Брэст горад і адміністратыўны цэнтр Брэсцкай вобласьці Рэспублікі Беларусь. Горад разьмешчаны на правым беразе ракі Заходні Буг. Брэст -- значны эканамічны ды культурны цэнтр. Горад таксама зьяўляецца важным чыгуначным ды аўта-транспартным вузлом.

Старажытнае імя Брэста --Берасьце. Першыя летапісныя звесткі, якія датычацца Берасьця, адносяццада 1019 г. Назоў гораду паходзіць ад вязаў зь сьветлаю карою, якіх дагэтульшмат у ваколіцах гораду. Мясцовая форма – Бэрэсьць (гэтак з паляшуцкаю вымоваю гавораць на Берасьцейшчыне), што дакладна азначае «берасьцеваеместа». Назоў Брэст паходзіць з польскае мовы, для якое поўнагалосьсеня гэтак уласьцівае, як нам, а мае шырокі распаўсюд сьцяжэньне галосных:brzeg – бераг, dіoс – далонь, sіoсce — сонца. Ад канца XVI стагодзьдзя,калі польская мова пачала выціскаць зь дзяржаўнае канцылярыі Вялікага Княства Літоўскага старабеларускую, пісары перапісалі з старога дакумэнту тапонім Берестье (у той час напісаньне не заўжды супадала з вымаўленьнем) як Brzeњж,адтуль гэткая форма патрапіла ў эўрапейскія й расейскія мапы. Пасьля далучэньняда Расеі "исконе русских земель" Рэчы Паспалітае, маскоўскія картографы,упэўненыя, што Беларусь – гэта ўсяго толькі частка Польшчы, перакладаліна сваю мову нашыя тапонімы з польскае. Вядомая нават канфузія, калі напісалі Берасьце як Бржест. А адтуль і Брэст. Да сярэдзіны 1930-х гадоў у БССР ужывалі назоў спрадвечны – Берасьце, але зь вядомае прычыны запанавала небеларуская форма.
Мапа вам дазволіць дакладна ўявіць месца-знаходжаньне Брэста.
