У гісторыі ўсялякага народа ёсьць часы росквіту ды часы заняпаду. Дабрабыт любой краіны залежыць ад таго як заарганізаваны лад жыцця ў ёй. Калі ў падмурку дзяржаўнасці ляжаць здаровыя нацыянальныя якасьці, тады такі народ пасьпяхова разьвіваецца. Калі людзі адракаюцца ад сваіх нацыянальных каштоўнасьцей, дык такі народ прыходзіць у заняпад.
Гісторыя Беларусі яскрава служыць доказам вышэйзгаданай ідэі. Калі старажытная беларуская дзяржава, якая існавала спачатку як незалежнае Полацкае княства, а потым як Вялікае Княства Літоўскае, абапіралася на беларускія нацыянальныя каштоўнасьці, абараняла свае нацыянальныя інтарэсы, тады яна паспяхова развівалася і нат уплывала на суседнія дзяржавы. Калі беларускія кіруючыя колы прынялі чужыя звычаі і саступілі з нацыянальнай глебы, беларуская дзяржава пачала марнець.
Лёс гарадоў цесна зьвязаны з лёсам дзяржаў, да якіх яны належаць. Гарады квітнеюць ці заняпадаюць разам са сваёй краінай. Брэст быў эканамічна ды культурна развіты ў складзе незалежнага Вялікага Княства Літоўскага. Горад пачаў хірэць, калі Беларуска-літоўская шляхта прыняла польскія культурныя каштоўнасці, губляючы беларускую свядомасць. Калі Беларусь была акупавана Расеяй на прыканцы 18-га стагодззя, Брэст быў зусім разбураны толькі дзеля пабудовы крэпасьці. Гэта здарылася не пад час вайны, але ў мірны час. Людзі, якія разбурылі Брэст, не дбалі пра ягоных жыхароў, але пра расейскія імпэрскія інтарэсы.
Гэты гід спрабуе прадставіць гісторыю Брэста з другога пункту гледжаньня, чым той, што панаваў за камуністамі.
Далейшыя разьдзелы гэтага гіды пакуль-што існуюць толькі па-ангельску. З цягам часу яны будуць перакладзены. Таму каб спазнаць Брэст праз стагоддзі па-беларуску заходзьце сюды пазьней.