма", хутчэй за ўсе, ужо раней займаўшы яе Уладзімір Салавей.


Старонка: [1] 2 3 ... Апошняя »


Сopyright © 1999 - 2008 BrestOnline. Усе правы абаронены.
Некаторыя матэр'ялы пададзены толькі па-ангельску.Зваротная сувязь
угору

ByBanner Vitebsk.net CDBrest.com -Internet Store Radio Racyja Brest Forums from CDBrest.com Trade Union movement in Belarus Dinamo Brest Internet Store Brest BOLSHOI - Best Cinema in Brest Rambler's Top100 City of Borisov - unofficial website Productov.net - internet version of Gastranom Дранiкi Belarusian Rating Top 100  09.OPEN.BY