click here to VIEW OVER 350 PHOTOS ABOUT BREST
english version english version
 Прывітанне, Госць Iмя: Пароль:   Зарэгістравацца Забыліся пароль?
Навігатар сайту
Пачатак
Навіны з Брэста архіў
Даведнік абноўлена
Пра Брэст новае
Фотагалерэя 592
Мапы новае
Сэрвисы
Дыскусыйны форум
Вэб-камера он-лайн

Пушча: рэтра-анонс

983
  • першае ўпамінаньне Пушчы ў рукапісах (Іпацьеўскі летапіс); 
  • пачатак выцясьненьня яцьвягаў з Пушчы кіеўскім князем Уладзімерам
1409
  • зьяўленьне назвы "Белавежская пушча" у польскіх і літоўскіх  граматах-пісьменах  
1414
  • пераход Пушчы ў польскае ўладарства
1538
  • прыняцьце Заканадаўства аб лясах Пушчы
1557
  • пачатак здабычы попелу, смалы, дзегцю і вугалю 
1627
  • гібель апошняга эўрапейскага тура -жыхара Пушчы
1641
  • першае апісаньне межаў Пушчы
1705
  • зьнікненьне высакароднага аленя
1795
  • пераход Пушчы ва ўладарства Расеі
1802
  • выданьне Ўказа на забарону паляваньня на зубра 
1809
  • пачатак рэгулярнага падліку зуброў 
1811
  • пяцімесячны (з траўня па кастрычнік) пажар у Пушчы; 
  • запачаткаваньне абавязковай падкормкі зуброў караняплодамі і сенам
1832
  • далучэньне да Пушчы Сьвіслацкай лясной дачы
1842-1847
  • першае лесаўпарадкаваньне Пушчы; стварэньне сеткі кварталаў
1861-1862
  • правядзеньне другога лесаўпарадкаваньня
1864
  • завоз з Нямеччыны 18 высакародных аленяў
1870
  • далучэньне да Пушчы раней адарванага Гайнаўскага карабельнага гаю;
  • спыненьне існаваньня Пушчы як адзінага ляснога абшару
1878
  • зьнікненьне апошніх мядзьведзяў
1880
  • ураган над Пушчай
1884-1885
  • экстраннае пераўпарадкаваньне ляснога фонду з-за аблады стваловых шкоднікаў
1888
  • перадача Пушчы й Сьвіслацкай дачы ва ўласнасьць царскай сям'і
1889
  • пачатак будаўніцтва паляўнічага палаца 
1903
  • чарговае лесаўпарадкаваньне ў сувязі з пераходам Пушчы ва ўдзельнае ведамства;
  • павелічэньне колькасьці кварталаў за кошт зьмяншэньня іх памераў
1915-1919
  • акупацыя Пушчы нямецкімі войскамі
1919
  • гібель апошняга белавежскага зубра;
  • вяртаньне Пушчы ў польскае ўладарства 
1921
  • прыдбаньне двух зуброў у Нямеччыне для адраджэньня віду 
1939
  • пераход Пушчы да Савецкай Беларусі;
  • стварэньне Дзяржаўнага запаведніка "Белавежская пушча" 
1941-1944
  • акупацыя Пушчы нямецкімі войскам
1944
  • падзел Пушчы на дзьве часткі (польскую і беларускую) згодна з  міжурадавым пагадненьем (падпісана І.Сталіным і Б.Берутам)
1946
  • перадача польскім бокам 5 зуброў для ўзнаўленьня віду ў беларускай частцы Пушчы;
  • зьўленьне янота-падобнага сабакі
1949
  • засяленьне вадаемаў андатраю 
1953
  • на волю выпускаюцца першыя 18 зуброў 
1956
  • завоз баброў
1957
  • рэарганізацыя запаведніка ў запаведна-паляўнічую гаспадарку "Белавежская пушча"
1958
  • стварэньне вакол Пушчы буфернай зоны
1963
  • заканчэньне будаўніцтва Музея прыроды і лабараторна-адміністрацыйнага корпуса 
1991
  • рэарганізацыя запаведна-паляўнічай гаспадаркі ў Дзяржаўны нацыянальны парк "Белавежская пушча"
1992
  • ЮНЕСКО заносіць абсалютную запаведную частку Нацыянальнага парку ў сьпіс спадчыны чалавецтва;
  • Сусьветны банк рэканструкцыі і разьвіцьця адпускае 1 мільен даляраў на захаваньне біялагічнай разнастайнасьці лясоў Пушчы
1993
  • ЮНЕСКО надае нацыянальнаму парку "Белавежская пушча" статус Біясфернага запаведніка 



Сopyright © 1999 - 2008 BrestOnline. Усе правы абаронены.
Некаторыя матэр'ялы пададзены толькі па-ангельску.Зваротная сувязь
угору

ByBanner Vitebsk.net CDBrest.com -Internet Store Radio Racyja Brest Forums from CDBrest.com Trade Union movement in Belarus Dinamo Brest Internet Store Brest BOLSHOI - Best Cinema in Brest Rambler's Top100 City of Borisov - unofficial website Productov.net - internet version of Gastranom Дранiкi Belarusian Rating Top 100  09.OPEN.BY