Крэпасьць зьяўляецца галоўнай славутасьцю горада. Гісторыя гэтага абарончага збудаваньня пачалася ў 1842 годзе, калі ўвесь горад Брэст быў перанесены 3 кіламэтры на ўсход, і на ягоным мейсцы паўстала вялізная крэпасьць.
Крэпасьць доўга і упарта абаранялася супраць нямецка-фашыскіх войскаў на самым пачатку вайны 1941 года. У выніку жорсткіх баёў крэпасьць была зруйнавана. Па вайне руіны крэпасьці былі ператвораны ў грандыёзны мемарыял яе абаронцаў.