click here to VIEW OVER 350 PHOTOS ABOUT BREST
english version english version
 Прывітанне, Госць Iмя: Пароль:   Зарэгістравацца Забыліся пароль?
Навігатар сайту
Пачатак
Навіны з Брэста архіў
Даведнік абноўлена
Пра Брэст новае
Фотагалерэя 592
Мапы новае
Сэрвисы
Дыскусыйны форум
Вэб-камера он-лайн

"Даруючы міласці"

"Сойм велікі был у Бересці лета Божьего нароженя 1545, на которым сойме был кароль его міласць польскі, вялікі князь літовскі Жыгімонт Казіміравіч з каралеваю Бонэю і з каралевнамі. А прі яго міласці сын яго міласці госпадар наш другі, крол полскі Жыкгімонт-Август, і з каралеваю сваею Алжбетаю, дачкою караля чэскага і рымскага Фірдынанда."

Аўтар Баркулабаўскага летапісу трохі памыліўся -- на самой справе апісываемы ім сойм адбыўся ў Брэсце ў 1544 годзе. Але ж ён меў рацыю, адкрываючы сваю хроніку расказам пра гэту падзею. Не толькі таму, што на тым сойме "было шмат біскупаў, паноў-рад, панове-рада вялікага князя, панята і ўся шляхта харугоўная, і ўсе рыцарства ўсіх земляў княства Літоўскага, таксама было шмат людзей на том сойме, аж на два бокі каля Берасця на колькінаццаць міль стаялі". Галоўнай прычынай было тое, што тады ў Берасці сын Жыгімонда І, малады Жыгімонд-Аўгуст быў афіцыйна абраны Вялікім князем літоўскім. Хоць намінальна бацька і заставаўся вярхоўным уладаром, у справы ВКЛ ён больш не мяшаўся. І больш ён не разу не пабываў у Брэсце.

На працягу ж папярэдніх трыццаці васьмі гадоў уладарства Жыгімонда І, па мянушцы Стары, Брэст не аднаразова ўзгадваўся ў дакумэнтах, падпісаных рукою манарха. У сам горад ён таксама неаднаразова наведваўся. Першая палова 17-га стагодззя стала перыядам развіцця беларускіх гарадоў, і Брэст не стаў выключэннем.

Вялікае значэнне дзеля ўмацавання гарадской гаспадаркі меў прывілей на пацверджанне Магдэбурскага права Брэсту, выдадзены Вялікім князем у 1511 годзе. Адным з галоўных пунктаў гэтага дакуманта было павялічэнне колькасці (да трох) традыцыйных дзвухтыднёвых базараў, праводжаных у горадзе. Пры гэтым магістрат вызваляўся ад падатка ў дзяржаўную казну. Па прывілею ў даход гораду перадаваліся падаткі: "памерныя, яткавыя і лабезныя", падаткі на вытворчасць васкабойні, мёду, піва і віна. Гарацкая рада зноў атрымала для берасцейцаў права секчы лес у бліжэйшых пушчах -- як на дровы так і для будаўніцтва мастоў, дарог, паромаў.

У прывілеі, замацоўваўшым Магдэбурскае права, вызначаўся статут рамеснікаў, жывучых у горадзе, але належыўшым свецкім і духоўным феадалам. Гэтым жыхарам Брэста належыла плаціць тыя ж самыя падаткі, выконваць гарацкія павіннасці гэдак жа, як і вольным месцічам, знаходзіўшымся пад юрысдыкцыяў магістрату.

Адной з характэрных адметнасцяў доўгага ўладарання Жыгімонта Старога была адсутнасць ганенняў на іншаверцаў. За гэтым манархам у Брэсце была пабудавана яшчэ адна праваслаўная царква -- Спаская, першае згадванне пра якую адносіцца да 1521 году.  Яшчэ раней у прывілеі, падпісаным у Брэсце ў 1511 годзе, Вялікі князь гарантаваў праваслаўным свабоду ў выкананні царкоўных службаў, забараніў каталікам умешвацца ў кіраванне і даходы царквы "грэчаскага абраду". У тым жа 1511 годзе, 15 верасня, Жыгімонт І пацвердзіў права брэсцкіх габрэяў, дазволіў адпусціць ім цэглу ды гліну на папраўку сінагогі.

Ў першаў палове 16-га стагоддзя наш горад працягваў заставацца буйным палітычным цэнтрам дзяржавы. Тут праводзяцца соймы ВКЛ, на якім абмяркоўваюцца актуальныя пытанні. Гэдак, у 1511 годзе палітычная вярхушка ВКЛ абмяркоўвала абарону дзяржавы ад нападаў крымскіх татараў. Гэтае ж пытанне было галоўным на брэсцкім сойме 1515 года. Да ліку важнейшых фактараў развіцця норм права за Жыгімонтам Старым адносяцца ўводзіны адзінага кодэксу законаў -- першага Статуту ВКЛ. Рэдакцыя гэтага статуту разглядалася на сойме ў Брэсце ў 1524 годзе, але сам дакумант яшчэ не быў гатовы, і яго прыняцце і зацвержанне адбылося пяць гадоў пазней.

За Жыгімонтам І з асяроддзя шляхты і месцічаў пачалася вылучацца мясцовая інтэлігэнцыя. Паказальна, што менавіта да гэтага перыяду адносіцца першае згадванне пра кніжны ўнёсак берасьцейцаў. У 1527 годзе "паспольства" (спадарства) Брэста, купіла за 80 грошай Статут 1488 года і ўнесла яго у суседні Яблачынскі кляштар над Бугам -- "на выпраўленне царкоўнае" ды памінанне "нас паспольства берасцейскае і за падружа і чада нашы".

Сам Жыгімонт І, зьяўляючыся Вялікім князем літоўскім, не меньш за пяць разоў прыяжджаў у Брэст. І кожнае ягонае наведванне азначала атрыманне горадам тых ці іншых ільгот і прывілееў.

Памёр Жыгімонт Стары на восемдзесят другім годзе жыцця, 1 красавіка 1548 года.



Сopyright © 1999 - 2008 BrestOnline. Усе правы абаронены.
Некаторыя матэр'ялы пададзены толькі па-ангельску.Зваротная сувязь
угору

ByBanner Vitebsk.net CDBrest.com -Internet Store Radio Racyja Brest Forums from CDBrest.com Trade Union movement in Belarus Dinamo Brest Internet Store Brest BOLSHOI - Best Cinema in Brest Rambler's Top100 City of Borisov - unofficial website Productov.net - internet version of Gastranom Дранiкi Belarusian Rating Top 100  09.OPEN.BY