|
Старонка: [1] 2 3 ... Апошняя »
Берасьцейскі міжгарнізонны суд прысудзіў старшаму прапаршчыку аднае з частак памежных войскаў, дыслякаванай у Пінску (Берасьцейская вобласьць), два гады пазбаўленьня волі з абавязковым прыцягненьнем да працы. Прапаршчык Ж. прызнаны вінаватым у зьбіцці жаўнераў (даказаныя 24 эпізоды), а таксама прымусу іх да працы на асабістай сядзібе й будаўніцтве гаражу. Прапаршчык цалкам прызнаў сваю віну й патлумачыў суду, што ўжываў мэтады гвалту дачынна жаўнераў "з чыста бацькоўскіх пабуджэньняў і меркаваньняў".
Былы кіраўнік справаў Аляксандра Лукашэнкі Іван Ціцянкоў, які ў свой час узначальваў таксама Беларускі фонд запаведнікаў, калісьці пачаў будаваць у Белавескай пушчы вялікую царкву. Ужо год, як Ціцянкоў зьняты з высокай пасады, а царква так і засталася надабудаванаю. Дарэчы, ў Белавескай пушчы багата адмысловых новабудоўляў, распачатых пры Іване Ціцянкове. Паводле галоўнага рэдактара экалягічнае газэты “Белавеская пушча” Валерыя Дранчука, які нядаўна наведаў запаведнік, знакаміты нацыянальны парк паступова ператвараецца ў камэрцыйную ўстанову. На тэрыторыі цэнтральнае сядзібы апошнім часам пабудаваныя тэнісныя корты, два гатэлі, шыкоўная рэстарацыя. Да таго ж пушча высякаецца і актыўна эксплюатуецца. Працяг на Радыё Свабода.
Brest painter Mikalai Kuzmich is finishing a beautiful table for the Cross of Yefrosinya Polatskaya that was reconstructed by him as well. The world famous master has celebrated his 50th anniversary. Sometimes he is called a modern Lazar Bohsha as he managed to restore the secret known to Bohsha of the ancient Byzantine special enamel and to reconstruct the lost Cross of Yefrosinya Polatskaya. The table for the Cross is a new masterpiece made in the style of the ancient Byzantine art. The painter supposes to give the table to Polatsk in the spring next year.
26 лістапада ў вёсцы Міхновічы Івацэвіцкага раёну адбылася трагедыя: электрычка пратараніла трактар, які знаходзіўся на чыгуначным пераезьдзе. Трактарыст дастаўлены ў рэанімацыю, але шанцы на выжываньне ў яго невялікія. Праваахоўныя органы пакуль не паведамляюць, ці быў трактарыст п'яным, аднак не выключаюць, што папераджальныя сыгналы на пераезьдзе маглі быць заглушаныя шумам рухавіка трактара. Рух па чыгунцы быў спынены на некалькі гадзінаў.
27 лістапада ў Берасьці ў кінатэатры "Беларусь" адкрываецца кінафэстываль моладзевых фільмаў "Кіно на парозе ХХI стагоддзя". Рэпэртуар фэстывалю складаюць расейскія стужкі "Брат-2", "Звёздочка моя ненаглядная", а таксама амэрыканскі кінахіт мінулых гадоў "Хуткасьць-2" ды іншыя стужкі. Пасьля абласнога цэнтру паказы пройдуць і ў раённых гарадох. Арганізатарамі кінафэстывалю моладзевай скіраванасьці выступіў абласны камітэт у справах моладзі й БПСМ.
У Берасьцейскі гарвыканкам пададзеныя заяўкі на 5 пікетаў 10 сьнежня -угодкі абвяшчэньня Усеагульнай дэклярацыі правоў чалавека. Арганізатар пікетаў - Берасьцейская філія Грамадзкага аб'яднаньня ПЦ "Вясна". (Па матэр'ялах Хартыі'97.)
У Берасьці плату за гарачую ваду павысілі ў 8 разоў, у той час, калі Міністэрства эканомікі ўстанавіла тарыф - кошт на ваду можна павышаць толькі на 30%. Рабочы Рыгор Варвашэвіч падаў у суд на гарадзкія ўлады. Варвашэвіч патрабуе матэрыяльнай кампэнсацыю ў памеры 250 тысяч рублёў. Сумма тлумачыцца тым, што Варвашэвіч падлічыў: прыкладна столькі за месяц працы атрымлівае кіраўнік аблвыканкаму Васіль Даўагалёў. 24 лістапада на 10 гадзін раніцы было прызначанае чарговае (па ліку 3-е) паседжаньне суда Ленінскага раёну г.Берасьця па грамадзянскім зыску рабочага заводу "Колератрон" Рыгора Варвашэвіча да абласнога выканаўчага камітэту аб парушэньні правоў спажыўцоў. Справа тычылася незаконнага паышэньня тарыфаў на гарачую ваду. Інтарэсы ісца прадстаўляў юрыст праваабарончага цэнтра "Вясна" Уладзімір Малей. Прысутнічаць на судовым працэсе пажадала больш за 30 чалавек, але ня ўсе жадаючыя былі дапушчаныя ў залю судовых паседжаньняў. Судзьдзя Сьвятлана Ільлюшына перанесла судовае паседжаньне на 14 сьнежня, у сувязі з тым, што адказчык Рыгор Козел (прадстаўнік аблвыканкаму) і прадстаўнік пракуратуры Ленінснкага раёну не зьявіліся на паседжаньне. Кіраўнік справамі аблвыканкаму Козел патлумачыў сваю адсутнасьць тым, што неабходна зрабіць запыт і прадаставіць у суд дадатковыя доказы. Выконваючы абавязкі пракурора Леніскага раёну Вістуноў зьвярнуўся да судзьдзі з просьбай правесьці судовае паседжаньне без удзелу пракурора. Ісьцец Варвашэвіч упэўнены: "Просьбы перанесьці судовае паседжаньне неабгрунтаваныя, а пракуратура разумее незаконнасьць нарматыўных актаў аблвыканкаму, таму вырашыла ўхіліцца ад удзелу".
Па матэр'ялах Хартыі'97.
Vasily Daugaliou, chairman of the Brest Regional Executive Committee, and Boris Batura, chairman of the Mogilyov Regional executive Committee have become the first to be appointed by Aleksandr Lukashenko to the Council of the Republic (the upper house of the Belarusian National Assembly).An edict to this effect was signed by Belarus' chief of state on November 24. The ongoing upper house election is not a general vote. Under the Constitution, the president appoints eight members of the 64-seat Council of the Republic. The rest are elected jointly by local executive and representative authorities. The country's six regions and the capital Minsk each hold eight seats in the upper house.
Яшчэ 22 лістапада, напярэдадні акцыі пратэсту, кіраўнік Берасьцейскага Саюзу прадпрымальнікаў “Садзейнічаньне” Уладзімір Мазалаў заявіў, што гандляры гэтага гораду ня будуць удзельнічаць у папераджальным страйку, які абвесьцілі іхныя калегі ў іншых гарадах Беларусі. Спадар Мазалаў ня толькі адмоўна выказаўся наконт мэтазгоднасьці правядзеньня гэтага страйку, але і зазначыў, што статут грамадзкага аб’яднаньня, якое ён узначальвае, забараняе выкарыстоўваць страйк як сродак барацьбы прадпрымальнікаў за свае правы. Але берасьцейскія гандляры не прыслухаліся да парадаў старшыні гарадскога прафсоюза прадпрымальнікаў. Пераважная большасьць тых, хто гандлюе на рынках гораду, сёньня вырашыла не выходзіць на працу і падтрымаць агульнарэспубліканскую акцыю пратэсту. Нягледзячы на тое, што ў Берасьці прадпрымальнікамі ня быў створаны свой адмысловы страйкам, прыватныя гандляры атрымлівалі ўсю інфармацыю зь Беларусі пра падрыхтоўку да сёньняшняй працы. Пустыя прылаўкі рэчавых рынкаў зьявіліся поўнай нечаканасьцю і для берасьцейскіх уладаў. Яны не прадбачылі, што мясцовыя прадпрымальнікі здолеюць арганізавана і адказна правесьці свой папераджальны страйк.
Брэсцкая абласная пракуратура завяршыла следства і перадала ў суд справу аб карупцыі ў Брэсцкім медвучылішчы.БелаПАН раней паведамляў аб тым, што летась улетку, па падазрэнні ў хабары, былі затрыманыя дырэктар гэтай навучальнай установы і загадчыца аддзялення медыцынскіх сясцёр. Следства ўстанавіла, што яны неаднаразова атрымоўвалі хабар за вырашэнне пытанняў са здачай уступных экзаменаў абітурыентаў. Напрыклад, сёлета, у канцы траўня, загадчыца аддзялення атрымала 600 долараў ЗША за тое, каб у вучылішча паступіла адна з абітурыентак. 200 долараў ЗША з гэтых грошай яна ўзяла сабе, 400 аддала начальніку. Устаноўлена яшчэ некалькі аналагічных выпадкаў, калі загадчыца атрымоўвала хабар і дзялілася ім з дырэктарам вучылішча. Як вынікае з заключнага абвінавачвання, загадчыца аддзялення і дырэктар абвінавачваюцца ў атрыманні хабару на агульную суму 2.400 долараў ЗША на працягу 2000 года. Паводле інфармацыі пракуратуры, сёлета гэта ўжо трэцяя крымінальная справа аб хабары ў навучальных установах Брэста.
Старонка: [1] 2 3 ... Апошняя »
|
|