click here to VIEW OVER 350 PHOTOS ABOUT BREST
english version english version
 Прывітанне, Госць Iмя: Пароль:   Зарэгістравацца Забыліся пароль?
Навігатар сайту
Пачатак
Навіны з Брэста архіў
Даведнік абноўлена
Пра Брэст новае
Фотагалерэя 592
Мапы новае
Сэрвисы
Дыскусыйны форум
Вэб-камера он-лайн

Гісторыя стварэньня ды разьвіцьця Брэсцкай крэпасьці

Брэсцкая крэпасць пабудавана ў сярэдзіне 19 ст. на месцы старажытнага горада, на ўтвораных рэкамі Буг, Мухавец і сістэмай каналаў астравах. Складалася з 4 умацаванняў: Цэнтральнага (Цытадэлі), Тэрэспальскага (Заходняга), Валынскага (Паўднёвага), Кобрынскага (Усходняга).

Важнае ваенна-стратэгічнае становішча, якое займаў Брэст-Літоўск на захадзе Расейскай імпэрыі, абумовіла яго месцам для будаўніцтва крэпасці. Стварыць фартыфікацыйныя ўмацаванні менавіта ў сутоку Буга і Мухаўца прапанаваў у 1797 г. ваенны інжэнер Дэвалан. Праэкт крапаснога ўмацавання распрацавалі (зацверджаны ў 1830) расейскія ваенныя інжэнеры-генералы К.І. Оперман і Малецкі, палкоўнік А.І. Фельдман. Спачатку былі ўзведзены часовыя ўмацаванні, якія ў 1832-42 гг. перабудаваны. 1 чэрвеня 1836 г. закладзены першы камень будучай крэпасці. Адкрыта крэпасць была 26 красавіка 1842 г. Агульная яе плошча склала 4 км2, даўжыня галоўнай крапасной лініі -- 6,4 км.

Галоўны абарончы вузел — Цытадэль — самкнёная двухпавярховая абарончая казарма даўжынёю 1,8 км са сценамі амаль двухметровай таўшчыні і 500 казематамі, у якіх маглі размясціцца 12 тыс. чалавек з неабходным для ваенных дзеянняў рыштункам. Нішы сцен казармы з байніцамі і амбразурамі былі прыстасаваны для артылерыі і стралкоў. 3 Кобрынскім умацаваннем Цытадэль злучалася праз Брэсцкія і Беластоцкія вароты і мост цераз Мухавец, з Цярэспальскім — праз аднайменныя вароты і самы вялікі на той час у Расеі канатны мост цераз Буг, з Валынскім — праз Холмскія вароты і развадны мост цераз Мухавец. Холмскія вароты мелі 4 вежы з зубцамі. Пяціярусная вежа з дазорнай пляцоўкай над Цярэспальскімі варотамі была надбудавана пазней.

Над уязным праёмам былі 4 ярусы вузкіх  вокнаў-байніц. У будынку кляштара іезуітаў (пабудаваны ў 1623г., адноўлены ў 1679) размяшчалася канцылярыя камэнданта крэпасці. Будынак кляштара базыльян (пабудаваны ў 1629г., пазней вядомы пад назвай Белы Палац)  быў перабудаваны пад афіцэрскае казіно. Архітэктурны цэнтр Цытадэлі сталася пабудаваная на самым высокім мейсцы гарнізонная Мікалаеўская царква (1856-79 гг., арх. Д. Грым). У былым кляштары бернардзінцаў (на Валынскім умацаванні) у 1841-60 гг. размяшчаўся Брэсцкі Аляксандраўскі кадэцкі корпус, пазней — вайсковы шпіталь. Цярэснальскае, Кобрынскае, Валынскае перадмаставыя ўмацаванні з рэдутамі, сістэмамі бастыёнаў, валоў і водных перашкод прыкрывалі цэнтральны востраў. Па знешняй лініі крэпасці ішоў земляны вал вышынёю да 10 м з цаглянымі казематамі,  за ім — каналы з перакінутымі цераз іх мастамі, якія вялі за межы крэпасці. 

На пачатку свайго існавання Брэсцкая крэпасць была адным з найбольш дасканалых крапасных умацаванняў Расейскай імпэрыі. Крымская вайна1853-56 гг. паставіла перад фартэфікацыяй новыя патрабаванні. У 1857 г. генерал Э.І. Татлебен падрыхтаваў запіску пра мадэрнізацыю расейскіх умацаванняў у адпаведнасці з узросшай магутнасцю артылерыі. У 1964 пачалася рэканструкця Брэсцкай крэпасці. Пабудаваны Заходні і Ўсходні рэдуты (форты) — падковападобныя валы з казематамі, траверсы, парахавыя склепы, у 1878-88 гг. паўсталі яшчэ 10 фортаў. Абарончая лінія дасягнула 30 км. У выніку другой рэканструкцыі (1911-14 гг.) Брэсцкага абарончага комплексу цалкам мадэрнізавана лініія ўмацаванняў. На адлегласці 6-7 км ад крэпасці стваралася другая лінія, частка якой знаходзілася за жылымі кварталамі горада. Будаўніцтва і рэканструкцыя фортаў крэпасці да пачатку першай сусветнай вайны не былі завершаны.

У першую сусветную вайну расейскае камандаванне, каб пазбегнуць акружэння, эвакуавала з крэпасці гарнізон і ўзарвала ў жніўні 1915 некаторыя яе ўмацавані. У 1918 г. на тэрыторыі Цытадэлі, у Белым палацы, падпісаны Брэсцкі мір паміж расейскім камуністычным урадам і нямецкім ваенным камандаваннем. 

У верасні 1939 г., калі войскі фашысцкай Германіі напалі на Польшчу, частка Цытадэлі была разбурана, пашкоджаны былі будынкі Белага палаца і інжэнернага ўпраўлення. 

З павышэннем мабільнасці і ўдасканаленнем тэхнічнай узброеннасці армій Брэсцкая крэпасць, як ваенна-абарончы комплекс, паступова траціла сваё ранейшае значэнне. Да Вялікай Айчыннай вайны выкарыстоўвалася для раскватаравання часцей Чырвонай Арміі ды стварэння вязніцы НКВД. 

22 чэрвеня 1941 гарнізон крэпасці першым прыняў удар нямецка-фашысцкай арміі, больш месяца трымаў абарону. У выніку жорсткіх баёў крэпасць была моцна разбурана. Знішчаны альбо пашкоджаны амаль усе будынкі, якія мелі гістарычную і мастацкую каштоўнасць.




Сopyright © 1999 - 2008 BrestOnline. Усе правы абаронены.
Некаторыя матэр'ялы пададзены толькі па-ангельску.Зваротная сувязь
угору

ByBanner Vitebsk.net CDBrest.com -Internet Store Radio Racyja Brest Forums from CDBrest.com Trade Union movement in Belarus Dinamo Brest Internet Store Brest BOLSHOI - Best Cinema in Brest Rambler's Top100 City of Borisov - unofficial website Productov.net - internet version of Gastranom Дранiкi Belarusian Rating Top 100  09.OPEN.BY