click here to VIEW OVER 350 PHOTOS ABOUT BREST
english version english version
 Прывітанне, Госць Iмя: Пароль:   Зарэгістравацца Забыліся пароль?
Навігатар сайту
Пачатак
Навіны з Брэста архіў
Даведнік абноўлена
Пра Брэст новае
Фотагалерэя 592
Мапы новае
Сэрвисы
Дыскусыйны форум
Вэб-камера он-лайн

Старонка: [1] 2 3 

31 Жніўня 2000
Прабачэнні замест грошай

 "Белаграпрамбанк" у Брэсце мае грошы толькі на выдачу заработнай платы. Усіх укладальнікаў, якія звярнуцца ў банк, просяць прабачыць ды пачакаць некалькі дзён. Раззлаваныя ўкладальнікі вяртаюцца з банку не з грашыма, але са спраўкай за подпісам бухгалтара і кантралёра, што банк не ўстане выканаць свае абавязкі.

30 Жніўня 2000
Вырак суда: 13 год пазбаўлення волі

 Суд першай інстанцыи Ленінскага раёна г. Брэста агалосіў вырак генеральнаму дырэктару брэсцкай фірмы "WAM" Міхаілу Кіселю... 13 год пазбаўлення волі. На працягу васьмі год (з 1991-га да 1997-га) гэты чалавек, заваяваўшы давер заможных берасьцейцаў, абяцаў ім у хуткім часе пабудаваць цудоўныя кватэры ў прэстыжным раёне горада - у самым цэнтры, у квартале, азначаным вуліцамі Савецкай, Маякоўскага, Камсамольскай і Гогаля. Паводле яго словаў, старыя будынкі будуць знесены, а на іх мейсцы паўстануць шматкватэрныя дамы-люкс. Ен таксама спасылаўся на пагадненне з уладамі. Кліенты клюнулі і пачалі рабіць унескі: Usd 5, хто Usd 10, а хто і Usd 30-40 тыс. Давалі ў доўг, пад кватэрныя дамовы, пад распіскі. Такім чынам, 20 даверлівых гараджан ссудзілі прадпрымальніку Usd 330 тыс., што было даказана падчас судовага разбору. Менавіта столькі чалавек звярнулася да праваахоўных ворганаў, калі яны зразумелі, што іх дураць за іхнія ж грошы. Але ж кажуць, што пацярпелых на шмат болей - проста чыноўнікі, займаючыя салідныя пасады, не захацелі "свяціцца" ў судовай залі і пераважаюць плакаць аб страчаных укладаннях сам на сам. Паводле некаторых дадзеных, рэальная запазычыннасць Міхаіла Кіселя ў гэтым фантастычным пражэкце мае лічбу з пяццю нулямі. Галава фірмы, калі запахла смажаным, зьехаў за мяжу: быў у Чэхіі, Польшчы, але найчасцей - у Расіі. Аднак не стрымаўся і прыехаў адведаць сваю жонку...

30 Жніўня 2000
Няйнакш, іншапланецяне…

 Як паведамляе "Радыё Рацыя", невядомыя абрабавалі музэй касманаўтыкі ў Тамашоўскай сярэдняй школе Берасцейскага раёна. Злаўмыснікі патрапілі ў будынак музэя і скралі асабістыя рэчы першага беларускага касманаўта, а цяпер начальніка Цэнтра падрыхтоўкі касманаўтаў Расеі Пятра Клімука, які, як вядома, вучыўся ў Тамашоўскай сярэдняй школе. З музея знік скафандр касманаўта, гідракамбінезон, трохпальцавая пальчатка, трэніровачны касцюм і цеплаахоўны касцюм. Усе гэтыя рэчы былі перададзены музею асабіста Пятром Клімуком 20 гадоў таму. Пётр Клімук актыўна выступае за паскарэнне інтэграцыі Беларусі і Расеі.

30 Жніўня 2000
Кампенсацыя за зьбітага чалавека

 Берасьцейскі суд задаволіў позву Iвана Лiтвiновiча да Берасьцейскага аблвыканкаму. Дачку Літвіновіча, Iрыну Панасюк, зьбiла «вольва», на якім ехаў берасьцейскі галава Васіль Далгалёў. Крымiнальную справу неўзабаве закрылi «з-за адсутнасьцi складу злачынства». Але Iван Лiтвiновiч падаў у суд. І суд абавязаў аблвыканкам сплаціць Літвіновічу каля 1 250 000 рублёў.

30 Жніўня 2000
У Берасьці ваююць з украінцамі

 Берасьцейскi гарвыканкам пачаў жорсткую барацьбу з украiнскiмi гандлярамi, якiя прадаюць танны харч у не прыстасаваных для гэтага месцах, найперш на пэроне станцыi «Берасьце-Палескае», куды прыходзяць дызэлi з Украiны. Ды што там, украінскія малако, мяса, тварог прадаюцца ў Берасьці ледзь не на кожным рагу. Гарвыканкам выдаў спэцыяльнае распараджэньне, каб міліцыя прымала жорсткiя меры па спыненьні недазволенага гандлю.

29 Жніўня 2000
"Белая вежа-2000" запрашае

 Міжнародны тэатральны фестываль "Белая вежа" адзначае свае пяцігоддзе. У гэтым годзе фестываль пройдзе з 8 па 13 верасня, трохі раней як звычайна.
Для шматлікіх беларускіх тэатралаў "Белая вежа" зьяўляецца ці не адзінай магчымасцю дакрануцца да апошніх дасягненняў тэатральнага мастацтва свету. Згодна з афішай фестывалю, у форуме прымуць удзел прадстаўнікі 14 краін. Упершыню на фестываль прыедуць тэатральныя трупы з Кітаю ды Швайцарыі. Пасля доўгага перапынку ў Брэст зноў завітаюць акторы з Эстоніі. Таксама чакаюцца прадстаўнікі Баўгарыі, Вугоршчыны, Їталіі, Польшчы, Турцыі, Расіі, Украіны і Францыі. Амерыканскі лялечнік Джым Гэйбл (Jim Gable), які быў прызнаны найлепшым у мінуўшым годзе, дасць тры спектакля. Беларусы зьявяцца на падмостках шэсць разоў. Акторы Купалаўскага тэатру маюць гонар адкрыць фестываль. Міжнародны тэатральны фестываль "Белая вежа" пройдзе ў Каменцы, якраз каля "Белая вежы".

28 Жніўня 2000
Разьвiццё прадпрымальнiцтва на Берасьцейшчыне спынiлася

 Да такой высновы прыйшлi ўдзельнiкi прэсавага клюба, першае пасяджэньне якога адбылося 24 жнiўня ў будынку абласнога Саюза прадпрымальнiкаў у Берасьці.
На думку кiраўнiка саюза Мiкалая Дземянчука, падатковы цяжар, высокiя стаўкi арэнднай платы, праблемы з канвэртацыяй, бясконцыя праверкi, а таксама іншыя праблемы тармозяць разьвiцьцё бiзнэсу i зьнiжаюць паступленьнi ў бюджэт, таму што прадпрымальнiкi знаходзяць шляхi падману дзяржавы. Прысутны на пасяджэньнi клюба намесьнiк старшынi Берасьцейскага аблвыканкама Уладзiмiр Сьцяпанаў згадзiўся з тым, што цяперашнi пэрыяд для прадпрымальнiцтва вобласьцi — застойны.

Крыніца: сайт Хартыі 97.

28 Жніўня 2000
Арышты ў Берасьці

 У Берасьці, паводле абвінавачваньня ў атрыманьні хабару, арыштаваныя дырэктар мясцовай мэдычнай вучэльні Віктар Сакалоў і загадчыца аднаго з адзьдзяленьняў Галіна Міхайлава. Ня выключана, што сьпіс затрыманых можа павялічыцца…

28 Жніўня 2000
Каўказцаў палохацца не трэба

 Паводле дадзеных пінскае міліцыі, гэтак званыя прадстаўнікі “каўкаскіх нацыянальнасьцяў”, колькасьць якіх у горадзе апошнім часам падвялічылася з-за гандлёвага сэзону, асаблівых клопатаў праваахоўным ворганам ня прыносяць. Такая ж самая сытуацыя і ў іншых мястэчках Палесься, за выключэньнем хіба што Лунінцу, дзе напярэдадні адбылася крывавая бойка з удзелам грамадзяніна Азэрбайджану…

Працяг на Радыё Свабода.

18 Жніўня 2000
Берасьцейсki спіртавоз

 Увесь Брэст гаворыць пра спіртавоза, які абкруціўшыся з галавы да ног пакетамі са спіртам у Тэрэспалі , прайшоўшы мытны кантроль, з палёгкай закурыў і ўспыхнуў як паходня (факел). Загарэліся пары спірту якімі яго вопратка была насычана з галавы да ног. З апёкамі пацярпеўшы ляжыць у бальніцы.


Старонка: [1] 2 3 


Сopyright © 1999 - 2008 BrestOnline. Усе правы абаронены.
Некаторыя матэр'ялы пададзены толькі па-ангельску.Зваротная сувязь
угору

ByBanner Vitebsk.net CDBrest.com -Internet Store Radio Racyja Brest Forums from CDBrest.com Trade Union movement in Belarus Dinamo Brest Internet Store Brest BOLSHOI - Best Cinema in Brest Rambler's Top100 City of Borisov - unofficial website Productov.net - internet version of Gastranom Дранiкi Belarusian Rating Top 100  09.OPEN.BY