click here to VIEW OVER 350 PHOTOS ABOUT BREST
english version english version
 Прывітанне, Госць Iмя: Пароль:   Зарэгістравацца Забыліся пароль?
Навігатар сайту
Пачатак
Навіны з Брэста архіў
Даведнік абноўлена
Пра Брэст новае
Фотагалерэя 592
Мапы новае
Сэрвисы
Дыскусыйны форум
Вэб-камера он-лайн

Старонка: [1] 2 3 ... Апошняя »

31 Кастрычніка 2000
У Берасьці ў чэха канфіскавалі кампутар і незалежныя газэты.

 

Беларускія памежнікі канфіскавалі 29 кастрычніка ў Берасьці ў грамадзяніна Чэхіі Андрэя Сокупа "палітычна ненадзейныя", на іх думку, матэрыялы.
Андрэй Сокуп быў на Беларусі ў якасьці госьця. Ён вез з сабой ў Чэхію беларускія незалежныя газэты, відэакасэты, іншыя друкаваныя матэрыялы. Памежнікі, якія ўчынілі дагляд, угледзелі ў газэтах, што вывозіліся, пагрозу інфармацыйнай бясьпекі краіны. У Сокупа таксама канфіскаваны асабісты партатыўны кампутар.

31 Кастрычніка 2000
Пружанскія лукашысты распачалі наступ на суполку ТБМ

 

Улады мястэчка Пружаны, што на Берасьцейшчыне, распачалі наступ на суполку Таварыства Беларускае Мовы імя Францішка Скарыны, абвінавачваючы ейных сяброў у дзейнасьці, якая, нібыта, не адпавядае статутным патрабаваньням.
Пружанскія ўлады накіравалі ў Міністэрства юстыцыі ліст за подпісам старшыні выканкаму Аляксандра Юркевіча з просьбаю прыняць меры супроць раённае рады Таварыства Беларускае Мовы ў сувязі зь нібыта парушэньнем ёю статутнай дзейнасьці. Гэтае парушэньне, на думку пружанскіх “вэртыкальшчыкаў”, актывісты беларушчыны зрабілі пад час асьвячэньня помніка паўстанцам Кастуся Каліноўскага.

Працяг на Радыё Свабода.

31 Кастрычніка 2000
Камедыя “Выбары” працягваецца

 

Васьмёра назіральнікаў ад Беларускага Гэльсынскага Камітэту ды іншых дэмакратычных арганізацыяў не былі ўчора дапушчаныя на выбарчыя ўчасткі Баранавіцкай сельскай выбарчай акругі №6, што аб’ядноўвае Баранавіцкі ды Ляхавіцкі раёны.
Паводле старшыні Баранавіцкага аддзяленьня БГК Вячаслава Болбата, усе ўчастковыя камісіі, дзе меліся быць назіральнікі, былі своечасова папярэджаныя аб гэтым. Аднак, учора прадстаўнікі Гэльсынскага камітэту, зьявіўшыся на ўчасткі, сутыкнуліся з перашкодамі. Некаторых не пусьцілі нават на парог адразу. Іншых старшыні камісіяў, параіўшыся з мясцовай вэртыкальлю, выправоджвалі за дзьверы ўжо ў часе галасаваньня. У некаторых выпадках ня грэбавалі нават ужываньнем фізычнай сілы.

Працяг на Радыё Свабода.

31 Кастрычніка 2000
Мех цукру забіў чыноўніка

 Раніцай у нядзелю раптоўна памёр 60-гадовы намеснік старшыні Бярозаўскага райвыканкама (Брэсцкая вобласць) Іван Юшкевіч. Сэрца апаратчыка, які курыраваў сацыяльную сферу, не вытрывала фізічную нагрузку ў момант падняцця ім меха цукру ва ўласным гаражы.
Тым часам яшчэ не завершана следста па крымінальнай справе кулявога забойства 15 кастрычніка, у дзень выбараў, генеральнага дырэктара дзяржаўнага прамысловага прадпрыемства «Бярозабудматэрыялы» Васіля Басалая. Нагадаем, што ў тую ноч член «верхняй палаты» Нацыянальнага сходу не начаваў дома з нагоды сяброўскага палявання з кампаніяй гасцей з Мінска. Урэшце, адзін з іх прызнаўся ў выпадковым стрэле, з-за якога і загінуў В.Басалай.
Пракурорскае следства, аднак, не спяшаецца абвяргаць чуткі, якія напрамую звязваюць смяротнае паляванне з разбэшчанасцю кіруючага чыноўства. Вядома, што для адпачынку на прыродзе былі выкарыстаныя карабіны СКС-10, забароненыя для палявання, якія маюць прыборы начнога бачання. Месца для палявання зноў-такі было абранае «элітнае» – урочышча Гута-Міхаліна ў раёне Пружанскага ваеннага палігона. Па чутках, у аўтамашыне з патушанымі фарамі, побач з Васілём Басалаем знаходзілася і жанчына. І калі ў 2 гадзіны ночы шалёная куля прашыла левую грудзіну чалавека за рулём, то, напэўна, не адна толькі цемра вінаватая ў гэтым. Пра ролю алкаголю ў гэтай трагедыі следчыя распавядаць не жадаюць.

Надзея СВЯТЛІЧНАЯ, Hаша Свабода.

31 Кастрычніка 2000
40 брэсцкіх вучняў могуць захварэць на шаленства

 42 вучні сярэдняй школы №9 Брэста пройдуць курс антырабічнай вакцынацыі, паколькі ўсе яны могуць захварэць на шаленства.
Як паведамілі БелаПАН у абласным Цэнтры гігіены і эпідэміялогіі, двое школьнікаў і навучэнец чыгуначнага тэхнікума знайшлі лісу ў паляўнічай пастцы, побач з дачным таварыствам «Ивушка» Брэсцкага раёна. Спробы зняць з яе скуру былі беспаспяховымі, таму хлопцы адрэзалі ў жывёлы хвост. У мінулыя панядзелак і аўторак хвост «гуляў» па школе, пакуль гэтага не заўважыла медработнік. Яна сказала дзецям, што трэба праверыць, ці не была ліса хворая на шаленства. Школьнікі самі пайшлі ў Цэнтр гігіены і эпідэміялогіі, паколькі там працавала маці аднаго з іх. Труп лісы адкапалі і даследавалі на шаленства: аналізы пацвердзілі найгоршыя меркаванні медыкаў.
На сёння выяўлена 42 чалавекі, якія гулялі з хвастом (як вядома, каб заразіцца вірусам шаленства, дастаткова толькі пагладзіць жывёлу). Усім ім давядзецца прайсці курс вакцынацыі. Тым, хто разбіраў труп, — да 12 прышчэпак, астатнім — да 7-мі. Гэтыя прышчэпкі, паводле словаў медыкаў, небяспечныя для здароўя і не даюць 100-працэнтнай гарантыі таго, што людзі не захварэюць на шаленства.
Сёлета ў Брэсцкай вобласці выяўлена каля 40 выпадкаў захворвання шаленствам сярод жывёлаў. У кантактах з імі былі больш чым 250 чалавек.

Валянціна КАЗЛОВІЧ, БелаПАН.

30 Кастрычніка 2000
У ВЫНІКУ ДВУХ ТУРАЎ ПАРЛАМЕНЦКІХ ВЫБАРАЎ БРЭСТЧЫНУ Ў ПАЛАЦЕ ПРАДСТАЎНІКОЎ БУДУЦЬ ПРАДСТАЎЛЯЦЬ 11 ДЭПУТАТАЎ.

 Падчас другога тура выбараў на Брэстчыне ў Палату прадстаўнікоў былі абраныя шэсць дэпутатаў. А з улікам першага тура галасавання Брэсцкую вобласць у Палаце прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу будуць прадстаўляць 11 чалавек. Шасцёра з іх ужо працавалі ў парламенце папярэдняга склікання, 5 - навічкі.

Як паведаміў журналістам кіраўнік аддзела арганізацыйна-кадравай працы Брэсцкага аблвыканкама Аляксандр Каляда, вынікі выбараў 29 кастрычніка пераўзышлі ўсе чаканні: на выбарчыя ўчасткі прыйшлі 64 працэнты выбаршчыкаў. Гэта лепшы вынік у рэспубліцы. На гэты раз ва ўсіх шасці акругах выбары адбыліся ўжо ў 14 гадзін. Усе пераможцы набралі больш за 50 працэнтаў галасоў. Лідэрам жа стаў выкладчык Акадэміі МУС Беларусі Іван Кібак (Пінская сельская акруга № 15). Ён набраў 65,8 працэнта галасоў, і абышоў намесніка старшыні Пінскага гарвыканкама Фёдара Каральчука.

Дэпутатамі таксама абраныя па Баранавіцкай сельскай акрузе № 6 намеснік міністра МНС Барыс Бікінін, па Бярозаўскай акрузе № 8 намеснік начальніка ўпраўлення КДБ па Брэсцкай вобласці Уладзімір Рэзнікаў, па Івацэвіцкай акрузе № 10 старшыня Ганцавіцкага райвыканкама Аляксандр Свірыд, па Лунінецкай акрузе № 12 дэпутат ПП НС Васіль Гаргун, па Пінскай гарадской акрузе № 14 Юрый Андрэеў.

Паводле інфармацыі Аляксандра Каляды, пяць з шасці абраных дэпутатаў у першым туры набралі найбольшую колькасць галасоў, таму іх перамога прагназавалася. Нечаканасцю стала толькі перамога Уладзіміра Рэзнікава.

Аляксандр Каляда таксама паведаміў, што яшчэ не вызначана дата паўторных выбараў, якія пройдуць у тых 5 выбарчых акругах, дзе 15 кастрычніка яўка выбаршчыкаў не дасягнула 50 працэнтаў.

Да канца тыдня на Брэстчыне пачнецца вылучэнне ў Савет Рэспублікі (СР) Нацыянальнага сходу. Вобласць у СР павінны прадстаўляць 8 чалавек.

29 Кастрычніка 2000
ПАВОДЛЕ ЗВЕСТАК НА 16 ГАДЗІН, У БРЭСЦКАЙ ВОБЛАСЦІ ПРАГАЛАСАВАЛІ 48,7 ПРАЦЭНТА ВЫБАРШЧЫКАЎ

 Паводле звестак на 16 гадзін, 29 кастрычніка у Брэсцкай вобласці прагаласавалі 48,7 працэнта выбаршчыкаў. Баранавіцкая сельская акруга № 6, Івацэвіцкая № 10 і Пінская сельская акруга № 5 па-ранейшаму наперадзе: тут на выбары прыйшлі больш за 50 працэнтаў выбаршчыкаў. Нават Пінская гарадская акруга № 14 пасля 14 гадзін праявіла актыўнасць: на ўчасткі прыйшлі 33,9 працэнта выбаршчыкаў. Самай складанай застаецца сітуацыя ў Лунінецкай акрузе № 12. Тут на 55 участках працуюць каля сотні назіральнікаў ад партый і грамадскіх аб,яднанняў. Яны зазначаюць, што кандыдат у дэпутаты Васіль Гаргун, парушаючы Выбарчы кодэкс, ходзіць па ўчастках. Свае паводзіны ён тлумачыць тым, што з,яўляецца дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу. Іншых сур,ёзных парушэнняў пакуль не зафіксавана. У тэлефоннай размове з карэспандэнтам БелаПАН другі кандыдат па гэтай акрузе журналіст Марыя Юрко выказала вялікую падзяку назіральнікам, якія прыехалі, каб не дапусціць фальсіфікацый на карысць Гаргуна.

У Бярозаўскай акрузе № 8 выбары зноў азмрочыліся смерцю службовай асобы: як мяркуецца, ад інсульту ноччу памёр намеснік старшыні райвыканкама, які курыраваў сацыяльную сферу, Іван Юшкевіч. Нагадаем, што напярэдадні першага туру быў забіты член Савета Рэспублікі, гендырэктар прадпрыемства "Бярозабудматэрыялы" Васіль Басалай. Паводле звестак на 16 гадзін, у Бярозаўскай акрузе прагаласавалі 47,4 працэнта выбаршчыкаў. Як паведаміла карэспандэнту БелаПАН старшыня камісіі Ніна Мядзведзь, сёння ў акрузе паказваліся толькі два назіральнікі - прадстаўнікі Украіны.

27 Кастрычніка 2000
КІРАЎНІЦТВА БХК ЗВЯРНУЛАСЯ Ў ПРАКУРАТУРУ

 

Як паведамляе агенцтва БелаПАН, кіраўніцтва Беларускага Хельсінкскага камітэта звярнулася з заявай да прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і генеральнага пракурора, у якой указала на грубыя парушэнні Канстытуцыі, выбарчага заканадаўства старшынёй Брэсцкага аблвыканкама Васілём Далгалёвым. Копіі заявы накіраваны ў Цэнтральную камісію Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзенню рэспубліканскіх рэферэндумаў, у кансультатыўна-назіральную групу АБСЕ. Да іх прыкладзена і копія распараджэння Брэсцкага аблвыканкама ад 24 кастрычніка "Аб некаторых мерах па забеспячэнню другога тура выбараў". Нагадаем, што ў гэтым дакуменце даюцца распараджэнні кіраўнікам розных прадпрыемстваў, арганізацый, устаноў, размешчаных на тэрыторыях выбарчых акруг, дзе будзе праходзіць другі тур галасавання, "у гэты дзень знаходзіцца на рабочых месцах і асабіста забяспечваць яўку на выбарчыя ўчасткі сваіх работнікаў..." і іншыя падобныя распараджэнні, аж да ўказання стварыць у выбарчых акругах атмасферу "свята, народнага гуляння".
У заяве БХК зазначаецца, што змест распараджэння сведчыць аб грубым парушэнні Далгалёвым як службовай асобай, якая займае адказную пасаду, артыкула 65 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь (Выбары з,яўляюцца свабоднымі: выбаршчык асабіста вырашае, ці браць яму ўдзел і за каго галасаваць), Выбарчага кодэкса, іншых заканадаўчых актаў, якія гарантуюць грамадзянам свабоду волевыяўлення і іх удзелу ў выбарах. "Падобныя дзеянні звязаны з перавышэннем улады і службовых паўнамоцтваў, якімі нанесены істотны ўрон правам грамадзян, дзяржаўным і грамадскім інтарэсам", - гаворыцца ў заяве БХК.
У сувязі з гэтым, у дзеяннях Далгалёва, на думку БХК, ёсць прыкметы складу злачынства, прадугледжанага часткай 2, артыкула 167 КК Беларусі, кіруючыся нормамі Канстытуцыі і Крымінальна-працэсуальнага кодэкса Беларусі, БХК просіць прэзідэнта адмяніць незаконнае распараджэнне Брэсцкага аблвыканкама як неадпавядаючае заканадаўству, а генеральнага пракурора - узбудзіць крымінальную справу ў дачыненні да Васіля Далгалёва.

27 Кастрычніка 2000
БЕРАСЬЦЕЙСКІЯ ЎЛАДЫ ПАДТРЫМЛІВАЮЦЬ ІДЭЮ СТВАРЭНЬНЯ МЭМАРЫЯЛЬНАЙ ГАЛЕРЭІ МЯСЦОВЫХ КІРАЎНІКОЎ

 Берасьцейскія ўлады падтрымалі ідэю Каардынацыйнай Рады па ахове матэрыяльнай і духоўнай спадчыны аб стварэньні мэмарыяльнай галерэі кіраўнікоў Берасьцейшчыны, якія працавалі ад старажытных часоў да сучаснасьці.
Папярэдні макет галерэі прадугледжвае чатыры разьдзелы, кожны зь якіх - эпоха. У першым будуць прадстаўленыя берасьцейскія старасты, якія з 1434 па 1592 год кіравалі стараствам (яно было ўтворанае дзяржаўным актам Вялікага княства Літоўскага). Гэта 16 чалавек. Затым было створанае Брэст-Літоўскае ваяводзтва. У пэрыяд да 1795 году ім кіравалі 25 ваяводаў. Прамежак часу з 1795 да 1919 году не асьвятляецца, паколькі актам Расейскай імпэрыі была створаная Гарадзенская губернія, у склад якой увайшла й тэрыторыя Берасьцейшчыны. У 1921 годзе актам Рэчы Паспалітай было створанае Палескае ваяводзтва з цэнтрам у Берасьці. У галерэі будуць прадстаўленыя палескія камісары й ваяводы - усяго 7чалавек. Чацьверты разьдзел галерэі прысьвячаецца старшыням Берасьцейскага аблвыканкаму. З 1939 году да сёньняшняга часу вобласьцю кіравалі 13 старшыняў. Будуць у гэтай галерэі й партрэты нядаўняга ды зарашняга валадароў: былога сакратара абкаму й ЦК КПБ Яфрэма Сакалова й цяперашняга кіраўніка адміністрацыі вобласьці Васіля Даўгалёва.

27 Кастрычніка 2000
В Бресте побывала молодежная делегация из Уэльса

 В рамках проекта "Молодые люди вместе" на Брестчине побывала молодежная делегация из Северного Уэльса. Гости были прияты в
комитете по делам молодежи облисполкома, посетили мемориальный комплекс "Брестская крепость-герой".
В клубе "Милосердие" Кобринского дома детского творчества молодые валлийцы встретились со своими ровесниками. А еще они познакомились с программой реабилитации мол одых инвалидов "Инвалид и среда" в диагностико-реабилитационном центре. (БЕЛТА)


Старонка: [1] 2 3 ... Апошняя »


Сopyright © 1999 - 2008 BrestOnline. Усе правы абаронены.
Некаторыя матэр'ялы пададзены толькі па-ангельску.Зваротная сувязь
угору

ByBanner Vitebsk.net CDBrest.com -Internet Store Radio Racyja Brest Forums from CDBrest.com Trade Union movement in Belarus Dinamo Brest Internet Store Brest BOLSHOI - Best Cinema in Brest Rambler's Top100 City of Borisov - unofficial website Productov.net - internet version of Gastranom Дранiкi Belarusian Rating Top 100  09.OPEN.BY