click here to VIEW OVER 350 PHOTOS ABOUT BREST
english version english version
 Прывітанне, Госць Iмя: Пароль:   Зарэгістравацца Забыліся пароль?
Навігатар сайту
Пачатак
Навіны з Брэста архіў
Даведнік абноўлена
Пра Брэст новае
Фотагалерэя 592
Мапы новае
Сэрвисы
Дыскусыйны форум
Вэб-камера он-лайн

Першае каханне новай зоркі

Асобны будынак для тэатральных імпрэзаў зьявіўся у Брэсце толькі на прыканцы 19 ст. Сталай трупы, аднак, так і не ўтварылася, што зусім не радавала месцічаў. Шкадаванне з гэтае нагоды чытаецца ва ўспамінах выхаванца брэсцкага кадэцкага корпусу О. Еленскага: "У Брэсце не было ні тэатраў, ні гулянак, словам, ніякіх забаўленняў, якімі час ад часу карысталіся кадэты сталічных карпусоў".

Але ўжо ў той час тэатр зьяўляўся разам з музыкай найбольш масавым відам мастацтва. Берасцейцы знайшлі выйсце пасродкам запрашэння стала гастралюючых тэатральных трупаў. Часам спэктаклі заежджых актораў пераўтвараліся ў падзеі не толькі для аднаго горада, але й для ўсяго краю. Такою падзеяй стаўся бліскучы дэбют на берасцейскай сцэне Эвэліны Шмідгофф.

З самага дзяцінства Эвэліна спазнала жыццё "вандруючых" актораў: як на сцэне так і за кулісамі. Бацька і маці дзяўчынкі былі акторамі і практычна ўсё жыццё правялі ў гастрольных разьездах. Маленькая, чароўная Эва была ўсеагульнай пястушкай, і на працягу дзяцінства і юнацтва дзяўчынку называлі няйнакш як "чароўнае дзіця".

На пачатку 1840-г гадоў нямецкая опэрная трупа пад кіраўніцтвам Вільгельма Шмідгоффа пачала гастраляваць па Беларусі. Кіраўнік трупы -- бацька Эвэліны -- валодаў цудоўным тэнарам і да зьяўлення ў нашых краях з вялікім поспехам выступаў на сцэнах Познані, Варшавы, Вільні ды Львова. Як успаміналі ягоныя сучаснікі, антрэпрэнэр ня толькі спяваў у шматлікіх спэктаклях, але й мог "дырыжыраваць большасцю опэраў". У трупе Вільгельма Шмідгоффа с поспехам выступала і ягоная жонка -- асабліва ўдавалася ёй роля гэрцагіні ў "Нямой з Портычы" Д. Обэра. Ня дзіва, што дачка дзвух выбітных спевакоў з дзяцінства марыла пра кар'еру опэрнай прымадоны.

Упершыню Эва зьявілася на сцэне ў 1841 г., калі яе бацька паставіў у Гародні аднаактны музычны жарт Станіслава Манюшкі "Латэрэя". Эвэліна спявала другарадную ролю Анны, жонкі абыватэля. На жаль ні яе дэбют, ні саму прэм'еру твора вялікага кампазытара сучаснікі не ацанілі. Пасля гастроляў у Гародні ў складзе віленскай тэатральнай трупы галава сямейства Шмідгоффаў стварыў сваю ўласную опэрную антрэпрызу. З ёй ён спачатку выступаў у гарадзенскім тэатры, а потым на працягу 1843 года наведаў шэраг беларускіх гарадоў, у тым ліку й Брэст. Менавіта ў нашым горадзе адбылося нараджэнне новай опэрнай зоркі Эвэліны Шмідгофф.

Семнаццацігадовая красуня-бландынка скарыла берасцейцаў ня толкі сваім зачараваннем, але й надзвычайным голасам. 26 ліпеня 1843 года адбыўся бэнэфіс юнай спявачкі. Не магчыма было падлічыць выхадаў Эвэліны на покліч "біс", а "чароўнае, боскае стварэнне" -- было самым сціплым эпітэтам у яе адрас. Самым дзіўным было тое, што бэнэфіс "Першае каханне", у якім вызначылася пачынаючая спявачка, заўважылі ў далёкім Пецярбургу. Поспеху Эвэліны Шмідгофф у правінцыйным горадзе прысвяціў самы аўтарытэтны ў той час сталічны журнал "Рэпэртуар і Пантэон". Пра ўзыходзячую зорку пачалі гаварыць аўтарытэты сцэны. Выбітны расейскі музыкальны крытык А.Н. Сяроў пісаў: "...трупа Шмідгоффа давала "Fra-Diavolo" ... Цэрліну грала маладая і вельмі мілая сабою дачка Шмідгоффа, а ледзі Памэлу -- нейкая Развідоўская... Абедзве гэтыя полькі (жыхароў Беларусі часта называлі палякамі - Ю.Р.) спяваюць гэдак, што зрабілі б гонар любой сталічнай сцэне".

І сапраўды, неўзабаве Эвэліна Шмідгофф пачала блістаць на лепшых расейскіх падмостках. Але першы берасцейскі поспех, адкрыўшы ёй шлях да вяршыняў славы, назаўсёды застаўся ў яе сэрцы. Заставіла сцэну Эвэліна Шмідгофф ва ўзросце... Зрэшты, ці пасуе мужчынам гаварыць пра ўзрост жанчыны.?



Сopyright © 1999 - 2008 BrestOnline. Усе правы абаронены.
Некаторыя матэр'ялы пададзены толькі па-ангельску.Зваротная сувязь
угору

ByBanner Vitebsk.net CDBrest.com -Internet Store Radio Racyja Brest Forums from CDBrest.com Trade Union movement in Belarus Dinamo Brest Internet Store Brest BOLSHOI - Best Cinema in Brest Rambler's Top100 City of Borisov - unofficial website Productov.net - internet version of Gastranom Дранiкi Belarusian Rating Top 100  09.OPEN.BY