Санітарная служба Брэсцкай вобласці забараніла купацца ў некаторых вадаёмах у сувязі з неадпавядальнасцю вады нарматывам па бактэрыялагічным паказчыкам. У "чорным" лісце апынуліся вадаёмы зон адпачынку "Баранавіцкае" і "Свяцілаўскае". Бачнасць павіны трымаць і адпачываючыя аздараўляльнага цэнтру "Теремок" облспажыўсаюза: аналіз вады ў рацэ Мухавец каля вёскі Шэбрын нездавальняючы. Санслужба не раіць купацца ў Спораўскім возеры ў Бярозаўскім раёне -- існуе рызыка заразіцца кішэчнай палачкай. Самая трывожная сітуацыя склалася ў Баранавіцкім раёне. Тут вынесена чатыры пастановы аб забароне купацца -- у азёрах сёлаў Яжоны, Вольна, Крошын і Пераносіна. На гэтым фоне сітуацыя ў самым Брэсце выглядае неблага: якасць вады ў месцах адпачынку абласнога цэнтру на працягу двух месяцаў стабільная і адпавядае санітарна-гігіенічным патрабаванням. Самымі чыстымі ў бактэрыялагічным сэнсе застаюцца кар`еры былога цаглянага завода за Паўднёвым гарадком Брэста і Белае возера, дзе штодзённа збіраецца шмат адпачываючых, паведамляе БелаПАН.
У Белавежскай пушчы прашла трохдзённая міжнародная канференцыя па падрыхтоўцы транс-памежнага праэкту па захаванню біалагічнай разнастайнасці, прыроднага комплексу і культурнай спадчыны гэтага Нацыянальнага парку. Таксама разглядаўся сумесны план упарадкавання ў Белавежскім экалагічным рэгіёне.
Канферэнцыя была арганізавана вядучымі прыродаахоўнымі арганізацыямі і навуковымі ўстановамі Беларусі, Польшчы і Галандыі. Удзельнікі прааналізавалі сітуацыю вакол рэкаў Нараў і Нараўка, рэдкіх відаў раслін і жывёлаў, арганізацыі экалагічнага сельскагаспадарання, развіцця экалагічнага турызму і інш. Высновы, зробленыя эколагамі і навукоўцамі, знойдуць свой адбітак у новым праэкце, які зьяўляецца працягам праграмы "Захаванне біалагічнай разнастайнасці лясоў Белавежскай пушчы", распачатай у 1992 годзе з дапамогай Сусветнага Банку Рэканструкцыі і Развіцця.
Новая настойка выраблена з марской капусты, якая валодае лекавымі якасцямі. На чарзе "Кедроўка" з натуральнай сыравіны. У той жа час з прылаўкаў крамаў папулярная брэсцкая водка пачала знікаць. Прычына ў тым, што ўся белая водка ў Беларусі з пачатку чэрвеня стала стратнай. Гэта прывяло да памяньшэння яе вытворчасці і рэалізацыі. Вытворцы пераключыліся на выпуск каляровай водкіі і настоек. Паводле дырэктара Брэсцкага лікёра-водачнага завода Васіля Белка, патавая сітуацыя склалася з-за росту курса эўра -- грашовай адзінкі, да якой "прывязаны" акцыз: быў 535 рублёў, а стаў каля 600. Па падліках, каб кампенсаваць страты і выйсці на прыбытак, трэба павялічыць цэну на белую водку на 35 працэнтаў, што не санкцыявана дзяржавай. За кошт вытворчасці каляровай водкі пакрыць стратнасць водкі белай не ўдаецца... Ва ўрадзе думаюць, але пакуль-што маўчаць. Думаюць, як выканаць дзяржзаказ і пры гэтым не абцяжарыць алкагольных вытворцаў. Самы вытворцы гатовы выканаць планы, але не па дэмпінгавым цэнам.
У Пінску больш як на тры тыдні затрымліваюць выплату травеньскага заробку супрацоўнікам мэдычных установаў. Нягледзячы на абяцаньні мясцовых уладаў, у бліжэйшы час сытуацыя наўрад ці выправіцца. У знак пратэсту мэдработнікі адмаўляюцца ехаць у калгасы на нарыхтоўку кармоў.
Працяг на Радыё Свабода.
40 прадстаўнікоў Брэсцкай вобласці стануць дэлегатамі Кангрэса Дэмакратычных Сілаў, які пройдзе 2 ліпеня ў Мінску. Паводле рашэння брэсцкага аргкамітэту па падрыхтоўцы кангрэсу, на форум паедуць 5 прадстаўнікоў ад партый, па 2 дэлегата ад прафзвязаў, нацыянальных суполак і сродкаў масавай інфармацыі, 8 чалавек - ад працоўнай групы Асамблеі недзяржаўных арганізацый брэсцкай вобласці. Астатнія дэлегаты будуць прадстаўляць рэгіянальныя грамадскія структуры. Сярод іх - кіраўнікі вядомых у вобласці аб`яднанняў "Стары горад", "Вежа", "Грамадзянскi форум", "XXI стагоддзе", рэгіянальнага адзелу фонда імя Льва Сапегі і некаторых іншых. Прадстаўнікі Брэсчыны спадзяюцца, што кангрэс дапаможа партыям, прафзьвязам и грамадскім аб`яднанням аб`яднаць высілкі ў справе ўсталявання дэмакратыі на Беларусі, паведамляе БелаПАН.
28 чэрвеня ў горадзе Бяроза адбыўся несанкцыянаваны сумесны мітынг-сход у падтрымку маючага адбыцца ў Менску Усебеларускага з'езду за незалежнасьць. Гарадзскія ўлады дазвол на акцыю ня далі. Як паведамляе карэпсандэнт Радыё Рацыя, у акцыі прынялі удзел сябры БНФ, таварыства беларускай мовы, Беларускага жаночага руху “ Адраджэньне Айчыны“. Удзельнікі сходу вылучылі дэлегатаў на Усебеларускі сход.
Закончыўся візіт дэлегацыі Брэсцкае вобласці на чале з галоўным "вертыкальшчыкам" Васілём Даўгалёвым у Польшчу. Пад час візіту абмяркоўваліся магчымасці крэдытавання польскімі банкірамі набыцця сельскагаспадарчай тэхнікі, у асноўным камбайнаў, для гаспадарак Брэсцкай вобласці. Падчас наведвання заводу аграпрамысловай тэхнікі ў Плоцку было дасягнута папярэднее пагадненне наконт пастаўкі 10-ці польскіх камбайнаў у вобласць. Калі кантракты будуць выгадныя для абодвух бакоў, крэдіторы дапамогуць зноў.
Таксама закраналася тэма стварэння сумесных беларуска-польскіх прадпрыемстваў у свабоднай эканамічнай зоне "Брэст".
Польская страхавая кампанія "Kuke" пацвердзіла сваю гатоўнасць страхаваць інвестараў, якія супрацоўнічаюць з Брэсцкай вобласцю.
У Варшаве брэсцкая дэлегацыя сутракалася з міністрам эканомікі Польшчы Бернардам Блашчыкам, які выказаўся за супрацоўніцтва з суседнімі рэгіёнамі Беларусі. У міністэрстве сельскай гаспадаркі дамовіліся аб наладжванні сумеснага прадпрыемства па вырошчванню садавіны і гародніны на тэрыторыі Брэсцкай вобласці. Бакі таксама выказалі гатоўнасць ладзіць сумесныя выставы тавараў ды абменьвацца інфармацыяй.
Суд Ленінскага раёну Берасьця перанёс на нявызначаны тэрмiн разгляд скаргi ксяндза касьцёлу Узьдзьвiжаньня Сьвятога Крыжа Зьбiгнева Кароляка. Перанос зьвязаны з тым, што iсьцец -- грамадзянiн Польшчы -- адсутнiчае ў Беларусi й ня можа знаходзiцца ў зале суда. Польскi ксёндз быў затрыманы 18 сакавiка за парушэньне правiлаў знаходжаньня замежных грамадзянаў у Беларусi. Празь некалькi дзен пасьля затрыманьня яму вынесьлi адмiнiстрацыйнае папярэджаньне, а ў хуткiм часе -- штраф. Аднак, паводле прыхажанаў касцёла і шматлікіх назіральнікаў, галоўнай прычынай турбот ксяндза сталі нацягнутыя адносіны паміж мясцовымі ўладамі і Каролякам, які заўсёды вызначаўся вольнадумствам. У красавiку пракурор Ленiнскага раёну Берасьця на падставе папярэджаньня й штрафу санкцыянаваў дэпартацыю ксяндза. Згодна з гэтай пастановай, апальнаму сьвятару забаронены ўезд у Беларусь на працягу 10 гадоў. Напрыканцы траўня Кароляк пакiнуў краiну. Кардынал Казiмер Сьвёнтак адправiў ксяндза ў адпачынак на нявызначаны тэрмiн, але не пазбавiў яго прыходу ў Берасьці. Разгляд скаргi Кароляка ў сувязi з вынясеньнем яму адмiнiстрацыйнага папярэджаньня пераносiўся чатыры разы. Юрыст Беларускага Хельсінкскага камітэту Їгар Кабалік, прадстаўляючы інтарэсы ксяндза, лічыць дзейнасць суда беззаконнем. Судзьдзя лiчыць неабходным прысутнасьць на працэсе самога iстца, аднак Кароляк ня можа прыехаць у Беларусь з-за вышэйзгаданай пастановы аб дэпартацыi.
24 чэрвеня у Наваградку (першае сталіцы Вялікага Княства Літоўскага) праводзілася гістарычнае сьвята, падчас якога імітавалася асада Наваградскага замку кшрыжакамі.
Падчас сьвята за нацыянальны бел-чырвона-белы сьцяг былі затрыманыя Сяргей Бахун, Васіль Андрасюк, Юрась Шульган зь Берасьця. Супрацоўнікі міліцыі сьцьвярджалі, што сьцяг «забаронены». У аддзяленьні міліцыі Андрасюк здолеў знайсьці словы, якія пераканалі міліцыянтаў у тым, што здаровы сэнс і закон у гэтым выпадку на баку затрыманых. Андрасюк папрасіў паказаць нарматыўны акт, які забараняе выкарыстаньне бел-чырвона-белага сьцяга – такога акта няма. Дарэчы, менавіта пад гэтымі сьцягамі змагаліся сярэднявечныя абаронцы Наваградскага замка.
Па матэр`ялах Хартыі`97.
24 чэрвеня ў Брэсце ў кватэры па вуліцы Смірнова была знойдзена забітай трэццякласніца адной з брэсцкіх школ. У дзяўчынкі выяўлены шматлікія тупыя параны галавы і некалькі колата-рэзаных ранаў грудзей і шыі. Міліцыя мяркуе, што злачынца пранік у кватэру ў 17.00 - 17.30, як раз у той час, калі маці дзяўчынкі адыходзіла ў краму. Мяркуецца, што загінуўшая сама адчыніла яму дзверы. Злачынца нічога не скраў: рэчы і каштоўнасці засталіся на мейсцы. Паводле начальніка аддзела крымінальнага вышуку УУС Брэсцкага аблвыканкама Уладзіміра Панфіленка, перадае БелапАН, пакуль падазраемага ў здзяйсненні злачынства няма, аднак існуе версыя, што гэты чалавек псіхічна ненармальны. Па дадзенаму факту ўзбуджана крымінальная справа па артыкулу 100 Крымінальнага кодэксу (злаўмыснае забойства з абцяжарваючымі абставінамі). Вядзецца следства.