click here to VIEW OVER 350 PHOTOS ABOUT BREST
english version english version
 Прывітанне, Госць Iмя: Пароль:   Зарэгістравацца Забыліся пароль?
Навігатар сайту
Пачатак
Навіны з Брэста архіў
Даведнік абноўлена
Пра Брэст новае
Фотагалерэя 592
Мапы новае
Сэрвисы
Дыскусыйны форум
Вэб-камера он-лайн

Старонка: [1] 2 3 ... Апошняя »

31 Траўня 2000
КСЁНЗ ЗЬБІГНЕЎ КАРОЛЯК ВЫЕХАЎ ЗЬ БЕРАСЬЦЯ

 Ксёнз берасьцейскага касьцёлу Ўзьдзьвіжаньня Сьвятога Крыжа, грамадзянін Польшчы Зьбігнеў Караляк выехаў зь Берасьця, але не пакінуў тэрыторыі Беларусі. Пра гэта БелаПАНу паведамілі вернікі касьцёлу, пры гэтым не гаворачы пра месца знаходжаньня свайго сьвятара. Таксама ніякіх зьвестак пра Зьбігнева Кароляка няма ў пашпартна-візавай службе Берасьцескае вобласьці.

30 Траўня 2000
Бел-чырвона-белы сьцяг з чорнай стужкай на галоўнай плошчы Берасьця

 Сёньня раніцай на галоўнай плошчы Берасьця зьявіўся бел-чырвона-белы сьцяг з чорнай стужкай, які павінен быў нагадаць мясцовым жыхарам пра трагедыю, якая здарылася год таму на станцыі мэтро “Няміга” ў Менску. Праз некалькі хвілінаў два маладыя хлопцы, што вывесілі гэты сьцяг, Аляксей Балашоў і Сяржук Гарасьцюк, былі затрыманыя міліцыянтамі і каля чатырох гадзінаў правялі ў Ленінскім РАУС Берасьця…
Працяг на Радыё Свабода.

30 Траўня 2000
Археолагі сабраліся на сімпозіўм у Брэсце

 Міжнародны сімпозіўм археолагаў "Ад неалітізацыі да пачатку эпохі бронзы. Культурныя змены ў міжрэччы Одэру і Дняпра паміж 6-м і 2-м тысячагоддзеі да нашай эры" распачаў 29 траўня сваю працу ў Брэсцкім дзяржаўным педагагічным універсітэце, паведамляе БелаПАН. Удзел у сімпозіўме прымаюць вядомыя археолагі і гісторыкі з Польшчы, Украіны, Расіі і Беларусі. На працягу трох дзён яны будуць абмяркоўваць даследаваныя навукоўцамі перыяды жыцця насельніцтва Палесся ў перыяд неаліту. Гэты перыяд характэрызуецца аседласцю насельніцтва, зьяўленнем у гэтых мейсцах жывёлагадаўлі і земляробства, вынаходніцтвам керамікі, удасканаленнем каменных прылад працы, вырабаў з косці і дрэва, зьяўленнем ткацтва, а таксама культурным характарам пачатку эпохі бронзы ў міжрэччы Одэру і Дняпра. Як адзначыў на адкрыцці сімпозіўма акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Міхаіл Касцюк, цяперашняя сустрэча аднаўляе супрацоўніцтва паміж навукоўцамі суседніх краін у галіне археалогіі. Работнік жа упраўлення культуры Брэсцкага аблвыканкама, кандыдат гістарычных навук Леанід Несцерчук падкрэсліў, што Брэст для правядзення сімпозіўма выбраны невыпадкова. Дзейнічуючая пры аблвыканкаме каардынацыйная рада па захаванню гістарычнай і духоўнай спадчыны шмат зрабіла дзеля адраджэння помнікаў архітэктуры, якіх на Брэшчыне налічваецца 306, а таксама дзеля вяртання на радзіму шматлікіх забытых імёнаў.

30 Траўня 2000
Канец прыватнай юрыдычнай адукацыі

 235 студэнтаў 2-га і 3-га курсаў Пінскай філіі недзяржаўнага Інстытуту кіраваньня і прадпрымальніцтва могуць быць пазбаўленыя магчымасьці скончыць навучаньне — ад 1 верасьня юрфак, праўдападобна, будзе зачынены.

У інстытуце, які працуе ў Пінску з 96-га, пра будучыя праблемы ведалі даўно, бо ўжо летась на першы курс юрфаку прыём быў спынены. Цяпер, паводле словаў кіраўніка Пінскай філіі Інстытуту сп.Савінава, Міністэрствы адукацыі і юстыцыі зьбіраюцца выдаць пастанову, паводле якой з наступнага навучальнага году юрыдычную адукацыю можна будзе атрымаць толькі ў дзяржаўных ВНУ. Адпаведна, юрыдычныя факультэты ў недзяржаўных вышэйшых навучальных установах будуць зачыненыя. Але ў гэтым выпадку незразумела, што рабіць студэнтам, якія ўжо правучыліся па некалькі гадоў. У Беларусі іх каля 8 тысячаў. На сходзе, які адбыўся 26 траўня, кіраўніцтва пінскай філіі Інстытуту кіраваньня прапанавала студэнтам пісаць лісты ў адміністрацыю Лукашэнкі і прасіць, каб ён дазволіў ім давучыцца — прысутным быў прачытаны нават прыкладны тэкст звароту.

Аднак большасьць студэнтаў ня верыць, што адныя лісты могуць штосьці зьмяніць.

Аляксей Дзікавіцкі, Пінск

30 Траўня 2000
Настаўнікаў — на сена

 Усе школы Пінску замацаваныя ў якасьці «шэфаў» за калгасамі і саўгасамі раёну. Да ведама гарана даведзены плян нарыхтоўкі сена, які і быў падзелены паміж школамі гораду. Але ня ўсе настаўнікі жадаюць працаваць на сенакосе, у адной са школаў нават паспрабавалі адкупіцца — сабралі грошы ў эквіваленце заплянаванай колькасьці сена і перадалі старшыні «падшэфнай» гаспадаркі.

30 Траўня 2000
Гарачай вады няма на ўсім Палесьсі

 Ад 15 траўня да 10 чэрвеня пінчукі застануцца без гарачай вады — гэта ўжо другое адключэньне ад пачатку году. Аднак пінчукам яшчэ шанцуе. Жыхары суседніх Століна, Янава, Лунінца ды Дарагічына ўвогуле маюць гарачую ваду адзін-два зімовыя месяцы ды толькі на выходныя. Яшчэ пара гадоў такога жыцьця, і мы дазваньня забудземся, што такое цывілізацыя.

Аляксей Дзікавіцкі, Пінск


29 Траўня 2000
Брэсцкаму абласному музэю перададзена партыя іконаў, што нелегальна вывозіліся з Беларусі

 Супрацоўнікі Брэсцкай мытні перадалі Брэсцкаму абласному краязнаўчаму музэю 131 ікону, якія былі затрыманы мытнікамі на пункце пропуска "Брэст-Цэнтральны". Паводле намесьніка Брэсцкай мытні Мікалая Їгнацэвіча, у гэтым, як і ў папярэднія гады, кантрабандысты прадпрымаюць актыўныя спробы правезьці праз беларуска-польскую мяжу мастацкія каштоўнасьці, у тым ліку рэчы культа ды іканапісу. Паводле апошніх дадзеных, за студзень-травень на Брэсцкай мытні затрымана 252 іконы. Усе яны, як правіла, перавозіліся ў міжпаталочнай прасторы цягнікоў і былі знойдзены памежнікамі ці мытнікамі падчас агляду. Далейшая доля перададзеных музэю ікон будзе вырашана ў бліжэйшы час. Некаторыя з іх застануцца ў музэі, а частка будзе перададзена ў храмы. 28 траўня Брэсцкая епархія адзначае 160-годдзе з дня заснаваньня, і 10-годдзе з дня адраджэньня. Паводле Н. Їгнацэвіча, Брэсцкая мытня хацела б зрабіць вернікам падарунак з гэтае нагоды.

29 Траўня 2000
Брэст наведаў рэктар беларускай грэка-каталіцкай місіі ў Вялікай Брытаніі айцец Аляксандар Надсан

 26 траўня закончыўся візіт у Брэст сьвятара грэка-каталіцкай місіі ў Лёндане Аляксандра Надсана. 74-гадовы сьвятар дадаў Брэст да праграмы свайго падаррожжа па сьвету невыпадкова. Як вядома, менавіта тут у 1596 годзе была падпісана вядомая Брэсцкая (Берасьцейская) вунія, што абьяднала каталікоў і праваслаўных. Пасьля таго, як яна была зьліквідавана, на Берасьцейшчыне зьніклі і ўніяцкія цэрквы. Зараз яны аднаўляюцца. Напрыклад, у Брэсце будуецца грэка-каталіцкая царква Сьвятых братоў-апосталаў Пятра і Андрэя, а вуніяцкая абшчына налічвае некалькі дзесяткаў чалавек. Акрамя таго, айцец Аляксандар Надсан нарадзіўся на Беларусі. Пасьля другой сусьветнай вайны ён аказаўся ў Рыме, дзе скончыў вядомы Рымскі калегіюм і ў 1953 годзе стаў сьвятаром. Зараз ён зьяўляецца візітатарам для беларусаў грэка-каталікоў замежжа і ачольвае беларускую грэка-каталіцкую місію ў Вялікай Брытаніі. Як адзначыў Аляксандар Надсан падчас сустрэчы з грамацкасьцю горада ў Брэсцкім дзяржаўным педагагічным унівэрсітэце 26 траўня, ён прыяжджаў для ўдзелу у Міжнародным кангрэсе беларусістаў. Кангрэс праходзіў у Мінску з 22 па 25 траўня. Паводле Надсана, гэта яго другое, пасьля 1990 года, наведваньне радзімы. Акрамя сустрэчы з грамацкасьцю і студэнтамі, Аляксандар Надсан наведаў грэка-каталіцкую царкву ў Брэсьце і адслужыў там літургію. 26 траўня ён накіраваўся ў Львоў на Украіну.

29 Траўня 2000
Скончылася пленарнае паседжаньне ХХ Каардынацыйнага транспартнай рады СНД

 У Брэсце скончылася пленарнае паседжаньне ХХ Каардынацыйнай транспартнай рады (КТР) краін-удзельц СНД. У пленарным паседжаньні прынялі ўдзел прадстаўнікі транспартных міністэрстваў Беларусі, Расіі, Украіны, Арменіі, Казахстана, Малдовы, Таджыкістана, Кіргізіі, Узбекістана, а таксама Літвы і Латвіі. Вынікам паседжаньня КТР стала пераўтварэньне Рады міністраў транспарту краін СНД. Цяпер гэтую Раду міністраў будзе ўзначальваць адзін старшыня -- міністр транспарту Расіі Ф. Оттовіч, у якога будзе два намесьніка -- міністры транспарту Беларусі Александр Лукашоў і Украіны Леанід Костюченко. На КТР таксама было ўсхвалена рашэньне пра ўзгадненьне палітыкі краін СНД з мэтаю каардынацыі і больш цеснага супрацоўніцтва іхніх ведамстваў.

27 Траўня 2000
У дзяржаўнай рэзідэнцыі "Віскулі" скончылася сустрэча паміж А.Лукашэнкам і Л. Кучмам

 У суботу скончылася сустрэча паміж А.Лукашэнкам і Л. Кучмам у дзяржаўнай рэзідэнцыі "Віскулі", што ў Белавежскай пушчы. Пасьля перамоваў са сваім беларускім калегам, украінскі прэзідэнт паклаў канец усім спэкуляцыям наконт далучэньня Украіны да мытнага саюзу паміж пяццю краінамі СНД. Украіна лічыць немэтазгодным далучацца да гэтага саюзу. Леанід Кучма лічыць мытны саюз палітычным, а не эканамічным утварэньнем. Паводле прэзідэнта Украіны, Расія эгаістычна карыстаецца мытным саюзам.


Старонка: [1] 2 3 ... Апошняя »


Сopyright © 1999 - 2008 BrestOnline. Усе правы абаронены.
Некаторыя матэр'ялы пададзены толькі па-ангельску.Зваротная сувязь
угору

ByBanner Vitebsk.net CDBrest.com -Internet Store Radio Racyja Brest Forums from CDBrest.com Trade Union movement in Belarus Dinamo Brest Internet Store Brest BOLSHOI - Best Cinema in Brest Rambler's Top100 City of Borisov - unofficial website Productov.net - internet version of Gastranom Дранiкi Belarusian Rating Top 100  09.OPEN.BY